Глыбокая плынь, частка 1
Візэнер павярнуўся да Тацяны. Цяпер ён гаварыў ціха, амаль шэптам, але сухія губы яго дрыжалі і крывіліся, пальцы нервова церабілі рэмень партупеі.— Гэты нямецкі афіцэр загінуў гераічнай смерцю ад рук рускіх бандытаў. Загадваю ўшанаваць яго памяць.Перакладчык паказаў жэстам рукі, што трэба падняцца.Візэнер доўга і пільна ўглядаўся ў твар забітага, і ўвесь гэты час вусны яго прыкметна варушыліся, нібы ён шаптаў малітву, а твар чарнеў, выцягваўся.Карп употайкі назіраў за ім і час ад часу паглядаў на дачку. Тацяна хвіліну стаяла, утаропіўшы позірк у падлогу, потым падняла галаву і паглядзела на мерцвяка. Шырока расплюшчанае вока яго глядзела, як жывое. Левая рука застыла каля скроні. Паміж пальцамі запяклася чорная кроў. Тацяна раптам адчула пах гэтай крыві, і ёй зрабілася млосна. Схапіўшы бацьку за рукаў, яна апусцілася на ложак.Карп закрыў яе сабой ад фашыста.Быць няшчасцю», — думаў ён, гледзячы на загадкавае чарадзейства немца над трупам.Але раптам Візэнер павярнуўся і пачаў нешта хутка гаварыць перакладчыку.— Афіцэр патрабуе, каб вы зараз жа падрыхтавалі яму абед. Яйкі, масла, сала!.. Айн момэнт!Пасля ўсяго, што здарылася, загад гэты здаўся Карпу вельмі дзіўным, і ён нават спачатку не зразумеў яго. А калі зразумеў, што ад яго патрабуюць, усміхнуўся задаволена, адчуўшы перавагу над немцам, сваю душэўную веліч і яго, фашыста, мізэрнасць.— Накарміць? — перапытаў ён. — Што ж, мы накарміць можам. Народ мы гасцінны. Хадзем, дачка, — звярнуўся ён да Тацяны, якая сядзела на ложку.Тацяна памкнулася была ўзяць Віктара, але бацька паківаў галавой і позіркам паказаў на калыску. У гэтым позірку яна прачытала знаёмую ўпэўненасць, і гэтая ўпэўненасць перадалася ёй. Яна смела перасадзіла Віцю 3 ложка ў калыску і рушыла за бацькам.Яны выйшлі ў сад і накіраваліся да пустога свірна, які ў апошні час нават не зачынялі на замок. Каля свірна Маеўскі спыніўся і з палёгкаю ўздыхнуў.— Ажно дыхаць цяжка адным паветрам з ім, — сказаў ён. — У-у, ірад! Але цяпер я яго не баюся. Я яго накармлю, Таня, накармлю, каб ён удавіўся.— А чым, тата?— Чым? — Карп аглянуўся. — Зачыні дзверы і сачы. Ён падняў адну дошку і палез пад падлогу свірна.Вылез адтуль і пачаў нагружаць кошык садам, мёдам, гарэлкай, яблыкамі.— Я яго напаю адзін раз, хай ён лопне ад нашай яды.Напаю, каб ён пад стол зваліўся, — бурчаў стары. _Д"ябал у вобразе чалавека.У гэты момант з другога канца вёскі даляцеў жудасны крык жанчыны, і праз хвіліну — стрэлы. Тацяна ўздрыгнула. Насцярожыўся і стары Маеўскі.— Вось ён, «новы парадак» іх.— Страшна, тата. Два месяцы ішла — не баялася, а цяпер баюся. Што гэта?— Не бойся, у крыўду не дам... Што будзе, тое будзе, — і Маеўскі паказаў ёй з кішэні ручку рэвальвера. — Памятаеш, Мікола пакінуў свой сапсаваны. Я адрамантаваў. На ўсякі выпадак.— А можа, лепей не браць яго, тата?— Нельга не браць, Танюша. Да звера нельга ісці з голымі рукамі. Няхай... Вобыску ў мяне ён не будзе рабіць... А калі...Ён паглядзеў на дачку і не скончыў думку, але Тацяна зразумела яе.— Пайшлі, — сказаў бацька.У хаце, насупроць сталоў, на якіх ляжаў забіты, стаяў трэці стол, прынесены салдатамі з суседняй хаты. На ім ужо стаялі бутэлькі віна.Карп паставіў гарэлку, выклаў з кошыка закуску. Візэнер усё агледзеў, абнюхаў.На кухні палілася печ і завіхаліся салдаты, рыхтуючы страву. Ім дапамагала Палагея. Салдаты гучна размаўлялі. Адзін з іх забіў ката, які падкрадаўся да смажанай курыцы. Немцы зарагаталі. Візэнер выглянуў з пакоя і злосна загадаў ім змоўкнуць. Пасля яго загаду ўсе пачалі гаварыць толькі шэптам.