Глыбокая плынь, частка 1
Тацяна зноў падумала:«Бачыш, якія ты дакладныя звесткі сабраў, юда! Колькі ты атрымаў за гэта?»— Дык вось я і хачу папрасіць Тацяну Карпаўну, — ён сказаў гэта ветліва, з ветлівым кіўком галавы ў яе бок, — пачаць вучыць дзяцей нашых.Тацяна адчула, як кроў застукала ў скронях. Яна адышла ад грубкі і наблізілася да стала. Каб не размова з Лубянам, не яго парада, яна плюнула б у вочы гэтаму здрадніку ў адказ на яго прапанову. Хто не разумев, што гэта здзек, што ён прыйшоў пасля таго, як даведаўся аб яе рабоце, аб сённяшняй гурбе дзяцей? Але ўсё ж гэта быў зручны момант выканаць загад Лубяна. I Тацяна, стрымаўшы гнеў, сказала:— Але я не ведаю нямецкай праграмы і баюся, што буду вучыць не так, як хочаце вы...Бугай мнагазначна ўсміхнуўся.— Вучы дзяцей чытаць, пісаць на іх бацькоўскай мове, і ўсё. Якія там праграмы!У размову ўмяшаўся Карп. 3 яго дапамогай яны Дамовіліся. Памяшканне школы было занята паліцэйскімі, і стараста аддаў пад школу былую калгасную канцылярыю.Заняткі пачаліся праз два дні. Дзяцей опечатку было мала. Тацяну вельмі здзівіла, што дзеці Лубяніхі, Ленка і Сярожа, не з"яўляліся на заняткі. Але потым дні праз тры прыЙшлі і яны. Яна зразумела іх адсутнасць і іх з"яўленне пасля таго, як Люба паведаміла ёй, што ў гэтую ноч зноў прыходзіў дамоў Жэнька.Прыход у школу дзяцей Лубяніхі быў як бы сігналам для ўсіх астатніх. На другі дзень у школе былі ўсе дзеці, якія павінны былі вучыцца.Першыя некалькі дзён Тацяна не займалася, а пакутавала і раскайвалася, што дала згоду на такую работу. Ёй перашкаджалі вучыць па-сапраўднаму сыны старасты. Дзеці здрадніка! Два маленькія худзенькія хлапчукі, зусім не падобныя на свайго асілка-бацьку. Толькі чорныя такія ж. «Штось цыганскае ў іх пародзе», — гаварылі ў вёсцы. Абодва яны былі ціхімі, вельмі ўважлівымі і стараннымі вучнямі. Сваімі чорнымі цыганскімі вачыма яны сачылі за кожным рухам настаўніцы, і Тацяна бянтэжылася ад гэтых позіркаў і ненавідзела іх. Ад гэтага ёй было вельмі цяжка: яна заўсёды любіла сваіх вучняў, а тут раптам трэба ненавідзець. Спрабавала яна пераканаць сябе, што дзеці не вінаватыя і не могуць адказваць за бацьку-здрадніка, але гэта мала дапамагала.Нарэшце яна адважылася рызыкнуць. На адным з урокаў узяла і расказала дзецям аб вялікім разгроме немцаў пад Масквой, расказала ўсю праўду так, як перад гэтым расказвала жанчынам. Пасля гэтага хвалюючага урока яна з палёгкай уздыхнула: самае страшнае і рашучае было зроблена. Некалькі дзён яна з напружаннем чакала арышту і была падрыхтавана да ўсяго: да пакут у гестапа, да ўцёку ў лес. Але нічога не здарылася. Аднак з таго часу яна пачала гаварыць з дзяцьмі асцярожней.XII Генрыху Візэнеру не пашанцаваа ў службе. Да гэтага на працягу ўсяе вайны ён ішоў толькі ўгару, праўда, павольна, з патугамі, але ўпэўнена. А тут яго раптам спусцілі ўніз і зрабілі гэта вельмі ветліва, не паклапаціўшыся нават растлумачыць прычыну. Прычыну ён зразумеў сам, як толькі даведаўся, што камендантам раёна замест обер-лейтэнанта Візэнера прызначылі штурмфюрэра Койфера. Вядома, палітыка! Справа армейцаў ваяваць. Аб кіраванні ж захопленымі раёнамі паклапоцяцца іншыя. Ён зразумеў гэта і не цакрыўдзіўся. Праўда, спачатку спалохаўся, што яго могуць накіраваць на фронт. Але гэтага не здарылася. Відаць, яго работу і вопыт усё-такі цанілі. Яго прызяачылі камендантам сяла Прыгары — важнага населенага пункта на скрыжаванні дарог. Гарнізон у яго быў яевялікі, але надзейны: старыя служакі, яшчэ ў Бельгіі былі пад яго камандаваннем. Генрых Візэнер застаўся нават задаволеным. Ён не быў кар"ерыстам, як многія палітыкі, і ўвесь час падкрэсліваў, што ён салдат, толькі салдат — не больш.