Глыбокая плынь, частка 1
Вораг дабіўся аднаго: ён даў зразумець, што «новы парадак» — гэта парадак без суда і закону, гэта неабмежаваная ўлада забойцаў і бандытаў. Праўда, аб гэтым ведалі і раней, але хто мог бы думаць, што гэтая ўлада лічыць злачынцамі двухтыднёвых дзяцей і будзе забіваць іх у ложку каля маці.Цяпер гэта ўбачылі сваімі вачыма. Цэлы дзень людзі з Арэхаўкі, з Залесся, з Капыловіч — з усіх вакольных вёсак ішлі ў хату Івана Маеўскага і глядзелі на маленькі трупік з раздробленым апаленым тварыкам.Галасілі бабы. Плакалі дзеці. Мужчыны да крыві кусалі губы і закрывалі шапкамі слёзы. А выйшаўшы на вуліцу, са сціснутымі зубамі лаяліся страшнымі словамі, каб аблягчыць душу.Вораг разлічваў: забойства так напалохае людзей, што яны не толькі адхіснуцца ад партызан, але палічаць іх вінаватымі ў забойстве і будуць баяцца нават вымаўляць гэтае слова. Партызанскія атрады не атрымаюць падтрымкі людзьмі, харчамі, і гэта абяссіліць іх.Але койферы і візэнеры дрэнна ведалі людзей, аб якіх усё жыццё мелі ўяўленне толькі па лубачных карцінках у кабінетах сваіх бацькоў. Жудасна было бачыць загінуўшыя сем"і, жудасна было думаць, што ў наступную ноч такі лес можа напаткаць кожнага. Але вельмі нямногія падумалі так, як хацелася гэтага фашыстам, і затаіліся, баяліся нават з"явіцца на вуліцы. Болыпасць жа, сціснуўшы зубы, паўтаралі словы Яўгена Лубяна:— Біць іх! Біць!..На пахаванне сабраліся сотні людзей. Многія — з суседніх вёсак.Немцы не паказваліся. Паліцэйскія таксама раптамкудысьці выехалі.У апошнюю хвіліну на пахаванне прыйшоў узброены атрад партызан на чале з сакратаром райкома Лясніцкім. Усе партызаны, апрача сакратара, былі незнаёмыя людзі, рознага ўзросту, па-рознаму апранутыя. Яны прыйшлі строем проста на могілкі.Людзі з павагаю расступіліся перад імі, далі дарогу да брацкай магілы, каля якой стаялі трынаццаць свежых трун рознай велічыні.Партызаны стаялі, скінуўшы шапкі. Калі труны пачал! апускаць у магілу, партызаны паднялі вінтоўкі і аўтаматы, і чатыры магутныя залпы рассеклі цішыню марознага дня, грозна пракаціліся над вёскай, ударыліся ў сцяну лесу і кароткім рэхам зноў пакаціліся ў бок Дняпра.Лясніцкі нахіліўся і падняў жменю жвіру. I ва ўрачыстай цішыні, нібы па камандзе, загучалі словы партызанскай клятвы:— ...За спаленыя гарады і вёскі, за смерць нашых дзяцей, за катаванні, гвалты і здзекі з майго народа я клянуся помсціць ворагу жорстка, бязлітасна і няспынна. Кроў за кроў, смерць за смерць!Людзі стаялі, слухалі гэтую святую клятву над магалай без віны загінуўшых людей, і сэрцы іх напаўняліся вялікай надзеяй і ўпэўненасцю.— Люба пайшла з партызанамі,— паведаміла суседка Маеўскіх пасля пахавання. Гэта страшэнна перапалохала Палагею.— Ну вось, дачакаліся! Аддзякавала яна нам за нашудабрату. Чакай цяпер ночы,— злосна крычала яна іпачала збірацца да сястры.Тацяна раззлавалася. Яе зусім не спалохала тое, штоЛюба пайшла. Наадварот, яна адчула нейкую радасць адгэтага і падумала:«Вы хацелі, гады, напалохаць народ?.. Дык вось вам!.. Сёння яна... А заутра я пайду. Усе пойдзем... Каб біць вас...»Яна цвёрда пераканала сябе, што не сёння-заўтра таксама пойдзе да партызан, што цяпер ужо нішто не затрымае яе.Карп Маеўскі больш за ўсіх клапаціўся і працаваў на пахаванні, страшэнна змарыўся фізічна і душэўна, ды яшчэ ў дадатак прастудзіўся і адчуваў сябе зусім хворым. Нечаканае знікненне Любы (яна нікому нічога не сказала) і ў сувязі з гэтым уход Палагеі разгубілі і збянтэжылі яго.