Глыбокая плынь, частка 2
— Дзе ён зараз?— Павінен быць дома, — Кандыба партызанскі лагер называў «домам». Для яго цяпер гэта быў сапраўды родны дом, бо толькі ў лагеры ён не адчуваў сябе адзінокім.— Пакажаш мне яго. Чорт! Як мы дрэнна ведаем сваіх людзей!Падыходзілі да лагера атрада.— Вось што, Кандыба. Нам затрымлівацца нельга. Падрыхтуй пару добрых коней, пакуль мы перакусім і я пагутару з машыністам. Трэба тэрмінова прыняць меры. Во чым толькі чорт не жартуе, як кажуць... Ты тут таксама трымай вуха востра. Узмацні варту. Пашлі ва ўсе бакі разведчыкаў. I ў першую чаргу ў Межы. Адзін няхай асцярожна зойдзе да Гаруна. Наогул старога трэба праверыць. Не спадабаўся ён мне сёння. Разумееш сам, як важна для нас як мага хутчэй ліквідаваць гэты бандыцкі атрад, хто б гэта ні быў — Жаўна, немцы ці хоць сам д"ябал... Ну, сукін сыні Трапіць ён мне ў рукііVII Прыборны быў вясёлы, жыццярадасны чалавек. Рэдка якая няўдача засмучала яго. Але ўбачыўшы Лясніцкага і Тацяну на загнаных, пакрытых бруднай пенай, конях, свіснуў і не крануўся з месца насустрач ім. Першы раз твар яго не асвятліўся радаснай усмешкай. Ён зразумеў, што непрыемныя падзеі прымусілі іх так гнаць коней. А дрэнных навін было дастаткова і ў яго.Толькі калі насустрач Тацяне з зямлянкі хуценька выпаўз маленькі Віця і з крыкам «мама» кінуўся да яе, спатыкаючыся, падаючы, Прыборны не стрымаў пяшчотнай усмешкі.Тацяна падхапіла хлапчука на рукі, пацалавала.— Сыночак мой! Галчонак мой! Як я засумавала па табе, — і павярнулася да камандзіра, прывіталася.— Дзед... бух-бух... ва-ва, — заклапочаны нечым, лепятаў малы і цягнуў маці ў зямлянку-шпіталь.Камісар і камандзір дапытліва зірнулі адзін аднаму ў вочы. Прыборны паспрабаваў пажартаваць:— Бачу, не вельмі многа прыемнага ты прывёз. — Але тут жа шэптам спытаў: — Што здарылася, Павел?— А ў цябе што?— У мяне? У мяне, ліха на яго, ажио галава кружыцца. I ад добрага, і ад дрэннага. Але пачнем з прыемнага. Хадзем...Яны зайшлі ў камандзірскую зямлянку, і Лясніцкі спыніўся, здзіўлены і ўзрадаваны. На стале стаяла новенькая бліскучая радыёстанцыя — іх агульная даўнішняя мара. На ложку камісара спаў чалавек, схаваўшы твар у падушку.— Андрэй? — у Лясніцкага радасна заіскрыліся вочы.Прыборны паківаў галавой.— Не. Самога яшчэ няма. Затрымаўся ў Маскве. Але пасылачка гэта ад яго. Дабраўся. Жывы, здаровы. Некалькі дзён назад абком атрымаў трох радыстаў з радыёстанцыямі. Нам — у першую чаргу. Разумееш, што гэта значыць?_ А гэта значыць, што цяпер мы, Сяргей, зажылі!.. Цяпер мы будзем узброены самая моцнай зброяй, самым неабходным у нашым суровым змаганні — сувяззю. Сувяззю з Масквой, з партыяй, з усёй радзімай. Памятаеш, я гаварыў табе — прыйдзе такі час, — Лясніцкі абняў сябра за плечы, на момант забыўшы на крывавую падзею ў Межах. Але толькі на момант, бо адразу ж спытаў:— А дрэннае што?— Дрэннага, брат, можа, болып, ліха на яго! I трэба ж было яму здарыцца іменна цяпер. Пачалося з таго, што аперацыя Гнядкова правалілася. Ды не толькі правалілася, а вылезла бокам. Атрымалася асечка з мінай. Хлопцы ад злосці абстралялі вагоны. А эталон быў з жывой сілай. I, відаць, стрэленыя ваўкі ехалі. Мабыць, эсэсаўцы, зямля ім колам. Спынілі эталон — і ў бой. Ледзь не абкружылі хлопцаў. Чатыры чалавекі забіты, дзевяць — ранены, і ў тым ліку Гнядкоў і Маеўскі. Што ты скажаш! Проста выць хочацца... У такі час у самым пачатку амаль уся група падрыўнікоў са строю выйшла. А віноўны мы з табой, камісар.