Глыбокая плынь, частка 1
Палагея праглынула падрыхтаваныя для Тацяны калючыя словы і, нічога не сказаўшы, выйшла з хаты. Сцепаніда ўздыхнула.— Цяжка вам з ей.— Тані з яе характерам цяжка, а мяне яна баіцца горш, чым немцаў, — усміхнулася Люба. — Я з ёй каротка.3 тыдзень яна займалася з чатырма вучнямі. А потым у адзін дзень здарылася такое, ад чаго яна спачатку разгубілася.Дома нікога не было. Яна спакойна займалася са сваімі вучнямі. I раптам у двор уваліла гурба дзяцей: шэсць хлапчукоў і дзве дзяўчынкі. На ганку дзеці спыніліся і пачалі раіцца, каму ісці першаму, штурхаць адзін аднаго. Тацяна выйшла да іх, і яны ўсе ў адзін голас папрасілі яе прыняць іх у школу. Яны так і сказалі: «у школу». Тацяна ўздрыганулася, пачуўшы гэтае слова. Ей захацелася сказаць, што ніякай школы тут няма, і адаслаць дзяцей назад дамоў, але яна не магла ім схлусіць, ды к таму ж добра разумела, што дзеці прыйшлі не самі, іх прыслалі дарослыя — маці, дзяды.Але пасадзіўшы новых вучняў за стол, яна адчула сябе звязанай. Захапленне працай згінула. У глыбіні душы нарадзілася баязлівасць. Урок зрабіўся сумным, бо вяла яна яго без таго натхнення, якое было ў першыя дні, калі за сталом сядзелі толькі брат і сястра Яўгена Лубяна. Яна адчула гэта і, хутчэй скончыўшы ўрок, адпусціла дзяцей. «Гэга нядобра можа скончыцца, — надумала яна. — Трэба параіцца з бацькам...»Але бацькі не было дома: яны з Любай пайшлі з санкамі-самацяжкамі ў лес па дровы.Тацяна з нецярплівасцю пачала чакаць іх звароту. Думка аб школе не выходзіла з галавы. Перад вачыма стаялі сур"ёзныя дзіцячыя тварыкі з дапытлівымі вачанятамі, а ў вушах звінелі іх нястройныя галасы.— Цёця, прыміце мяне ў школу.-I мяне.— I мяне...«Школа. Савецкая школа, — думала яна. — А там вунь, трыста метраў якіх адсюль, у сапраўднай школе — паліцаі, нямецкая ўлада... Не, штосьці трэба зрабіць, штось прыдумаць...»Нецярплівасць усё расла, і яна не вытрымала: дачакаўшыся звароту Палагеі, пайшла ў лес, каб спаткаць бацьку, Любу і пагутарыць там з імі, не хаваючыся ад Палагеі.Ішоў снег, ціхі і густы, засыпаў сляды. Лес, накрыты снежнай коўдрай, стаяў маўклівы, задумлівы... Рэдка толькі з галін зрываліся камкі снегу і парушалі цішыню. Снег, густы ў полі, у лесе церушыўся рэдкімі сняжынкамі — болыпасць яго павісала на галінах хвой і елак.Тацяна ішла хутка. Толькі на ўзлессі спынілася, аглянулася назад і потым ужо смела ўвайшла ў лес. У лесе хваляванне яе крыху ўляглося. Яна нават упікнула сябе за баязлівасць і паспрабавала адагнаць трывожныя думкі.«Глупства ўсё! Я скажу, што працую, каб мець кавалак хлеба. Ёсць жа школы ў другіх вёсках... Працуюць жа там, — пераконвала яна сябе, але праз хвіліну сама бачыла няздатнасць сваіх доказаў: — Так яны табе і павераць! Чакай!.. Асабліва калі даведаюцца, з кім пачала ты гэтыя заняткі... Ах, Жэня! I чаму ты не з"явішся сам, не параіш, што рабіць?..»У гэты момант над самым вухам яе свіснулі. Ад нечаканасці яна ўскрыкнула і рванулася ўбок, угрузла ў глыбокім снезе. Ад спалоху моцна закалацілася сэрца. На дарозе яна ўбачыла лыжніка. Гэта ён са свістам абганяў яе і, не аглядваючыся, шпарка ішоў далей.«Хто ж гэта такі?» — падумала яна.Але крокаў за дваццаць лыжнік спрытным скачком павярнуў лыжы назад. Яна ўбачыла знаёмы твар Жэні Лубяна. Ён весела ўсміхаўся. Сэрца яе закалацілася яшчэ мацней, але ўжо не ад спалоху, ад радасці.— Спалохалася? — са смехам спытаў Жэнька.