Глыбокая плынь, частка 1
...Выкупаўшы хлапчука, Тацяна залезла з ім на печ.Люба чытала нейкую кнігу. Кнігі былі для яе ратункам: чытаючы іх, яна забывала аб сваім горы.Палагея сабралася, навязала добры пакунак і сказала дзяўчатам:— Глядзіце тут добра. Я да сястры пайду. Сястра яе жыла ў суседняй вёсцы.Люба падзьмула ёй уздагонку, памахала рукой.— Падарожны вецер! Самі ведаем, як глядзець! — і таксама палезла на печ. Абняла Таню.— Сумота якая, Танюша! I так цяжка мне, каб ты ведала, — ціха сказала яна. — Хутчэй бы Жэнька прыйшоў. Дзе ён?Тацяна мацней прыціснула сястру да сябе.— Давай з табой пойдзем, Таня.— Куды? — не зразумела Тацяна.— Да партызан.— А Віцю?— I Віцю возьмем з сабой.— Дурненькая ты, Любка. Хто ж нас возьме з ім? Ды нас і так не возьмуць... Што мы рабіць будзем?— Санітаркамі будзем... Вучылі ж нас у школе.— Я крыві баюся. Люба раззлавалася.— Ты ўсяго баішся... Трусіхаі I нічога ты не бачыш, нічога цябе не хвалюе. Людзі гінуць, а ты далей свайго носа не бачыш... Дачакаешся, пакуль фашысты прыйдуць і застрэляць цябе і Віцю, як маму, — яна расплакалася. Тацяна доўга супакойвала яе. Яны яшчэ кРыху пагутарылі, а потым неяк незаўважна заснулі, змораныя бяссоннай ноччу.Абудзілі іх стрэлы. Стралялі з двух бакоў вёскі. Спалоханая Тацяна схапіла Віцю і пачала захутваць яго ў коўдру.Люба падбегла да акна і радасна закрычала:— Таня! Танюшаі Нашы! Мілая мая! Паглядзі, як уцякаюць паліцаі!Сапраўды па вуліцы беглі двое незнаемых паліцаяў і Міцька Заяц. Яны хутка звярнулі ў завулак, што выходзіў да прырэчных кустоў.— Ацю, ацю! Сабакі! — гучна закрычала Люба. — Глядзі, як зайцы скачуць па кустах. Дажыліся, падлюгі! Ага!Праз хвіліну па вуліцы, грукочучы па мёрзлай зямлі, праляцела тройка сытых коней, запрэжаных у доўгую лінейку. На возе сядзела чацвёра маладых хлопцаў са станковым кулямётам.— Партызаны! — здагадалася Люба. — Я пабягу. Тацяна не паспела і слова сказаць, як Люба ў адзінмомант ускочыла ў боты і, не апранаючыся, толькі накінуўшы на плечы хустку, кінулася на вуліцу.Некалькі хвілін каля рэчкі ляскалі стрэлы. Потым усё адразу сціхла. I тады з хат на вуліцу адразу высыпалі людзі: жанчыны, малыя і старыя. Усе яны смела рушылі да школы, нібы хтосьці раней паведаміў ім, што трэба сабрацца там. Тацяна ўбачыла праз акно гэты паток людзей і, хутка апрануўшыся, выйшла з Віцем таксама. Па дарозе сустрэла бацьку.— А я баяўся, каб у вас чаго не здарылася... Тут стралялі. Ну, хадзем хутчэй. Партызаны прыехалі, — узрушана гаварыў Карп да дачкі. — Вось цяпер я іх бачу... Малайцы. Сіла. I ведаеш, хто кіруе імі? — таямніча, з захапленнем шаптаў ён. — Сакратар райкома... Лясніцкі, Павел Сцяпанавіч. Памятаеш, да нас часта заязджаў?Каля школы была ўжо ўся веска. Людзі шчыльна абкружылі дзве партызанскія падводы. Ад на з іх была ператворана ў трыбуну. На ёй стаяў Лясніцкі. Ён быў у сваей жоўтай скуранцы. Усміхаўся знаёма, шчыра, як і тады, калі часам прыязджаў на сход калгаснікаў і выступаў перад імі. Людзі адказвалі яму такімі ж шчырымі, радаснымі ўсмешкамі. I толькі аўтамат на шыі ў сакратара райкома і кулямёт на возе, каля яго ног, нагадвалі людзям, што другі час і другія справы ў сакратара. Калі падышлі Карп і Тацяна, Лясніцкі ўжо гаварыў:— Кожны метр савецкай зямлі гарыць пад нагамі захопнікаў. Тысячы савецкіх людзей узялі зброю ў рукі і ўзняліся на святую барацьбу супроць ненавісных акупантаў. Партызанскія сілы растуць з кожным днём. Мы не дамо жыцця захопнікам. Яны пажнуць тое, што пасеялі. За нашы гарады і вёскі, спаленыя імі, за смерць яашых дзяцей, за катаванні, за здзекі з народа мы будзем помсціць ворагу жорстка, бязлітасна і няспынна. Гэта наша клятва. Але партызанам павінен дапамагаць кожны сумленны чалавек, кожны, хто даражыць нашай роднай савецкай уладай, кожны, хто чакае звароту сваіх бацькоў, сыноў. Не давайце немцам ні кілаграма збожжа, сала, бульбы, ні літра малака. Хавайце ўсё, рэжце, забівайце жывёлу. Папаўняйце нашы рады! Не верце хлусні фашысцкіх вырадкаў і іх халуёў — паліцаяў і розных старастаў. Гэта здраднікі і падлюгі! Па кожным з іх плача вяроўка. I яны не мінуюць яе, як вунь тыя не схаваліся ад нашых куль, — сакратар кіўнўў галавой на ганак школы, дзе ляжалі два забітыя паліцаі.