Глыбокая плынь, частка 1
— Ці ж гэта, тата, на ўсё жыццё? Хутка вернуцца нашы.— Хутка? — спытаў ён усхваляваным голасам.— А як жа яны могуць не вярнуцца? Тут жа бацькі іх, дзеці, жонкі... Як жа яны пакінуць іх?..— А чаго ж яны адышлі? Пакінулі чаго нас так хутка? А-а?Таня на хвіліну разгубілася, а потым начала тлумачыць:— Ну, як вам сказаць, тата... Яны напалі нечакана. I ў іх такая сіла...— Вось-вось — сіла. А як перамагчы яе, сілу гэтую? На сілу трэба сіла.— А ці ж мала яе ў нас, сілы, тата? — узрушана ўсклікнула Таня. — Ды вы паглядзіце толькі. Нават тут, у нас... У лясах — партызаны... Увесь народ... Зубамі фашысту глотку перагрызуць. Пачакайце толькі крыху. Няхай арганізуецца народ... Ды і нашы прыйдуць. Сэрца мае чуе гэта, — яна паднялася. Маеўскі падняўся таксама і абняў дачку за плечы.— Добрае ў цябе сэрца, дачушка. Залатое... Усё ў ім змяшчаецца — і любоў і нянавісць. Але цяпер нам што рабіць? Не магу я сядзець і чакаць. Не магу глядзець на гэтых катаў і на розных здраднікаў... А што рабіць? Як змагацца?"У^ Карны атрад Генрыха Візэнера вяртаўся з аперацыі. Камендант быў здаволены: аперацыя, ён лічыў, прайшла удала. Атрад напаў на след партызан і два дні ганяўся за імі. Але гэтыя баязліўцы не прынялі бою і ўцяклі за Дняпро. Там быў другі раён, другі камендант, і Візэнер вярнуўся назад і правёў «прафілактыку». Бліжэйшая ад узарванага эшалона вёска спалена, шэсць заложнікаў навешаны. Візэнер лічыў, што гэтых мер дастаткова, каб у яго раёне партызан больш не было.Атрад не меў ніякіх страт. Ды хто адважыцца ўступіць у бой з двума ўзводамі нямецкай арміі, узброенымі кулямётамі і нават мінамётамі?Вясёлы настрой камандзіра перадаўся і салдатам. Толькі лейтэнант Рэдар быў хмуры і злосны.Візэнер быў незлапомны чалавек, і яму стала шкада маладога афіцэра. Ён паклікаў яго да сябе, выпіў з ім бутэльку віна, пасадзіў у сваю машыну і ласкава пачаў навучаць:— На начальнікаў не злуюцца, мой дарагі. Служба... Вы ведаеце дысцыпліну нямецкай арміі. Мы перамагаем нашай дысцыплінай, нашай адданасцю дарагому фюрэру.Так... Але я разумею вас, і цяпер, калі мы цудоўна выканалі свой доўг, усё можна паправіць. — Візэнер усміхнуўся. — Зараз зробім там прыпынак, і я дазваляю вам усё, што вы жадаеце, — Візэнер плюнуў пад ногі. — Я, напрыклад, не магу... Яна прыгожая?Здаволены такой прапановай камандзіра, ап"янелы Рэдар весела засмяяўся і пачаў расказваць аб сваіх любоўных прыгодах.Машына ішла па шагаы. 3 двух бакоў стаяў магутны лес — дубы, бярозы, абплеценыя ўнізе густымі кустамі арэшніку. Наперадзе ішоў грузавік з салдатамі кулямётнага ўзвода, за ім — каменданцкая машына, а ззаду — два другія грузавікі. Аб небяспецы ніхто не думаў. Візэнер слухаў Рэдара, шчыра смяяўся з яго ўчынкаў і думаў:«А ён нядрэнны хлопец. Сапраўдны нямецкі афіцэр... Проста я не разумеў яго раней».I раптам Рэдар неяк дзіўна ўсхліпнуў, на паўслове спыніў свой вясёлы расказ, схапіўся рукою за скроню і, хапаючы ротам паветра, пачаў валіцца на Візэнера. 3-пад далоні па шчацэ пацёк чорны струмень крыві.Візэнер з жудасцю адпіхнуў ад сябе ўжо безжыццёвае цела і сам зваліўся на дно машыны, хаваючы галаву пад сядзенне.Шафёр спыніў машыну.— Наперад! Застралю! — дзікім голасам закрычаў Візэнер, не паднімаючы галавы. Машына рванулася. Ззаду затрашчалі аўтаматы. Шафёр зноў спыніў машыну і выскачыў з яе. Тады і Візэнер скочыў проста ў кювет каля шашы.