Глыбокая плынь, частка 2

Цяпер ужо засмяяліся і Тацяна і Мікалай. Разгаманіліся, пачалі жартаваць. Ніколі яшчэ не было ў Маеўскіх за абедам так весела і шумна, як у гэты раз. Калі ж скончылі абед і супакоіліся, Карп цяжка ўздыхнуў і сказаў:— А ўсё ж сумую я, дзеці. Цяжка мне без саду, без вулляў маіх. Цягне ў вёску, хоць пабыць на родным вогнішчы, паглядзець хоць на ўсё.— I на Палагею, — прашаптала Люба Тацяне. Але стары пачуў яе шэпт і спакойна сказаў:— I да Палагеі хочацца схадзіць... Шчыра прызнаюся, — і ўздыхнуў. — Сурова вы мяне асуджаеце, дзеці. Вельмі сурова. А ці ведаеце вы, як цяжка чалавеку жыць аднаму? Вы разляцеліся з майго гнязда ва ўсе бакі. Застаўся я адзін з такой гаспадаркай. Сам даглядай, сам вары і сам споднікі сцірай. Ды і наогул... Чалавек на чалавека не падобны робіцца, калі сам жыве. Дзікун... Што ж мне было рабіць?— Ды мы нічога не гаворым, бацька, — азваўся Мікалай, кінуўшы на Любу дакорлівы позірк.— I цяпер... Скончыцца вайна, і зноў вас не ўтрымаеш. Хто куды... А я куды? Вось і трэба мне схадзіць да Палагеі, памірыцца з ёю. Яна на вашым шляху не стане... Не бойцеся.— Але яна станавілася, тата, — ціха сказала Тацяна. — Як уздумаю — не прыстае ў мяне душа да яе...Карп панурыўся і нічога не адказаў. А Тацяне ў галаву запала бацькава пытанне: «А ці ведаеце вы, як цяжка чалавеку жыць аднаму?» — і яна думала пасля:«Бацька стары і той думав аб будучым, верыць, што яшчэ вернецца да звычайнага жыцця, да свайго шчасця. А я? Чаму я так мала думаю аб ім?.. Цяжка жыць аднаму... Вядома, цяжка. Але ж трэба ісці насустрач яму — другу жыцця, шукаць яго... Хто ты? Хто?» — яна стаяла ўвечары каля зямлянкі, прытуліўшыся спіною да цёплай хвоі, углядалася ў цемру паміж нябачнымі, але чутнымі дрэвамі, і ёй хацелася крыкнуць, паклікаць яго...— Фу, чорт! Ажно галава кружыцца!— Усё думает?— Думаю. I не верыш? Сумняваюся.Выкінь з галавы, Павел. Ніякай зачэпкі няма. Ніякіх слядоў якога-небудзь плана. Простая выпадковасць, з якога боку ні паглядзі. Не маглі ж яны ведаць, што мы закінем да іх свайго чалавека. А ахвяраваць такім атрадам, такой знаходкай... Дзеля чаго? Каб закінуць да нас Куляша? Зрабіць гэта можна было б значна прасцей, урэшце. Не такія яны дурні... Адным словам, плюнь. Чалавек ён, безумоўна, наш. А трапіць да тых шакалаў, шукаючы нас, мог любы. Тут я веру яму...— Але чаму ён не ўстанавіў сувязі з Майбарадой адразу?— Ну што ты, сапраўды! А раптам Майбарада аказаўся б перабежчыкам, здраднікам? Становішча, брат, у яго складанае было...— Правільна, чорт вазьмі, — згадзіўся Лясніцкі. Падумаўшы, сказаў: — Аднак у атрад мы яго ўсё-такі не будзем браць. Пачакаем! Базу нашу ён не павінен ведаць. Праверым яго там, у вёсцы. А зробім гэта так: Хадыку забяром у атрад і разнясем чуткі, што старасту забілі партызаны. Куляшу прапануем заняць яго месца.— Ідэя! — весела выгукнуў Прыборны.Праз некалькі дзён пасля гэтай размовы Карп Маеўскі атрымаў задание наведацца ў Арэхаўку.— Пайду ў Арэхаўку, Таня. Павел Сцяпанавіч задание даў...— Адзін? — спытала яна.— Адзін.— Тады і я пайду з вамі, тата. Баюся я...— Ну, яшчэ што выдумает! У першы раз, ці што? Мала я на чыгунку хадзіў? Я ж такі партызан, як усе.— Калі на чыгунку — я нічога не баюся. Але ў вёску... Мне так і здаецца, што нас падсцерагаюць там на кожным кроку... Я папрашу Лясніцкага, тата, — яна памкнулася бегчы да зямлянкі камандзіра, але бацька спыніў яе:— Ты падвядзеш мяне, дачка. Мне загадалі нікому не казаць пра задание.