Глыбокая плынь, частка 1
— Зноў ты за свае, кашлюн стары! Ляжаў бы ўжо моўчкі! — забурчала на мужа старая Уліта.Іван закашляўся і кашляў вельмі доўга, выціраючы ручніком губы і бараду.— Ляжаць я не магу. I маўчаць не магу. 3 людзьмі хачу пагутарыць перад смерцю... Вось няхай яны мне адкажуць, адукаваныя... Іх савецкая ўлада вучыла, мільёны траціла на іх. Вось і няхай скажуць... Вернуцца нашы ці не?Стары хітра прыжмурыўся і наставіў вуха.— А-а?— Я ж табе тысячу разоў казала, што вернуцца, — адказала Вера.— Казала... А што карысці ў тым, што ты казала... Ты мне дакажы — чаму? Якія падставы, як кажуць, маюцца? Ну?.. Дакажы. Я чалавек цёмны...— Ты лепей за нас ведаеш, тата. Што табе даказ-ваць! — адказала Вера, якой вельмі хацелася пагутарыць з сяброўкай зусім на іншую тэму.Іван Маеўскі здаволена ўсміхнуўся.— Ведаю. Я-то ведаю. А вас дарэмна, мабыць, вучыла савецкая ўлада. Сядзіш вось ты цяпер і мух лічыш, калі народ у такім горы, калі кожнае разумнее слова дорага народу. Ты дачка мне, і я кажу табе: не слухай маці, ідзі, гавары з людзьмі, тлумач ім, твайму будучаму сыну гэта не пашкодзіць.Тацяну вельмі зацікавілі словы старога калгасніка, і яна не ўтрымалася і спытала:— А чаму, дзядзька?— А-а, чаму? — урачыста ўсміхнуўся ён, здаволены сваёй перамогай, і крыкнуў: — Слухай, Верка, разумный словы! Не ведаеш сама — спытай старэйшых. Чаму? — ён нахіліўся з печы і гучна зашаптаў: — А таму, што народ паднімаецца. Увесь народ падняўся на супастата. I кіруюць народам людзі, якія жыццё нам далі чалаве-чае. Бачылі? Павел Сцяпанавіч Лясніцкі. А-а? Сам па вёснах у свята праехаўся, нібы перад пасяўной кам-паніяй. А яшчэ кажуць, што разам з імі і Сяргей Фядотавіч Прыборны. I так у кожным раёне. I сакратар, і старшыня, і ўсе работнікі партыйныя засталіся. Вось чаму...— Дык гэта і мы ведаем, тата, — адгукнулася Вера.— Ведаеце... Якая карысць, што вы ведаеце... Народу трэба гэта гаварыць. Народу! Эх, каб не хвароба мая! Ды што вам гаварыць, трашчоткам, — стары чамусьці раззлаваўся, махнуў рукой і лёг на печы.— Шкадуе бацька вельмі, што не можа хадзіць, — паведаміла шэптам Вера. — Старых збірае вечарамі (і твой бацька бывае) і гаворыць ім вось так, заклікае да партызан ісці. А мяне мама нікуды не пускае. Кожны дзень сваруся з ёй. Сорамна, што мы і сапраўды нічога не робім. Хутчэй бы ўжо мне нарадзіць, — і яна пачала распытваць сяброўку, што перажывала тая, калі нарадзіла дзіця. Тацяна з цікавасцю паглядзела на жывот і ўсміхнулася. Шчога яна гэтага не перажывала і не ведала, а таму магла расказаць толькі тое, што ёй давялося пачуць ад старэйшых жанчын.Улучыўшы зручны момант, яна выказала сваю просьбу:— Навошта табе падручнікі і праграмы?— Дзяцей вучыць.— Вучыць? Цяпер?Іван Маеўскі, пачуўшы гэта, хуценька падняўся зноў і са злоснай іроніяй спытаў:— Новай уладзе дагадзіць хочаш?Тацяна падхапілася з табурэткі. Кроў застукала ў скронях, задрыжалі рукі.— Як не сорамна вам!.. Вы ж ведаеце майго бацьку, хіба ён...Стары кашлянуў.— Буду вучыць дзяцей так, як нас вучылі. А навошта ім год губляць? Навошта? Вы ж самі гаворыце, што немцы толькі так, а жыць мы павінны па-савецку. Мне Яўген Лубян загадаў гэта.— Лубян? — перапытаў Маеўскі, панізіўшы голас. — Тады даруй мне. Дай, Вера, ёй кніжкі.I калі Вера выйшла, стары ўжо цёплым, бацькоўскім голасам параіў:— Толькі асцярожна, дачка. А то ёсць сабакі. Нават сярод сваіх вяскоўцаў могуць знайсціся.