Глыбокая плынь, частка 2
— Думаю, што цяпер ужо дарос. Выканайце задание, таварыш Жаўна, і прыязджайце на бюро.Жаўна з удзячнасцю паціснуў камісару руку.Магутны гул двух матораў перашкаджаў думаць. Ён заглушаў думкі, ірваў іх на кавалкі. Дарэмна Мікалай намагаўся думаць аб адным, самым галоўным — аб заданні, аб сваёй новай прафесіі, аб новым жыцці, якое пачалося некалькі хвілін назад, з таго моманту, як самалёт адарваўся ад бетоннай дарожкі падмаскоўнага аэрадрома і ўзяў курс на захад. У яго моцна застукала сэрца, калі ён убачыў, што сігнальныя агні аэрадрома патухлі.«Калі гэта я ўбачу іх зноў?» — падумаў ён і адчуў хваляванне.Цяпер ён намагаўся супакоіць сябе.«Дрэнна пачынаеш, таварыш упаўнаважаны. Яшчэ знаходзішся над Масквой, а ўжо хвалюешся. А як жа ты будзеш адчуваць сябе, калі выкінешся з гэтае кабіны і будзеш спускацца, магчыма, проста на галовы немцам? Ну-ну, перастань, дурное, — гучна загадаў ён сэрцу і раззлаваўся: — Перастань жа, чорт вазьмі! «Умение трымаць сябе — галоўнае ў нашай рабоце», — успомнілася апошняя парада генерала. — Так, самае галоўнае...»Але самалёт набіраў вышыню, і сэрца пачынала біцца ўсё часцей і часцей. Кроў стукала ў скроні, шумела ў галаве. Падступала млоснасць.Мікалаю вельмі хацелася ўбачыць твар свайго спадарожніка, убачыць, як адчувае сябе гэты спрактыкаваны разведчык. Але ў кабіне было вельмі цёмна.«Столькі трэніраваўся — і нічога. А тут? Што за чорт, няўжо я баязлівец? — ад такой думкі ён усхваляваўся яшчэ больш. — Не магу валодаць сабой... Але гэта не па тарах лазіць... Баязлівец... Баязлівец!..» — гэтае слова, здавалася, стукала ў скронях.Мікалай заплюшчыў вочы. Першы раз у жыцці ён ненавідзеў сябе.«Дурань!.. Столькі дамагаўся, і вось на табе!..»Дотык чужой рукі да пляча адарваў яго ад гэтых пакутлівых думак.Буйскі горача дыхаў у вуха і крычаў:— Маеўскі, спіце?.. Глядзіце, фронт!Мікалай павярнуўся да шыбы і ўбачыў наперадзе, на зямлі, вогненны ручай. На поўдні ён разліваўся ў вогненнае возера — там ішоў начны бой, біла артылерыя, гарэлі вёскі. У другім баку было ціха, фронт губляўся ў чарнаце лясоў, і толькі дзе-нідзе гэтую чарнату пераразалі розна-каляровыя струмені трасёраў. Калі самалёт наблізіўся, ніткі трасёраў пацягнуліся да яго, забліскалі букеты разрываў, лізнуў неба доўгі язык пражэктара — шукаў самалёт.— Па нас б"юць! — крыкнуў Буйскі.Мікалай адарваўся ад шыбы толькі тады, калі над самалётам зноў паплыла аднастайная чарната начной зямлі.«Зямля, захопленая ворагам», — падумаў ён і раптам адчуў, што ні хвалявання, ні галаўнога болю больш няма, а з імі знікла і нездавальненне сабой. Засталося толькі адно моцнае пачуццё: нянавісць да ворага, тая вялікая, святая нянавісць, якую адчуваў у тыя дні кожны савецкі чалавек.Маеўскі ўявіў родную вёску і немцаў у ёй, бацьку з яго вуллямі, якія, напэўна, болып не належаць яму, сястру Тацяну і здзекі немцаў над ёй і траха не застагнаў ад болю. Гэты боль не даваў яму супакою ўжо амаль год. Цяпер ён прагнуў хутчэй пакінуць цесную кабіну, спусціцца ў родных лясах, знайсці партызан і разам з імі пачаць нішчыць фашыстаў. Ён уяўляў, як уратуе Тацяну, бацьку, прывядзе іх у партызанскі атрад.Доўга ён марыў аб гэтым, доўга дамагаўся, пакуль урэшце не дабіўся свайго....На фронт ён прасіўся на другі дзень вайны, але ў ваенкамаце яму сказал!, што геалагічная разведка не менш важная, чым разведка вайсковая. Ён згадзіўся. Але калі немцы захапілі яго родны край, яго бацькаўшчыну, і на Урал дайшлі першыя весткі аб дзейнасці партызан, ён раптам адчуў, што яго месца там, з імі, у лясах роднай Беларусь Пачаў пісаць у ЦК, у Генеральны штаб, пазней — у Цэнтральны штаб партызанскага руху.