Глыбокая плынь, частка 2
— Андрэя няма?Добра ведаў, што няма, бо, каб ён вярнуўся, япічэ вартавыя паведамілі б аб гэтым, ды, нарэшце, ён сам убачыў бы пасланца, бо Андрэй абавязкова выйшаў бы сустракаць разведчыкаў — ён жа іх камандзір. А таму камісар і не стаў чакаць адказу, а хутка пачаў распранацца. Прыборны толькі ціха ўздыхнуў.Лясніцкі скінуў усё: вопратку, боты, бялізну. Усё было мокрае.— Ты перадай Алене — хай хлопцам спірту дасць. Рубца сухога няма. Разводдзе страшнае. Ледзь дабраліся, — ён стаяў голы і старанна націраў цела сухім палатняным ручніком, уздрыгваючы ад холаду. — Палі хутчэй, а то абледзянею.— А ты глытні разок — адразу кроў нагрэецца, — прапанаваў камандзір і дастаў з тумбачкі пляшку, наліў паўшклянкі мутнаватага спірту.— Лепшы сродак ад усіх хвароб.Лясніцкі выпіў, паморшчыўся і пачаў закусваць сухой скарынкай хлеба.Абуўшы сухія валёнкі і накінуўшы на плечы доўгі кажух, ён прысеў перад печкай і, хвіліну памаўчаўшы, сказаў:— Ведаеш, там пачынаюць баяцца ўжо за яго. Яны накіравалі некалькі груп, з розных атрадаў. Але, як я заўважыў, Ружак наибольшую надзею ўсё-такі мае на нашага Андрэя. А звязацца з Масквой, ведаеш, як трэба! Вясна — час вялікіх падзей. А радыёсувязі няма ажно са снежня, калі іх запеленгавалі і абкружылі. Расказваюць, тады ў іх горача было. Нізкі быў паранены, два работнікі абкома і некалькі партызан забіты. Яны страцілі рацыю. I ніводная група не вяртаецца. Ружак так і сказаў мне: «Уся надзея на вашага Буйскага. Але чакаем не больш паўмесяца».— А потым пахаваюць і яго? — Прыборны чамусьці ўзлаваўся. — Рана мы хаваем людзей! Не думаем, што перайсці лінію фронту, дабрацца да Масквы, дамовіцца аб усім і вярнуцца назад — на гэта цяпер не месяц трэба. Не святы дух, а жывы чалавек.— Прайшло два, Сяргей.— Пройдзе тры, але я ўсё адно не згублю веры ў яго зварот. Вернецца, кажу табе! — ён узрушана прайшоўся па зямлянцы. — Не паверу, што такі чалавек не вернецца. Андрэй усіх гітлераўскіх фельдмаршалаў вакол пальца абвядзе і ў дурнях пакіне. Кароткія рукі ў іх узяць такога разведчыка!У дзверы пастукалі. Яны спынілі размову. Зайшла Тацяна Маеўская — прынесла абед. Яна ціха прывіталася, паставіла каструлю на стол, дастала з тумбачкі талеркі.Зямлянка напоўнілася смачным пахам баршча. Тацяна наліла яго ў талеркі. Нарэзала хлеба. Усё гэта рабіла яна не спяшаючыся, скупымі і прыгожымі рукамі спрытнай гаспадыні. Лясніцкі захутаўся ў кажух, адышоў ад печкі і некаторы час збоку моўчкі назіраў за ёю, а потым сеў за стол, насупраць.— Ну, як жывецца ў нашай сям"і, Тацяна Карпаўна? Яна коратка зірнула на яго, прыветліва ўсміхнулася.— Вельмі добра, Павел Сцяпанавіч.— А сын?— I сыну добра.— Адпачну — зайду паглядзець. Я ж, па сутнасці, і не пабачыў яго. Вы прыйшлі, а я пайшоў.— Заходзьце, раненыя будуць рады пагаварыць з вамі, — адказала яна.— Пачынай, Сяргей, пакуль не астыла, — і Лясніцкі прагна пачаў есці. — 3 учарашняга дня не елі. У Межах павячэралі, а з сабой не ўзялі. Дні праз два мяжане прадуктаў нам на лодках падкінуць. Я дамовіўся са старастам, каб сабраў.— 3 Гаруном?— Але... Хітры мужык. Здорава немцаў за нос водзіць. Памаўчалі. Потым Лясніцкі зноў звярнуўся да Тацяны:— Хваліцеся, Тацяна Карпаўна, вашымі поспехамі ў санітарнай справе.Тацяна ўсміхнулася, палажыла ў талеркі рассыпчатую грачнёвую кашу і толькі пасля гэтага сказала:— А я ўжо неяк гаварыла Сяргею Фядотавічу, што ўсё жыццё не любіла медыцыны.