Глыбокая плынь, частка 1
Болып яна ўжо не хадзіла так смела ў поле і ў лес з ім, а сядзела дома ці ў святочныя дні разам з іншымі сялянкамі — на прызбе. I апранацца стала ва ўсё найгоршае, па-сялянскаму, каб не кідацца ў вочы пабочным людзям і асабліва немцам, якія сталі часцей наведваць вёску.Тацяна рэдка ўмешвалася ў размову жанчын, а больш уважліва слухала, падтрымліваючы ў думках то адну, то другую. Яе лічылі разумнай, разважлівай маладзіцаЙ, і нават самыя старыя пачалі звяртацца да яе як да роўнай ім. Мацеры разумелі маці, цанілі яе пачуцці да дзіцяці. I гэта радавала Тацяну. Яна асцярожна, але ўпэўнена уступала ў новае жыццё, і непрыкметна, нават для яе самае, у яе складаўся новы светапогляд.Аднак размова з Хрысцінай пакінула след — думку, якая хвалявала яе.«Няўжо і бацька думае аба мне так, як Хрысціна?» — штодня пыталася яна ў самае сябе і пільна сачыла за бацькам і мачыхай, ловячы кожнае іх слова, кожны погляд. Але нічога не зауважала. Як і ў першыя дні, яны адносіліся да яе і да хлапчука ласкава, клапатліва. Калі яна пачала сядзець больш дома і шукаць сабе працы ў гаспадарцы, Палагея жартліва, але рашуча сказала:— Управімся і без цябе. Невялікая гаспадарка.А без працы было яшчэ горш. Розныя сумныя думкі сціскалі сэрца. Не было куды дзяваць часу, і цягнуўся ён вельмі марудна, аднастайна. Тацяна была рада кожнаму пражытаму дню і з жудасцю сустракала кожны новы, не ўяўляючы, як яна перажыве яго.Асабліва цяжка стала ў дажджлівыя восеньскія дні (а такіх дзён станавілася ўсё больш і болып). Аднастайна, сумотна бубніць дождж у шыбы акон, вецер зрывае жоўтае лісце з верб і бяроз, і яно прыліпае да мокрага шкла. А гэтыя адзінокія, прыліпшыя да шыб лісткі чамусьці асабліва хвалявалі Тацяну. У такія дні яна садзілася каля акна і думала. Думкі былі розныя, але змест іх быў адзіным.«Усё тое, усё на месцы, і людзі тыя, а жыццё не тое, — думала яна, наэіраючы праз акно восень і людзей. — Жыцця зусім няма. Нейкае тупое існаванне. Колькі ж гэта будзе цягнуцца? Дзе ж нашы? Што там у іх? Немцы брэшуць, што Маскву забралі... Ведаць бы ўсё напэўна, усё адно, сумныя гэта навіны ці радасныя... Лягчэй было б...»У хуткім часе адна падзея праясніла яе думкі. Ды і не толькі яе...Аднойчы ў вёску з"явіўся аднавясковец, камсамолец Жэня Лубян, і, смела сабраўшы людзей, расказаў ім аб становішчы на фронце. Расказваў хлопец так шчыра і падрабязна, што самыя недаверлівыя людзі паверылі яму.— Не бачыць гэтым паганцам Масквы, як сваіх вушэй, — звонка і бадзёра гаварыў ён. — Праўда, нядаўна яны захапілі Арол, наблізіліся да Ленінграда... Але ўсё гэта часовы поспех у іх, здабыты вельмі дарагой цаной. Немцы губляюць штодня тысячы забітымі і параненымі. Незлічоная колькасць тэхнікі абгарэлым ломам застаецца на нашых бяскрайніх палях. I прыйдзе час!.. Пакоцяцца яны назад! Яшчэ як пакоцяцца! Я прыйшоў, каб перадаць вам наказ партыі нашай, савецкай улады: не давайце немцам ні грама хлеба, ні кавалка мяса, ні клока сена... Спаліць, закапаць, схаваць, а ім не даць!.. Вады ім не даць напіцца з нашых калодзежаўі Так зрабіць, каб на кожным крону немцаў чакала справядлівая кара. Вось тады хутка прыйдзе ім канец...Людзі слухалі юнака, стаіўшы дыхание. Жанчыны плакалі. Мужчыны задавалі пытанні і ўважліва слухалі пераканаўчыя адказы. Ён смела стаяў на высокім ганку школы і радасна ўсміхаўся. Тацяна не зводзіла з яго вачэй.