Глыбокая плынь, частка 2
Карова глыбока ўгрузла ў рыхлым сакавіцкім снезе і цяжка дыхала. Цяжка дыхаў і хворы Маеўскі. Тацяна падтрымлівала бацьку пад руку. Люба вяла карову.Толькі дайшоўшы да лесу, яны выйшлі на дарогу, па якой вяскоўцы ўсю зіму ездзілі па дровы.Карп з палёгкаю ўздыхнуў і ад таго, што ісці стала лягчэй, і ад таго, што небяспека засталася ззаду, там, у вёсцы, у полі, а тут, у лесе, гаспадары — яны; ні немцы, ні паліцаі сюды не адважацца пасунуцца.Тацяна адчувала нейкую незвычайную лёгкасць у душы — дзесьці ўглыбіні нараджалася і хутка расло вялікае і радаснае пачуццё свабоды. Яна нахілілася да хлапчука, слухала яго роўнае дыхание.«Вось мы і на волі, сыночак... Як птушкі... Да сваіх прыйдзем. Спі, мае птушанятка...»Глуха стагналі высокія хвоі.«Павернем па дарозе на Ягаднае, а там у Рог і па лініі да сваіх», — думаў Карп і час ад часу прасіў:— Не спяшайся, Люба. А то загубіце мяне, старога. Ды раптам Люба павярнула зусім у другі бок.— Ты куды? — спытаў здзіўлены Карп.— Яны цяпер за Гарэлымі балотамі, на Ласіным востраве. Там у іх — зімні лагер, — адказала Дзяўчына.Шхто не спытаў, адкуль яна гэта ведае. Толькі Карп уздыхнуў:— Далекавата.Тацяна зноў узяла бацьку пад руку.I Два дні ішоў цёплы красавіцкі дождж. Ён змыўувесь снег, і ўраз разліліся рэкі, азёры і балеты, затапілі вялікія прасторы прыдняпроўскай зямлі.Ласіны востраў быў адрэзаны разводдзем ад усяго вакольнага свету. Востраў гэты не быў надобны на звычайную балотную выспу, накрытую нізкарослым, хваравітым ад лішку вільгаці хвойнікам. Гэта быў вузкі"і доўгі выступ вялікага лесу. 3 трох бакоў яго абкружала непраходнае балота, што цягнулася на добрых дзесяць кіламетраў у бок Дняпра. Ад лесу выступ гэты адразаўся невялічкай, але надта забалочанай рэчкай. Па берагах яе рос густы алешнік, абвіты хмелем. Вясной рэчка залівала алешнік, і выступ ператвараўся ў сапраўдны востраў. Рос на ім дзіўна змешаны лес: старыя дубы і маладыя высокія сосны.На трэці дзень паўднёвы вецер разагнаў хмары, і выглянула вясёлае, ласкавае сонца.У партызанскім лагеры пачалося звычайнае жыццё. Людзі павыходзілі з зямлянак, рассыпаліся па лесе. Адны пачалі выліваць вёдрамі з зямлянак ваду, другія пайшлі шукаць сухіх дроў і завіхаліся каля кухні. Група маладых партызан на чале з Яўгенам Лубянам выйшла на край балота і навучалася меткай стрельбе з вінтовак і аўтаматаў. Гэта была спецыяльная снайперская група, створаная па ініцыятыве Лубяна, выдатнага снайпера, які яшчэ да вайны на рэспубліканскім спаборніцтве стралкоў-асаавіяхімаўцаў атрымаў другі прыз. Гэта яго кулі знімалі вартавых немцаў і паліцаяў з такой адлегласці, што ворагі не заўсёды маглі нават хутка вызначыць, адкуль стралялі. Гэта яго куля на поўным хаду машыны трапіла ў скронь нямецкага афіцэра Радара. За восем месяцаў партызанскай дзейнасці на яго асабістым рахунку было каля трыццаці немцаў і паліцаяў. Яму зайздросцілі ўсе маладыя партызаны. Ён вучыў іх снайперскай справе старанна, удумліва, а сам употайкі ўвесь час марыў аб снайперскай вінтоўцы з аптычным прыцэлам. Шдзе яму не даводзілася пабачыць у немцаў такую вінтоўку, а то быць бы ёй у яго руках...Пасля смерці сям"і ў яго, дваццацігадовага юнака, пасівелі скроні, і ён зрабіўся маўклівым, панурым, схуднеў, выцягнуўся, але не страціў сваёй фізічнай сілы і рухавасці. Цяпер адзінай мэтай яго жыцця было помсціць ворагу, і ён помсціў бязлітасна, жорстка і жыў толькі гэтым, забыўшыся на ўсе іншыя пачуцці і думкі.