Глыбокая плынь, частка 2

Тацяна, відаць, таксама ўспомніла гэта. Яна нахілілася і ціха, але так, каб чула Алена, спытала ўбрата:_ Памятаеш, як мы сабіраліся ў нашым садзе? —I ўздыхнула: — Паліцаі са злосці высеклі ўвесь сад. Люба абурылася._Што вы там шэпчаце? Дзе больш двух, там гаворацьуслух. Вунь ешце хутчэй, ды хай пачынае расказваць. Колькі людзей чакае!..Мікалай усміхнуўся._ Аб чым жа мне расказваць? Вам жа, мабыць,Андрэй усё расказаў.— Але!.. Мы яго і не пабачылі яшчэ як належыць. Адразу пайшоў цябе шукаць. Не! Ты нам аб усім раскажы: аб Вялікай зямлі, аб Маскве, аб справах на фронце. Мы цябе год чакалі.— Цяжка расказаць аб усім адразу, сябры мае. Многа часу трэба.— Вы скажыце, вельмі яны Маскву разбурылі? Яны ж крычаць тут, што ўсё зруйнавалі, — спытала незнаемая дзяўчына і, пачырванеўшы, растлумачыла, нібы апраўдваючыся: — Я ў Маскве вучылася.Мікалай агледзеў сваіх прыціхшых слухачоў. Дзесятак цікаўных дапытлівых позіркаў ясных юнацкіх вачэй скрыжоўваліся на ім, шчаслівым чалавеку, які два дні назад быў у Маскве.Ён зразумеў іх пачуцці.— Я ў Маскве таксама часта быў раней. I цяпер вось амаль усю зіму жыў, але разбурэнняў ніякіх не бачыў. Усё на сваім месцы. Палацы, метро. Крэмль. Сэрца нашай радзімы б"ецца роўна і ўпэўнена.— А ўрад вярнуўся ў Маскву? — спытала Алена.— Камітэт абароны ўвесь час быў у Маскве.— А што ты рабіў у Маскве ўсю зіму? — спытала Люба.Мікалай усміхнуўся.— Вучыўся партызаніць.— Каб прыляцеў да нас — мы цябе хутчэй навучылі б.— Жарты жартамі, сябры. А скажу вам па сакрэту: вялікая справа там робіцца. Магу вас запэўніць: вельмі хутка той час, калі ў нас будуць садзіцца самалёты, калі мы атрымаем не толькі вінтоўкі, аўтаматы, патроны, але гарматы і, магчыма, нават танкі. Усё будзе, сябры мае.Бо ўвесь народ падтрымлівае нас. Вялікія людзі шлюць нам шчырыя, гарачыя прывітанні. Дзён пяць назад, перад вылетам да вас, я меў адну надзвычайна цікавую сустрэчу — сустрэчу, якая не забудзецца праз усё жыццё, — Мікалай адсунуў талерку і павярнуўся да большая групы слухачоў. У гэты момант наляцеў вецярок, скалыхнуў сосны. Мікалай паглядзеў уверх, і ўсе следам за ім скіравалі туды позіркі.— Як я рад, сябры мае, што знаходжуся на роднай зямлі, чую гоман вось гэтых хвой. Вялікі зямляк наш, з якім я спаткаўся, увесь вечар з вялікай шчырасцю і пяшчотай гаварыў аб родным краі і, між іншым, аб шуме родных хвой. Сэрца яго рвецца сюды, над гэтыя хвоі. Узрост толькі не дазваляе яму быць тут, сярод нас.— Хто? — шэптам спытала Тацяна.— Купала. Я спаткаўся з ім у гасцініцы. Пазнаў па партрэтах, прывітаўся, і ён узрадаваўся земляку. У вялікім сакрэце быў наш вылет, але яму я не мог не сказаць, што лячу ў родны край. Як ён узрадаваўся, каб вы бачылі! Увесь той вечар мы былі разам. А на развітанне ён абняў мяне, па-бацькоўску пацалаваў і сказаў: «Ляціце, сыны мае, падымайце народ. Спадзяюся, веру, што ў хуткім часе спаткаемся ў Мінску». I падараваў мне два вершы сваіх. Вось паслухайце...Ён дастаў з сумкі старанна загорнутыя ў непрамакальную паперу лісткі з тэкстам верша. Усе пасунуліся бліжэй да стала. Ён падняўся і зноў успомніў, што там, у бацькавым садзе, ён таксама заўсёды чытаў вершы. Але то былі вершы аб вясне, аб кветках, аб каханні і блакітных дзявочых вачах, і чытаць іх было лёгка і радасна. А тут голас яго задрыжаў у самым пачатку, наліўся звонам сталі:Партизаны, партызаны, Веларускія сыны! За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век япы.