Глыбокая плынь, частка 2
вуліцы. Лёгкі майскі вятрыска шавяліў яго белыя валасы. Тацяна заўважыла, што з кожнага акна, з кожнага двара праз шчыліны за ім сочаць дзееяткі пар вачэй.«А раптам у адным з двароў немцы ці паліцаі?» — падумала яна і кінулася да Лясніцкага.— Павел Сцяпанавіч! Што вы робіце? Глядзіце, за намі сочаць...— Хто?— Хто? Людзі. 3 кожнага двара. Але могуць быць немцы, паліцаі... Павел Сцяпанавіч!Ён на момант спыніўся, аглянуўся і зноў хутка закрочыў наперад.— Вунь толькі да тае хаты... Да старасты. Адно пытанне высветлю. А глядзяць гэта свае людзі. Не бойся.Стараста Гарун, убачыўшы іх праз акно, выбег на-сустрач, спалоханы, разгублены.— Павел СцяпанавічІ Добрай раніцы, добрага здароўечка. Бацька ты наш родны! А ў нас тут такое здарылася... I расказаць цяжка.— Ты Жаўну ведаеш? — адразу спытаў Лясніцкі, не адказаўшы на яго прывітанне.— Жаўну? Фёдара Жаўну? А як жа! Я ж у яго атрадзе зімою быў. Памятаеце? Вас жа праводзіў туды... Гэта было ў сакавіку, здаецца? Так, так... Фёдара Жаўну? Ведаю, ведаю... Добра ведаю.— Ён?Маленькі, шчуплы стараста раптам зрабіўся яшчэ меншым, сціснуўся, утуліў галаву ў плечы, нібы на яго замахнуліся кіем.Лясніцкі скалануўся ад раптоўнага прыліву гневу да гэтага чалавека, якому вельмі доўгі час верыў. Падумаў: «Няўжо здраднік? Выгнуўся, як вінаваты сабака».Гарун зашаптаў:— Не ведаю... Не бачыў... У лесе быў. Пад проса карчаваў... 3 усёй сям"ёй сваей...Лясніцкі не стрымаўся — схапіў яго за каўнер кашулі.— Лжэш! Лепшых людзей прадаў, сукін сын! А сам у лес схаваўся, юда!Гарун упаў на калені.— Павел Сцяпанавіч... галубчык, родны. Богам клянуся, дзецьмі сваімі. Праўду кажу, — ён ірвануў кашулю, разарваў, агаліўшы валасатыя грудзі і белы жывот. — На-а! Страляй, на месцы забі! Як перад Богам, чысты я...Лясніцкі расчапіў пальцы, павярнуўся да Тацяны._ Нічога... Вінаватых знойдзем. Дорага яны заплацяць за кроў нашых людзей. Пайшлі, Таня.Ён накіраваўся праз двор на гарод, але каля хлява спыніўся і павярнуўся да старасты.— Немцы ў вёсцы ёсць?— Няма.— Што гавораць людзі?— Рознае, Павел Сцяпанавіч, — Гарун наблізіўся. — рознае. Але, вядома, ніхто не верыць, што гэта партызаны. Паліцаі, сукіны сыны!— Добра. Даведайся аб усім. Распытай. Увечары прышлю сувязнога.Цяпер ужо яны не адчувалі ні зморанасці, ні голаду. Ішлі вельмі хутка.Тое, што яны пачулі ад Параскі, надзвычай узрушыла камісара брагады, а ў Тацяны — зблытала ўсе думкі, нагнала страх, якога яна ніколі не адчувала раней. Упершыню яна зразумела, якім суровым і небяспечным жыццём жывуць яны.«Смерць можа напаткаць у любы час і ў любым месцы, дзе яе зусім і не чакаеш, — падумала яна і палахліва аглянулася на кусты на ўзлеску. — Няўжо гэты Жаўна сапраўды здраднік? А як жа людзі яго? Няўжо ўсе ў яго атрадзе здраднікі? Не, не можа гэтага быць! Не, не! — супакойвала яна сябе, але праз хвіліну з"явілася новая, яшчэ болып страшная думка: — А раптам ён прывядзе немцаў у лагер? Ён жа ведае ўсе хады, усе сцежкі». Гэта думка так спал охала яе, што яна на момант спынілася, застыла на месцы. Перад вачыма з"явіўся жудасны прывід: гітлеравец трымае высока над галавой яе маленькага Віцю.Лясніцкі спыніўся таксама і здзіўлена глянуў на яе. Тацяна падбегла да яго, узрушана зашаптала:— Павел Сцяпанавіч, а раптам ён прывядзе немцаў у лагер? А там жа зараз — нікога. Усе на заданні. Адны раненыя ды дзеці.Лясніцкі нахмурыўся.— Глупства! Жаўна — не здраднік. На яго баявым рахунку — сотні фашыстаў. Такі чалавек не можа здрадзіць! Ды як вы не можаце зразумець, што гэта чарговая фашысцкая правакацыя? — сурова спытаў ён. — Нельга быць такім даверлівым! Яны хочуць пахіснуць наш аўтарытэт сярод насельніцтва і робяць бандыцкія налёты пад выглядам партызан.