Глыбокая плынь, частка 2
— Не-е, — працягнуў Храпкевіч і нахіліўся да Зайца. — Слухай... Трэцюю ноч, калі стаю вартавым, белага коціка бачу. Падбяжыць і мяўкае каля ног. Я яго нагой — не нападу, штыком — не дастаю. Я стрэліў па ім... Помніш, учора трывогу падняў? Не папаў... Што гэта такое?.. А-а? Што? Смерць гэта мая, смерць.— Змоўкні ты, псіна! Пайшоў прэч, гад! — закрычаў спалоханым голасам Заяц і, схапіўшы кварту з самагонам, кінуў яе ў Храпкевіча. — 3 табою не гуляеш, а... паніхіду служыш па самому сабе. Не задушыў ён цябе, кот гэты, труса такога!Храпкевіч падняў кварту, паставіў яе на дошку, крыху памаўчаў, а потым засмяяўся нейкім непрыемным злосным смехам.— Хі-хі... Баішся? Баішся... Вось табе і напляваў на жыццё... Эх ты! Заяц! — Ён перагнуўся цераз дошку, нахіліўся да Міцькі і злосна зашаптаў: — Мы ўсе баімся... Мы ўсе — зайцы... I немцы баяцца... I не ведаюць, што Рабіць! Дурні! Ці ж гэта работа — дзяцей па начах страляць? Гэта — што бомбай пажар тушыць. Цяпер гладзіць трэба, галубіць... Ведаеш, як каня ловяць? Кось, кось — ды за грыву. А потым ужо можна і па мор дзе. Вось так. А мы баімся, а таму і не можам злавіць... А вось ён не баіцца... Ён нас не баіцца.— Хто ён? — п"яны, хістаючы ацяжэлай галавой, спытаў Заяц.— Парабак мой, Пашка Лясніцкі. Сядзіць ён сабе ў лесе і кожны наш крок ведае.Заяц схапіў Храпкевіча за каўнер. Храпкевіч убачыў яго п"яныя, налітыя крывёю, як у быка, вочы і спалохаўся, лагодна паклаў руку на яго сціснуты кулак, ціха папрасіў:— Кінь, Міця! Чаго ты вар"яцееш? Кінь... Давай лепш вып"ем. Я табе цікавую навіну скажу... Ну...Міцька неахвотна адпусціў яго каўнер. -Ну?Храпкевіч выліў у дзве кварты рэшткі самагону, працягнуў адну Зайцу. Але той адхіліў яго руку.— Ну?— Што ты занукаў?— Навіну кажы.— Навіну? Слухай... Ведаеш ты Карпа Маеўскага? 3 вашай вёскі.— Пасечнік?! Хто яго не ведае?— Вось, — Храпкевіч зрабіў доўгую паўзу, а потым нахіліўся і таямніча прашаптаў: — Яўрэй хаваецца ў яго.Міцька Заяц ажно падскочыў.— Брэшаш, гад!— Сам чуў у камендатуры. Заўтра прыедуць па яго. Праўда, маленькі... Дачка яго, настаўніца, прынесла...— А-а-а, — мнагазначна працягнуў Заяц і хутка падняўся. — Пайшлі!..— Куды?— Туды.— Слухай, Міця, нельга... Заўтра сам камендант прыедзе, а мы раптам спугнём птушку. Паляцець можа.— Ад каго? Ад Міцькі паляціць? Эх ты, гад, плюгаўка ты, сухотнік няшчасны!.. Паляціць! Сам ты паляціш да сваей прабабкі! Дай кажух!Ён накінуў кажух на плечы і ў адной сподняй кашулі з адарваным рукавом, без зброі, выйшаў са школы, піхнуўшы каля дзвярэй паліцэйскага-вартавога.Храпкевіч захапіў рэвальвер, падперазаўся шырокім ямецкім рэмнем і дагнаў яго ўжо на вуліцы.У рукавы апрані... улада! — іранічна заўважыў ён. ЗаяД не звярнуў увагі на яго словы і размашыстай п"янай паходкай ішоў далей.Быў той час вечара, калі ў вёсцы, павячэраўшы, укладаліся спаць — пры немцах не заседжваліся доўга: не было газы.фортка ў Маеўскіх была зачынена. Але гэта не збянтэжыла Зайца. Ён адступіў крокі два назад і з размаху ўдарыў у яе сваім цяжкім ботам. Затрашчалі дошкі.Ад гэтых удараў у хаце ўсе ўздрыгнулі, насцярожыліся.— Хто там? — спытаў хворы Карп і ў адной бялізне хутка злез з печы.Люба разгублена зіркала вачыма па хаце, шукаючы зручнае месца, каб схаваць томік Маякоўскага, які яначытала.Тацяна мыла посуд. Пачуўшы ўдары, яна выцерла ручніком рукі і накіравалася да дзвярэй.— Куды ты? — спыніў яе бацька.