Глыбокая плынь, частка 2

— Павел, мы пачынаем губляць усялякае цярпенне. Калі ж ты, нарэшце, прыйдзеш абедаць?— Іду, іду, Танюша, — ласкава адказвае ён. Збіраецца і хутка ідзе на кватэру. Там за сталом сядзяць Таня і хлончык год трох, вельмі надобны да самога Лясніцкага. Хлопчык дакорліва ківае галавой і смешна так гаворыць:— Спазняецеся, таварыш сакратар.— ...Мы спознімся, Павел Сцяпанавіч, — гаворыць другі голас, і чыясьці рука кранае плячо. Лясніцкі расплюшчыў вочы і некаторы час не мог зразумець, дзе канчаўся сон і пачыналася рэчаіснасць.— Хадзем, Павел Сцяпанавіч. Ужо развідняе, — нарэшце дайшоў да яго свядомасці голас Тацяны. Ён падхапіўся, пераскочыў цераз ручай і пачаў паднімацца па крутым схіле з рова. А ўжо ў полі, успомніўшы сон, ціха засмяяўся.— Чаго вы, Павел Сцяпанавіч? — спытала Тацяна.— Проста так, Танюша, — ухіліўся ён ад адказу, але, падумаўшы, сказаў: — Уявіў сябе ў будучым. Цiкава гэта. Вялікая сіла — мара. Чалавек без яе быў бы нішто.У час, калі неба на ўсходзе стала ярка-ружовым і згаслі апошнія зоркі, яны прыйшлі ў Межы.Гэтая вялікая вёска, расцягнутая болып чым на два кіламетры, адным сваім канцом упіралася ў пушчу. Крайнія хаты стаялі амаль пад самымі соснамі, шышкі і хвоя заляталі ў двары.Яны зайшлі ў лес, заляглі ў канаве, якая была мяжой паміж пушчай і полем, прыслухаліся. Было ціха. Толькі дзесьці ў другім канцы вёскі часта і неяк трывожна мычала карова.Лясніцкі насцярожыўся.— Не падабаецца мне гэтая цішыня, — задуменна сказаў ён. — Звычайна ў такі час вёска прасыпаецца. Рыпяць жураўлі, брынчаць цыбаркі, пераклікаюцца суседкі. Так?.. А тут нешта... — ён паглядзеў на ўсход, хвіліну памаўчаў. — Я ж сам, па сутнасці, мяжанін. Сем год батрачыў тут у кулака, у бацькі таго самага Храпкевіча... Пасля іх пачастунку тыдзень есці не хочацца. — Лясніцкі засмяяўся і вылез з канавы. Рушыў праз гароды да хаты Уліты Грэбневай. Але ўжо ў яе гародзе да іх слыху даляцела нейкае перарывістае галашэнне.Лясніцкі спыніўся, даў знак Тацяне легчы ў мяжу і лёг сам. Яны стаілі дыхание і добра пачулі, што галосяць у хаце Уліты.— Што ж там у іх такое? — разважліва спытаў Лясніцкі, услухваючыся ў галашэнне.— У хаце — нябожчык, — здагадалася першая Тацяна.— Нябожчык? — Лясніцкі падняўся і смела рушыў у двор.Дзверы ў сенцы былі адчынены, і яны без шуму зайшлі туды. У тэты момант жанчына загаласіла зноў. Камісар пазнаў голас Уліты і пабялеў.Страшная здагадка мільгнула ў яго галаве, і ён не адважваўся зайсці ў хату, баючыся, што здагадка спраўдзіцца. Нарэшце вельмі ціха ён адчыніў дзверы і адчуў, што на нейкі момант сэрца спынілася, а потым дрогнула і закалацілася часта-часта. Так... на дзвюх ссунутых лаўках, там, дзе звычайна стаіць стол, ляжала Таня — ен адразу пазнаў яе, хоць і не ўбачыў твару нябожчыцы. Уліта стаяла на каленях перад дачкою і галасіла. У хаце былі тры старыя жанчыны і дзве маленькія дзяўчынкі.Хрысціліся. Гарэла свечка. Пахла расплаўленым воскам і... крывёю.Адна жанчына ўбачыла Лясніцкага і, здзіўленая, прашаптала:— Павел прыйшоў.Уліта павярнулася, пазнала яго і кінулася да дачкі, абняла і загаласіла гучней.— А мая ж ты дочанька, а мая ж ты кветачка! А ці бачыш ты, хто да цябе прыйшоў? А ты ж чакала яго дзень і ноч. А ты ж прагледзела свае ясныя вочанькі. А ты ж успамінала яго раніцою і вечарам. Успомніла ж ты яго і там... А цяпер ты не бачыш і не чуеш... Мае ж ты сонейка, мае дзіцятка адзінае. Падыміся ж ты ды паглядзі на нас апошні разочак, на ясны дзянёчак ды на белы свет.