Глыбокая плынь, частка 2
А пасля смерці маці, у якой ён быў адзіны сын, Андрэй адчуў неабходнасць мець уласную сям"ю і пачаў сур"ёзна думаць пра гэта. Ды і пара было ўжо: яму ішоў дваццаць шосты год. Ужо і сябры пачыналі жартаваць, і сам ён зайздросціў аднагодкам, якія мелі свой кут, дзяцей...За час вайны ён ні разу не падумаў аб гэтым. Але часам адчуваў, што ў яго жыцці чагосьці не хапае. I вось нечакана зразумеў — чаго... «Так, вельмі добра мець зараз сына або дачку... Магу загінуць... Што застанецца пасля мяне?» — з жыццёвай прастатой і суровасцю падумаў ён і, адкінуўшы нагой кнігі, выскачыў з цёмнай зямлянкі. Захацелася адразу ж убачыць Насцю, пагутарыць з ёю....Увечары іх бачылі разам, вясёлых і шчаслівых. I ўвесь лагер загаварыў аб іх каханні як аб нечым незвычайным.XIV Гэта была вельмі неспакойная ноч.Тацяна не знаходзіла сабе месца. Адмова Лясніцкага ўзяць яе на гэтую важную аперацыю, у якой прымала ўдзел уся брыгада, пакрыўдзіла і ўсхвалявала. Яна хадзіла па апусцеўшаму лагеру з канца ў канец, нервова ламаючы пальцы рук.«Дурніца! — злосна падумаў ён, успомніўшы апошнюю размову з жонкай. — Адроддзе Маеўскіх! Пачакай, возьме мае, я з табой расквітаюся! Я табе пакажу партызан!..»Але праз некалькі крокаў ён з трывогаю падумаў: «А ці возьме? Хто выйграе? Чорт іх ведае! Хваліліся, крычалі, што Маскву возьмуць, а цяпер, кажуць, ім морду пад Масквой набілі, — падумаў так і пацёр рукі, здаволены сабою. — Разумны ты чалавек, Мацей Дзянісавіч! Галоўка! Правільную дарожку выбраў. Хто прайграе, хто выйграе — чорт з імі!.. А ты заўсёды выйграеш. Тонка. Хе-хе, — ён паглядзеў на школу: — Вас, галубчыкі-зайцы, як вернуцца свае, на першую асіну... А Мацей Дзянісавіч можа нават у апошні час туды, у лясочак, выканаць жаданне жонкі, і яго прымуць. А цяпер? Хто вы цяпер? Пешкі, чурбаны, халуі. А я? Я кірую вамі.адно мае слова, і вас не будзе тут. Мяне сам пан камен-яаят запрашае садзіцца, шакаладкамі і сігарэткамі часуе, кожнай парады слухаецца. Што вы робіце, зайцы? Самагонку п"еце і дрыжыце за свае скуры. А я партызан вьікрыў. Я... Усё я... Вось, напрыклад, сёння... Вядома, пусцяковая справа... Але вы паўгода тырчыце тут і не бачыце, што пад носам у вас яўрэя росцяць. Хе-хе... За тваю ласку, Полечка, я зраблю табе паслугу. Дзянькі праз два-тры настаўніцу гэтую з яе прыёмышам за ножкі павесяць. Вось так... Кхе...»Страшны чалавек ішоў па вуліцы вёскі, страшней за тых, што там, у школе, хто нават там, у раённым цэнтры. То — адкрытыя ворагі, здраднікі, прыблуды, а гэта свой вясковец, Мацей Кулеш, якога ўсе лічылі добрым чалавекам, ціхім, ветлівым. I ніхто не ведае, што чалавек гэты ўсё жыццё думаў толькі аб сабе, аб сваей скуры і пра тое, каб набіць сытней свой жывот, гатовы прадаць роднага бацьку. Калі яго аднавяскоўцы, сябры, родны брат паміралі за Радзіму ці з крывавымі нагамі адступалі на ўсход, ён трое сутак праляжаў каля Чарнігава на балоце і дачакаўся немцаў. Ён сам пайшоў да іх, прапанаваў свае паслугі, паставіў умову: працаваць таемна. Немцы з ахвотаю згадзіліся і цэлы месяц вучылі яго ў спецыяльнай школе. I вось ён працуе, служыць...У печцы зырка гарэлі дубовыя дровы. Чырвона-сіняе полымя гуло, аблізваючы тоўстыя галавешкі. Святло ад печкі падала конусам на падлогу, асвятляла сцяну. На сценах скакалі, трапяталіся дзіўныя цені.Перад печкаю, на падлозе, размясцілася трое паліцэйскіх. Два з іх сядзелі адзін супроць аднаго, падцягнуўшы пад сябе ногі. Трэці ляжаў на жываце, раскінуўшы рукі.