Глыбокая плынь, частка 2
Тацяна ўздыхнула, моўчкі правяла яго за лагер і доўга глядзела ўслед.У вёску ён прыйшоў апоўначы. На ўзлассі спыніўся, прыслухаўся. Навокал была цішыня.Карп рушыў на сваю сялібу — невядомая сіла цягнула туды. Яму расказвалі аднавяскоўцы, што пасля іх уходу ў лес паліцаі знішчылі ўвесь сад, разабралі свіран і ўсё спалілі. Ён не пашкадаваў тады нічога, як калісь не пашкадаваў спаленай хаты. Але цяпер хацелася ўбачыць усё ўласнымі вачыма.Толькі па дзвюх абгарэлых бярозах, што калісьці стаялі перад хатай, стары пазнаў месца, дзе пражыў усё сваё доўгае жыццё.«Што ж гэта яны бярозы не спілавалі? Добрыя дровы былі б», — падумаў ён, узыходзячы на тое месца, дзе яшчэ год назад квітнеў найлепшы ў вёсцы сад, якому зайздросціў не адзін гаспадар.3 усяго вялікага саду засталіся толькі тры вішні. Нібы для здзеку і насмешкі пакінулі іх паліцаі. Яны стаялі ў самым канцы саду, сіратліва прыціснуўшыся адна да аднае, як дзеці на магіле сваёй маці. Пад імі парасла густая трава, лопух.Гэтыя вішні балюча ранілі сэрца гаспадара. Карп падышоў да іх, рупліва агледзеў, і яму стала неяк сорамна перад імі, бо раней ён заўсёды абмінаў іх, не даглядаў — яны амаль ніколі не давалі пладоў. Ён пагладзіў рукой шурпатую кару адной вішні і адчуў, што па шчацэ папаўзла гарачая сляза. Сцёр слязу рукавом, махнуў рукой і шпарка закрочыў назад у лес.«Чаго пашкадаваў!.. Глупства. Не такое гіне».Паўз лес ён дайпюў да другога канца вёскі і цішком падкраўся да хаты Мацея Куляша. Пастукаў у шыбу. 3 хаты выйшла жонка Мацея Ганна ў доўгай белай кашулі. Убачыўшы чужога чалавека, яна спалохана ўсклікнула і адхіснулася. Але пазнаўшы Карпа (ён даводзіўся ёй стрыечным дзядзькам), спынілася, толькі хуценька прыкрыла далонямі грудзі, здзіўлена спытала:— Вы, дзядзька Карп?— Я, Ганна. Дома Мацей?— Няма. 3 раніцы пайшоў. Сказаў — у лес. Можа, і не вернецца. Ён цяпер часта не начуе дома...— Шкада, — уздыхнуў Карп. — Ну што ж... нічога не папішаш. Будзь здарова, Ганна.Але яна зрабіла крок да яго і спытала трывожнымпіэптам:— Скажыце, дзядзечка, бывав ён у вас? Карп на хвіліну разгубіўся, падумаў.— Бывав.Яна з палёгкай уздыхнула.— Дык зайдзіце ж хоць у хату, перакусіце чаго... Мабыць, не соладка вам там жывецца ў лесе.— Дзякую, Ганна. Шчога... Перакусіць, праўда, я не супроць, але ж спяшаюся... Бач, і світаць скора пачне.— Дык я ж хоць вынесу вам чаго. У дарозе перакусіце.— Не, не трэба, — ён развітальна сціснуў яе руку каля локця і пайшоў у сад.Хвілін праз колькі ён таксама праз гароды падкрадаўся да другой хаты. Хата гэтая стаяла на голым месцы: за ёй не было саду, каля яе не было нават хлява, і суседскія будынкі неяк адсунуліся ў бок ад яе. А таму Карп прыгінаўся ў мяжы, часта спыняўся, прыслухоўваўся. У апошні раз ён спыніўся каля самай сцяны ўжо, каб аглянуцца перад тым, як пералезці ў двор, і раптам пачуў за сцяной разгавор. Гутарылі, відаць, у каморцы, што звычайна агароджваецца ў сенцах і дзе ў летнюю спякоту начуюць. Сцяна тут была не шчыльная, і ён адразу пазнаў па голасе Палагею і Мацея Куляша.У старога дрогнула сэрца. Ён прыхіліўся, прыслухаўся.— Ці даўно ты гаварыў другое? — спытала Палагея.— Ну дык што!.. Не адразу ж чалавек усё разумев. Я толькі цяпер зразумеў... Вялікая гэта сіла, партызаны, — далей Кулеш неразборліва зашаптаў. Але Палагея зноў сказала выразна:— Шанцуе гаротнай бабе. Муж — у лес, палюбоўнік — у лес. Што хоч, то і рабі адна... Дай хоць намілавацца, — і Карп пачуў гук пацалунка.