Глыбокая плынь, частка 1
— Колькі ж табе гадоў? Дзевятнаццаць... I амаль год дзіцяці... Та-ак... Паспяшыла ты, дачка. Што ж ты бацьку не напісала?— Саромелася, тата. Была б мама... — I тут жа хітра бліснула вачыма: — Вы ж мне таксама не напісалі. Людзі паведамілі...— Я? — стары хутка адвярнуўся, але Таня заўважыла, як пачырванеў яго твар.Больш ён не сказаў ні слова і хутка пайшоў у двор.Адзінаццаць год прайшло, як памерла першая жонка Карпа, маці Тацяны. Дзевяць год усімі паважаны ў вёсцы, разважлівы пасечнік пражыў ціха: гадаваў дзяцей, вучыў іх, аддаў адну дачку замуж. А на дзесятым годзе здзівіў вяскоўцаў: надумаўся жаніцца на ўдаве. Палагея (так звалі ўдаву) мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю. Усіх вельмі здзівіла збліжэнне гэтых зусім розных і гадамі і характерам людзей. Настроеная размовамі цётак, Тацяна рашуча запратэставала і аднойчы нагаварыла бацьку дзёрзкасцей. Ён моўчкі выслухаў усё і нічога не адказаў. Але, як толькі яна скончыла тэхнікум і выехала настаўнічаць у заходнія вобласці, ён ажаніўся з Палагеяй. Тацяне аб гэтым напісалі цёткі, сяброўкі. Гэта абразіла яе, і яна доўга не пісала бацьку.Вось чаму Карп адчуў сябе вінаватым перад ёй і змаўчаў, толькі падумаў:«Што я пытаю ў яе, стары дурань? Сам-то я зрабіў горш».Мачыха спаткала падчарку вельмі ласкава. Абняла, пацалавала. Тацяна, якая добра ведала, як злавалася Палагея на яе, калі яна перашкаджала жаніцьбе бацькі, здзівілася і начала недаверліва адносіцца да яе ласкавасці.— Дык гэта ж унучак ужо ў мяне! Бачыш, Карп? Радасць якая! — сыпала яна салодкімі словамі. — Ай-яй... Давай жа мне яго...Таня пільна сачыла за кожным яе рухам, калі яна купала і захутвала дзіця. У жыцці ёй не даводзілася яшчэ мець справу з дзецьмі такога ўзросту, а таму трэба было на першых кронах усяму вучыцца, каб і далей беспамылкова іграць ролю маці.— Ох, цыганёначак мой!.. — прыгаварвала Палагея, пяшчотна падкідваючы дзіця. — Які ён, Таня, смуглы ў цябе, які кучаравы! Сапраўдны цыганёнак...Хлапчук гудзеў і ўсміхаўся.— Гу-гу... Гулечкі мае. Колькі яму ўжо, Таня? Дзесяцьёсць?— Не. Восьмы месяц.— Толькі восьмы? А які ён ужо... вялікі! Люблю дзяцей. Пакрыўдзіў мяне Бог, не даў...Дзіця заплакала.— А-а, естачкі захацеў. На, мама, пакармі яго. Тацяна ўздрыгнула і хвіліну разгублена глядзела намачыху. А потым твар яе заліўся чырванню. Яна хутка ўзяла дзіця да сябе і сказала:— Я... Я не кармлю яго...— Чаму? — здзівілася Палагея.«Божа мой, як цяжка маніць, — падумала Тацяна. — Мабыць, не вытрымаю».— У мяне... няма малака... Я захварэла ў дарозе, — схлусіла яна і сама здзівілася трапнасці сваёй хлусні.— Што ж ты не сказала мне? Ой, мама, мама! Біць вас трэба, такіх матак. Дзіця галоднае, а яна сядзіць і чырванее, як дзяўчынка. Пара ўжо кінуць саромецца, мілая мая. Соску ж яму трэба, ражок і соску. Дзе соска? Няма? Эх ты! — завіхалася спрытная мачыха. — Пабягу да суседкі, пазычу кіпячонага малачка.Тацяна зусім разгубілася. Аб многім яна думала ў дарозе, а вось аб самым галоўным і не падумала.«Дурная! — абурылася яна на сябе. — МапД называецца! Цалюткі дзень дзіця было галоднае. I як яно толькі трывала, беднае?»Бацька моўчкі стаяў каля печы і назіраў гэтую сцэну. Калі мачыха знікла, ён падышоў да збянтэжанай дачкі і, пяшчотна крануўшы за плячо, ціха сказаў:— Гэта ж не тваё дзіця, Таня...— Мае!.. Мае! — крыкнула ў роспачы яна. — Я ж сказала вам. Што вам трэба яшчэ ад мяне? Я хворая зусім... Ці ж я вінавата, што ў мяне няма малака? — яна горка заплакала. Бацька,, не ведаючы, чым суцешыць яе, пачаў пяшчотна, як калісьці ў дзяцінстве, гладзіць па галаве.