Глыбокая плынь, частка 2

— I гэта я чуў. I думаю, што трэба згубіць розум, каб паверыць у здраду камандзіра, які амаль год бязлітасна б"е немцаў. Так, Жаўна быў нядоўгі час буфетчыкам. Але перад гэтым ён быў галоўным кандуктарам, і нават лепшым кандуктарам. А гэта ты ведаеш? Буфетчыкам ён зрабіўся, калі захварэў язвай страўніка і не мог больш ездзіць. I без працы не мог сядзець. Вось яму і прапанавалі. Ды, нарэшце, пры чым тут прафесія? А імя яго немцам спатрэбілася як імя камандзіра манеўранага атрада. Паглядзі, якая геаграфія іх злачынства. Дзе Любаўка, дзе Касіна, а дзе Межы, — Лясніцкі павярнуўся да карты Прыдняпроўя. — Трохкутнік. Трыццаць—сорак кіламетраў пункт ад пункта... Ясна? А Жаўна хутка з"явіцца — я не сумняваюся. I мы з табой давай не будзем марна траціць час. Давай лепей абмазгуем, як хутчэй ліквідаваць гэты бандыцкі атрад і вынікі яго дзейнасці. А ліквідаваць яго трэба неадкладна і так, каб ніводзін з гэтых нягоднікаў жывым не выйшаў. Пачнем справу з экстраннага выпуску газеты. Дадзім пад рубрыкай: «Не верце фашысцкай правакацыі! Чарговыя злачынствы гітлераўцаў і здраднікаў народа». Мабілізуем усе сілы. Да раніцы дадзім падвойны тыраж. Па меры выхаду газеты будзем рассылаць агітатараў ва ўсе бакі. У вёскі, дзе адбыліся гэтыя крывавыя падзеі, накіруем групы на чале з вопытнымі таварышамі. Ну, напрыклад... У Касіна пойдзе Лубян. Межы даручым Залескаму, яму бліжэй і больш знаёма. У Любаўку я пайду сам. Вось так, — Лясніцкі павярнуўся да радыста, які ўжо сядзеў на ложку 1 з вялікай цікавасцю слухаў гэтую крыху незразумелую яму размову.Аляксея Ганчарова толькі нядаўна выпусцілі з спецыяльнай школы і ў той жа дзень разам з двума другімі выпускнікамі пасадзілі ў самалёт і скінулі з радыёстанцыямі ў глыбокім нямецкім тыле. Яны хутка знайшлі таго, каго ім трэба было знайсці, і здзівіліся, даведаўшыся, што адразу трапілі да сакратара падпольнага абкома партыі. Два яго сябры засталіся пры абкоме, а яго паслалі ў партызанскі атрад «Днепр».Цяпер, стаіўшы дыханне, ён слухаў размову, і галава яго напаўнялася рознымі рамантычнымі летуценнямі.«Вось дзе багатае поле для гераічных учынкаў», — думаў ён.— Таварыш радыст, ідзіце знайдзіце партызана Яўгена Лубяна, — загадаў камісар.Ён падхапіўся, спрытна абцягнуў гімнасцёрку, паправіў рэмень.— Ёсць, таварыш камісар, знайсщ партызана Лубяна. Дазвольце ісці? — і, прыгожа казырнуўшы, шчоўкнуў абцасамі і хутка выбег.Лясніцкі з захапленнем паглядзеў яму ўслед.— Люблю дысцыпліну. — I зноў павярнуўся да Прыборнага, панізіў голас: — Сядай і слухай... Адначасова нам трэба паспрабаваць закінуць у гэты атрад свайго чалавека, ісаб лягчэй было накрыць гэтых бандытаў. Разумееш?— Гэта ідэя! Але каго? — адразу ж спытаўся Прыборны.— Я думаю — Майбараду.— Майбараду?— Чаго ты здзіўляешся? Найлепшая кандидатура для такой справы. Смеласць, кемлівасць, любоў да прыгодніцтва, умение іграць любую ролю. I нават гэты губны гармонік, веданне блатнога жаргону і песень. А здольнасць выпіць літр самагонкі і не ап"янець, а? Нарэшце тое, што ён не тутэйшы, выключав магчымасць выпадковых сустрэч. Словам, хлопец, як ён кажа, вакол шаснаццаць...Прыйшоў Жэнька Лубян. Ён таксама толькі раніцою вярнуўся з задания і прывёў у атрад дваццаць чалавек камсамольцаў. Цяпер ён, відаць, адпачываў, бо твар яго быў заспаны, валасы ўскудлачаны. У апошні час ён стаў вельмі худы. Цяпер твар яго быў хваравіта-жоўты, і Лясніцкі клапатліва спытаў аб здароўі.