Глыбокая плынь, частка 2
Яна гаварыла «мой сын». Столькі яна перахварэла з-за яго, столькі перажыла! Ратуючы малога, яна прыйшла ў лес. Тут усе таксама ўпэўнены, што гэта яе дзіця. Ілюзія мацярынства была такой моцнай, што часам і сама яна цвёрда верыла, што Віця — яе сын.А хлапчук рос як на дражджах, забаўны і цікавы. Тацяна з мацярынскай пяшчотай і замілаваннем сачыла, як ён ужо сам выпаўзаў з зямлянкі, а потым падымаўся і паважна ішоў па лагеры і з кожным сустрэчным размаўляў на сваей смешнай дзіцячай мове. Яна, як і ўсялякая маці, нават раўнавала, калі ён забываў на яе і доўга не з"яўляўся, а гуляў дзе-небудзь з партызанамі.I наадварот, Тацяна захлыналася ад прыліву мацярынскіх пачуццяў, калі пасля доўгага вандравання па лагеры ён з радасным крыкам кідаўся да яе і, прытуліўшыся галоўкай да грудзей, шчабятаў:— Ма-ма... А я ў дзядзі быў. Дзядзя Віця пух-пух...Але хлапчук выклікаў і іншыя пачуцці. Аднойчы ёй саснілася, што яна нарадзіла дзіця, таксама сына. У сне яна адчула прыемны цяжар у грудзях, нібы яны наліліся малаком. I — дзіўнаі — гэты цяжар застаўся і пасля сну. 3 таго ж дня яна начала прыкмячаць, як на ёй скрыжоўваюцца позіркі маладых партызан. А крыху пазней Люба са смехам назвала ёй чалавек пяць, якія ўздыхаюць па ёй.— Украдуць яны цябе ад мужа. Далібог жа. Але ж і шанцуе табе, Танька. НяхаЙ бы і ў мяне хто закахаўся. Ды не ж! Усё шчасце адной табе, — смяялася яна.Тацяна раззлавалася.Але сон не выходзіў з галавы. I ўсё часцей з"яўлялася думка аб сапраўдным мацярынстве. Яна сарамліва адганяла яе, злавалася на сябе.«Ух, якая я агідная! Усе дзяўчаты як дзяўчаты, а я... сарамніца».Урэшце, пасля доўгіх душэўных пакут, яна знайшла апраўданне сваім пачуццям. Усё гэта — прага кахання, яна ж нікога яшчэ па-сапраўднаму не кахала, і ёй проста хочацца пакахаць, шчыра і прыгожа. Тады і думкі будуць іншыя. Неяк і Алена сказала, што ў закаханага думкі чыстыя, як у дзіцяці.Але каго яна можа пакахаць? Тацяна заплюшчвала вочы, і заўсёды перад ёй з"яўляўся Жэнька Лубян, але такі, якога яна спаткала зімою ў лесе, калі ён засмучана (яна цяпер толькі ўспамінала ўсе падрабязнасці) спытаў:— Значыцца, замуж выйшла? Яна адказала:— Выйшла, — і ў яе чамусыц радасна забілася сэрца. Так і цяпер пачынала яно біцца, калі яна думала абім. Але цяпер Жэнька быў другім, зусім не падобным да таго вясёлага, смяшлівага хлопца. Цяпер быў мужчына, худы, маўклівы. I сустракаліся яны ўвесь час, як чужыя, гаварылі толькі аб справах, і то рэдка. Ён увесь час быў на заданні: хадзіў па вёсках, ствараў падпольныя камсамольскія арганізацыі, прыводзіў моладзь у атрады ці сваімі звыштрапнымі стрэламі знімаў нямецкіх вартавых, наводзячы жах на акупантаў.Прыезд брата, яго расказы аб Вялікай зямлі, аб гераічным змаганні людзей фронту і тылу зноў запалілі жаданне біць ворага не ў шпіталі, а, на чыгунцы, у гарнізонах.Але яго прыезд абвастрыў і гэтыя, другія пачуцці. Мікалай прынёс нешта новае ў іх лясное жыццё, зрабіў яго болын жывым і цікавым. Сам таго не заўважыўшы, ён згуртаваў вакол сябе моладзь. Спачатку сабіраліся паслухаць яго расказы. Пасля гэтыя зборы ператварыліся ў нешта накшталт літаратурных вечароў: чыталі вершы, урыўкі з кніг, па магчымасці слухалі радыё. I ўрэшце тэта стала прывычкай, жыццёвай неабходнасцю. Сабіраліся ўжо і тады, калі Мікалая не было. Пачалі спяваць песні.Мікалай Маеўскі быў зацверджаны начальнікам штаба брыгады.