Глыбокая плынь, частка 2
— Фантазія ў цябе, Барада, вельмі ўжо багатая і рызыкі многа.«Фантазія!.. Пры чым тут фантазія?» — Майбарада ўздыхнуў зноў. 3 гармоніка вылецеў сумны гук. Хлопец здзіўлена паглядзеў на інструмент і схаваў яго ў кішэню.«Эх, хутчэй бы Андрэй вяртаўся. Тады мы зноў наказал! б, на што мы здольныя... Фантазія!..»3 зямлянкі выйшаў камандзір атрада Сяргей Фядотавіч Прыборны, агледзеўшы лагер, шумна пазяхнуў, рушыў у лес, да групы Паўленкі. Убачыўшы Майбараду, ён спыніўся і некалькі хвілін з усмешкай назіраў за хлопцам. «Вось лайдак». Пятро не заўважыў камандзіра, а таму зноў выцягнуў з кішэні гармонік, але не зайграў, а заспяваў:Калі б я меў златыя горы I рэкі поўныя віна...— Што б ты рабіў з імі?Майбарада спалохана падхапіўся, выцягнуўся перад камандзірам, апраўляючы пакамечаны бушлат.— Вінаваты, таварыш камандзір! Віно, канечне, я піў бы і сяброў паіў... А золата? — ён задуменна паскроб патыліцу. — Што мне золата? Не, пачакайце... Ведаеце, за золата я падкупіў бы нямецкіх генералаў, каб Гітлера да яго прабабкі паслалі. А за золата яны роднага бацьку прададуць, не толькі што гэтага свайго ванючага фюрэра.Майбарада весела выскаліў пригожия белия зуби. Гледзячи на яго, не стримауся ад усмешкі і камандзір.— Займаешся ти глупствам... Рабіць табе няма чаго... Птлера мы і без немцаў павесім, уласнймі рукамі, ди і генералаў гэтих таксама заадно з ім. Хадзем лепш, ваду вылі з маёй зямлянкі, гультай.— Заўждй гатоў, таварйш камандзір. Я, як юнй піянер... Памятаю...— Ты менш разважай. А то камісар і ў другі раз на задание не возьме. Ён не любіць балбатуноў.Прыборни, ідучй наперадзе, хітра ўсміхнуўся, ведаючи, што пацэліў у самае балючае месца хлопца. Сапрауди, Майбарада змоўк і ўжо да самай зямлянкі не сказаў ні слова.Камандзірская зямлянка знаходзілася ў цэнтри лагере пад магутним дубам. Сцени, столь і падлога яе бйлі зроблени з чиста вигаблеваних саснових дошак. За зіму дошкі закапцелі, пацямнелі. Каля дзвярэй стаяла чигуначная печка. Такія печкі бйлі ва ўсім лагери; партизаны знайшлі іх у эшалоне, які яни спусцілі пад адхон. Відаць, немци везлі іх на фронт, — Нічога, Пятро. Хутка ён загаворыць зноў, — суцешыў хлопца камандзір.— Камісар прынясе? Прыборны пагразіў пальцам.— Не будзь вельмі цікаўным, а то рана пасівееш. Давай брацца за работу.Вясновая вада прасочвалася праз дошкі, залівала падлогу. У адным куту надакучліва цурчаў танюсенькі ручаёк.— Лезь пад тапчан і заткні гэтага камара, Пятро, а я тым часам сарву масніцу.Прыборны наліваў ваду ў вядро, Майбарада выносіў вёдры з зямлянкі. Але характер не дазваляў яму працаваць моўчкі. Разважаць, фантазіраваць было для яго першай ясыццёвай неабходнасцю, і, калі не было субяседніка, ён гутарыў і нават спрачаўся з самім сабою. А тут у яго быў вельмі цікавы субяседнік, і, безумоўна, Майбарада не мог упусціць такога зручнага моманту. Пакуль камандзір наліваў чарговае вядро, ён сеў на дубовую калодку, што стаяла каля печкі, і пачаў:— Ёсць у мяне, таварыш камандзір, адна геніяльная ідэя...— Проста-такі геніяльная? — Прыборны зрабіў выгляд, што ён вельмі зацікавіўся.— Геніяльная, таварыш камандзір. Нарадзілася яна даўно, і вось я выношваю яЪ, як жанчына дзіцё. Цяпер гэта ўжо не толькі ідэя, а план, у якім ужо дэталёва ўсё распрацавана. Эх, таварыш камандзір! Здзейсніць бы нам яго! Праславіліся б на ўвесь свет, ва ўсіх падручніках гісторыі аб нас бы напісалі, праз тысячу год бы ўспаміналі, як аб якім-небудзь Юлію Цэзару.