Глыбокая плынь, частка 2
Мікалай не ведаў гэтага ружовашчокага хлопца, які, відавочна, быў маладзейшы за яго, але Куляша ён пазнаў адразу і выйшаў, трымаючы пісталет у руцэ.Гопкель ажио закрактаў ад задавальнення. Гэты хлопец — проста скарб. Дарэмна ён, Гопкель, крыху яму не давяраў, а ўчора за выпіўкай нават ударыў, калі ён вельмі надакучліва пачаў прапаноўваць, як спаймаць Лясніцкага. Тады ў яго з"явілася падазрэнне. Але цяпер... Цяпер хацелася пацалаваць Майбараду.«Дапамагай, дапамагай, Барада, твае паслугі я не забуду».Гопкель першы працягнуў Маеўскаму руку.— Фёдар Жаўна, камандзір атрада.— Маеўскі, партызан атрада П.Гопкель хітра прыжмурыўся, пагразіў пальцам.— Ведаю. Але пайшлі ў лагер. Там і пагутарым. Майбарада падхапіў Мікалая пад руку.— Ды ты як быццам бы ўсё яшчэ не пазнаеш мяне? Міклуха! Прачніся, чорт! Пецьку Майбараду не пазнаеш? Вось табе і на! Ды мы калісь яшчэ сапернікамі былі. Забыў? За Ленкай Зайчук стралялі. Памятаеш? Але ты перамог мяне. Ты ў баб заўсёды поспех меў, — Майбарада весела зарагатаў.Мікалай пільна зазірнуў яму ў вочы, даўшы зразумець гэтым позіркам, што ў яго няма ніякіх сумненняў наконт іх знаёмства — бачацца яны ўпершыню.Майбарада бліснуў вачыма ў бок Гопкеля і непрыкметна прыклаў палец да вуснаў, што значыла «маўчы і згаджайся».Мікалай насцярожыўся. Нейкім асаблівым чуццём ён адчуў неабходнасць падпарадкавацца гэтаму вясёламу, гаманліваму хлопцу з яснымі вачыма.— Эй, ты! — гукнуў Гопкель да Куляша, таямніча падміргнуўшы (Мікалай заўважыў гэта). — Бяжыка ты хутчэй у лагер. Скажы, каб нам добрае снеданне падрыхтавалі, госця сустрэлі. Хутчэй!Кулеш знік за дрэвамі.Майбарада моцна сціснуў локаць Мікалаевай рукі і сцішыў крок, даўшы магчымасць Гопкелю апярэдзіць іх.— Але... Давайка, дружышча, закурым для сустрэчы. Зацягнем, каб дома не журыліся. У цябе, мабыць, махорачка ёсць? Ёсць? Што ж ты маўчыш? Ліха на цябе!У мяне ажно вушы павялі. I не памятаю ўжо, калі курыў. Даставайка хутчэй.Мікалай дастаў махорку. Майбарада выцягнуў з кішэні згорнутую для курэння нямецкую газету. Яны спыніліся, каб скруціць цыгаркі. Далі закурыць маўкліваму чалавеку, які да гэтага ішоў ззаду, непрыкметна прапусцілі яго наперад. Паднёсшы Маеўскаму запалку, Майбарада прашаптаў:— Немец. Я — яго. Вы — гэтага.Гопкель спыніўся і пачакаў іх, але, калі яны наблізіліся крокі на тры, павярнуўся і пайшоў далей. Яго паплечнік збочыў са сцежкі і чакаў, пакуль яны пройдуць міма, каб зноў ісці ззаду. Відаць, начальнік знакам загадаў яму гэта.Дайшоўшы да яго, Майбарада штурхануў локцем Мікалая.— Ну!Яны выхапілі пісталеты і стрэлілі адначасова.Гопкель крута павярнуўся, падняў рукі і рушыў на іх. Майбарада ў другі раз стрэліў яму ў грудзі. Бандыт упаў.— Мікалай Карпавіч! Бяжыце! I будзьце асцярожнымі. Вы троха не трапілі да немцаў. Хутчэй! Я буду страляць... па вас.Мікалай, скочыўшы з сцежкі ўбок, умомант схаваўся ў густым зарасніку асінніку.Майбарада хутка праверыў кішэні забітых, забраў у Гопкеля нейкія паперы, агідліва паморшчыўся.— Даскакаўся, сукін сын.Потым стаў за дрэва, кінуў у гушчар гранату і пачаў страляць з аўтамата.Рабіў гэта ён спакойна, з іранічнай усмешкай.— Чыста зроблена, таварыш Майбарада. Партызан ажно крыкнуў ад нечаканасці і крута павярнуўся. Перад ім стаяў Мацей Кулеш з пабялелым тварам і нейкай агіднай ухмылкай. Майбарада рвануў аўтамат. Кулеш скочыў і схапіў яго за рукі. — Што ты! Што ты! Я — свой... свой, — твар яго яшчэ больш збялеў, усё цела дрыжала. — Эх ты! Свайго не пазнаеш! Ды каб я цябе прадаць хацеў — даўно прадаў бы. Я прыкмеціў цябе яшчэ тады, калі вы з Лясніцкім на пахаванне прыходзілі ў Арэхаўку. Зімой, калі сем"і расстралялі. Памятаеш? А цяпер? Я за сасной стаяў і ўсё бачыў. Адным стрэлам мог бы зняць...