Глыбокая плынь, частка 2
Гэтае яго назначэнне вельмі ўзрадавала бацьку. Стары ганарыўся, што яго сын будзе правай рукой такіх людзей, як Лясніцкі і Прыборны. Тацяна таксама шчыра павіншавала брата. Толькі Люба прабурчала:— Горш за ўсё мець начальнікам блізкага родзіча. 3 ім жа ніколі па-чалавечы не дамовішся.Карп раззлаваўся на пляменніцу.— Ціпун табе на язык, балбатуха. Не дамо-о-вішся... Аб глупстве, канечне, не дамовішся. Аб справе заўсёды дамовішся. Ды і што табе дамаўляцца. Твая справа салдацкая, рабі, што загадаюць.Люба не стала з ім спрачацца, бо ў тэты час падышоў Мікалай. Стары Маеўскі хітра ўсміхнуўся, падумаў: «Ась, што? Прыкусіла язык?»Справа была ў час абеду.3 першых жа дзён жыцця ў лагеры Карп атрымліваў харчы з партызанскага катла, і абедалі яны па-дамашняму — усе разам, не спяшаючыся, без лішніх размоў, як і належыць у добрай сялянскай сям"і. Стары не любіў, калі часам Люба, знаходзячыся ў лагеры, нарушала гэтае правіла. А Люба абуралася і гаварыла Тацяне:— Не разумею гэтага твайго пчаляра. Нібы і чалавек добры, а жыве, як куркуль які. Ажио сорамна. Скажы ты яму гэта, калі ласка. А то калі я пачну казаць — палаемся.Але Тацяне падабалася, што бацька і тут, у атрадзе, адчувае сябе галавой сям"і. Падабалася гэта і Мікалаю.у тэты дзень яны абедалі ў хвойніку, каля балота. Калі ўсе расселіся вакол разасланага на зямлі настольніка, а ІЗіця залез амаль на сярэдзіну яго, бацька трохі збянтэжана паскроб патыліцу.— Яно варта было б і па чарцы ў такі дзень. Як ты, сын?Мікалай зразумеў і адказаў:— Што ж, давай, калі ёсць у цябе.Карп дастаў нямецкую біклажку, адкруціў крышку, наліў у яе і першы выпіў сам, потым паднёс сыну. Дзяўчатам не прапанаваў — не дзявочая справа піць, ды яшчэ трафейны спірт.Выпілі па другой, і стары загаварыў:— Эх, дзеці, каб вы ведалі, як я рады, што ўсе мы тут, усе ваюем супраціў ліхадзеяў. Ды яно і не магло быць інакш у нашай сям"і! Заўсёды Маеўскія былі першымі. У працы, у вучобе... Першымі мы будзем і тут! Мікалай, сынок! Ведаеш ты, хто ты з сённяшняга дня?— Ведаю, бацька.— То-та... Ведай, што ты народны камандзір. Правая рука Лясніцкага. А Лясніцкага ведае ўвесь народ, усё Прыдняпроўе наша... Значыцца, і табе народ даручыў лес свой. Ты цяпер і наш камандзір, сям"і нашай. I я, твой бацька, буду падпарадкавацца табе як салдат і ганарыцца табой. Вялікі мой гонар. Не люблю я хваліцца, а вось табой хваліўся ўсе гэтыя дні, як ты прыляцеў да нас. Вялікае шчасце для бацькі мець такіх дзяцей. Цяпер ужо ты камандуй мной. I глядзі, каб ніякай там скідкі, патурання не даваў ні мне, ні каму з нас. Але ж глядзі, каб і фанабэрства там рознага не было, каб, не дай божа, не адарваўся ты ад народа...— Ну што ты, бацька! — ветліва пакрыўдзіўся Мікалай.— Ведаю, што ведаеш сам... Але ж я, каб напомніць. Ну, добра, — ён дапытлівым позіркам аглядзеў усю сям"ю і зноў павярнуўся да сына: — Ты мне, таварыш начальнік штаба, дазволь яшчэ адну. Але табе не дам. Слабы ты... і так ужо вочы пасалавелі.Люба зарагатала. Гледзячы на яе, засмяяўся і Віця, смешна зморшчыўшы тварык.Карп адставіў пляшку, з дакорам паглядзеў на пляМенніцу.— Злы ў цябе язык, Любоў... Злы... Але гэта яшчэ нічога... Я любіў тваю маці за яе душэўную прастату. Але ж маці твая павагу да людзей мела, а ты не маеш яе. Няма для цябе ні старых, ні малых. Над усімі ты смяешся. Аднак бог з табой. — I, наліўшы чарку, сказаў з нечаканай весялосцю: — За тваё здароўе!