Глыбокая плынь, частка 2
Яго словы супакоілі дзяўчыну. Значна цяжэй было яму супакоіць самога сябе... Ён быў цвёрда ўпэўнены, што крывавае злачынства ў Межах — справа гітлераўцаў. Але навопгга ім імя Жаўны? Гэтага камандзіра сакратар райкома бачыў толькі некалькі разоў і ведаў аб ім вельмі мала (апошнюю акалічнасць ён адкрыў толькі цяпер). Яго невялічкі кавалерыйскі атрад лічыўся ў іх раёне, але дзейнічаў увесь час самастойна, вельмі часта ўходзіў далека на поўдзень, на Украіну. У такім далёкім рэйдзе, у гэты раз дазволеным ужо самім Лясніцкім, атрад быў і ў апошнія дні. I раптам імем Жаўны падпісваюцца пад такімі страшэннымі правакацыйнымі справамі. Якая тут сувязь? Чаму яны выбралі Жаўну, а не другога партызанскага камандзіра? Усё гэта не давала супакою сакратару райкома. На душы ў яго ляжаў нейкі незразумелы цяжар і нешта падобнае на адчуванне ўласнай віны перад Таняй Грэбневай і іншымі загінуўшымі. Значна прасцей было б, каб гэтыя мярзотнікі ўздумалі прыкрыцца, напрыклад, імем Васіля Кандыбы. Тады не было б нічога незразумелага, ніякіх сумненняў, ніякіх пакутлівых пытанняў. Дык не ж — Жаўна.Лясніцкі ішоў і лаяў сябе за тое, што не пазнаёміўся блізка, не вывучыў як належыць гэтага камандзіра.У лесе яны спаткалі партызан з атрада Кандыбы. Змораных, мокрых, але шумных і вясёлых людзей вёў з задания сам камандзір, таксама змораны, панура-маўклівы. Васіль Кандыба і раней быў не вельмі гаваркі чалавек, а пасля смерці сям"і зрабіўся зусім маўклівы. Нават усмешка рэдка з"яўлялася на яго жоўтым хударлявым твары.Але ўбачыўшы Лясніцкага, ён усміхнуўся, весела і шчыра. Радасна ўсклікнуў:— Павел СцяпанавічІ Віншуйце! Які мы сёння эшалончык спусцілі! I ведаеце дзе? На Міронавым мосце. I эталон і мост адразу. Адных танкаў налічылі трыццаць восем. Шэсць цыстэрнаў з бензінам і два вагоны жывой сілы — чалавек пяцьдзесят фрыцаў. Усё згарэла... Трое сутак ляжалі ў гэтым чортавым балоце, а свайго дабіліся. Гэта ўжо пяты на нашым рахунку. Хутка дагонім Гнядкова.— Віншую, сябры, — шчыра ўзрадаваўся Лясніцкі, паціскаючы рукі.Тацяна пажартавала:— Але не зусім ласкавым словам вас успамяне Гнядкоў. Ён жа два месяцы зуб вастрыў на гэты мост. Яны з маім бацькам нейкія новыя міны вынайшлі.— Аб мінах іх мы ўжо чулі, — сказаў Кандыба і звярнуўся да Лясніцкага: — Я паслаў сваіх людзей, таварыш сакратар, каб павучыліся...Разам пайшлі далей.Лясніцкі расказаў аб падзеях у Межах. Партызаны абурыліся. Пачалі лаяцца:— Сволачыі Куды б"юць.— Душагубы праклятыя!Кандыба зноў панурыўся, змоўк. Яны з Лясніцкім адышлі ўбок.— Што ты думаеш аб Жаўне? — спытаў камісар. — Ты ж сустракаўся з ім.Кандыба задумаўся.— Чорт яго ведае. Смелы, вясёлы хлопец. Баявы камандзір. Мы ў сакавіку разам роту гітлераўцаў разграмілі. Цудоўнае ўражанне. Але не так даўно мяне крыху збянтэжыла адна звестка аб ім. Праўда, тады я не надаў ёй асаблівага значэння, але цяпер, можа, варта і падумаць. Вы ж самі, здаецца, казалі, што ён — абкружэнец, камандзір казачата ўзвода. Усе мы так і думал!. А я вось выпадкова даведаўся, што ніякі ён не камандзір, а да самай вайны працаваў у Чарнігаве. I ведаеце кім? Буфетчыкам. Пры вакзале. А?! Такі асілак і буфетчыкам. Нібы і работы больш не знайшлося для такіх рук. Ды і галава не пустая.— Ты скуль гэта даведаўся? — здзіўлена спытаў Лясніцкі.— У мяне ў атрадзе — машыніст чарнігаўскага дэпо.