Глыбокая плынь, частка 2
Паветра цякло шырокімі струменямі: то цёплае, напоенае пахам смалы і духмянасцю траў, то вільготнае, якое пахла балотнай гніллю і напаўняла грудзі непрыемным холадам.Канчалі свае начныя песні салаўі. На сухіх вяршалінах дубоў прасыналіся і нездаволена каркалі груганы.Яны ішлі моўчкі па ледзь прыкметнай у гушчары арэшніку сцежцы.Мікалай з радасцю пазнаваў мясціны, праз якія яны праходзілі. 3 кожнай з іх былі звязаны цікавыя і шчаслівыя ўспаміны дзяцінства. Асабліва добра ён памятаў гэты стары лес: магутныя хвоі, дубы і бярозы, а пад імі — густы арэшнік. Месца тут няроўнае — то высокая гара, то глыбокая нізіна, і славілася яно арэхамі, грыбамі і ягадамі.У ранішнім змроку на соснах бялелі раны старой падсочкі. Яму чамусьці па-дзіцячаму стала шкада гэтых старых, параненых сосен.Вось знаёмая паляна. За ёй — малады арэшнік. Яны выйшлі на прасеку, якая раздзяляла кварталы. Над галавой, напоўніўшы паветра шумным свістам крылляў, праляцелі качкі. Гучна плюхнуліся на балоце ў алешніку. Закракалі.Насця спынілася, пачакала Мікалая.— Што ж гэта мы маўчым? — спытала яна.— Я сам здзіўляюся, чаму гэта ты маўчыш, такая гаваруння, — адказаў ён.Насця ціха засмяялася.— Думаю.— Цікава, аб чым?— А ці мала аб чым можа думаць чалавек! I асабліва ў такі час.Яна пачакала яго і пайшла побач.Мікалай адчуў сваей рукой яе гарачую руку, і гэтая гарачыня прыемным хваляваннем разлілася па ўсяму целу. Ён пайшоў павальней. Але гутарка ўсё адно не ладзілася. Ён пажартаваў:— Што ж, ты будзеш маўчаць, а я буду слухаць? I наадварот... Цікавы занятак — нечага сказаць!..— А я не люблю гаварыць. Я люблю спяваць. Вось і зараз мне хочацца спяваць. Ведаеце, у мяне зараз на душы так светла і радасна. Проста сама душа спявае.— Я штось не бачу прычыны для такой радасці, — усміхнуўся Мікалай.— А я бачу. Ды як не радавацца, скажыце? Каб вы ведалі, як цудоўна жыць, жыць і змагацца... Змагацца і... — яна зрабіла паўзу, а потым шэптам выдыхнула: — Кахаць...— Зразумела, — з іранічнай сур"ёзнасцю адказаў ён. — Так, прычына сур"ёзная, каб радавацца. Закаханаму заўсёды хочацца абняць увесь свет. Але зараз абдымаць яго не варта. Не раю. У абдымкі могуць трапіць ворагі. Радуйся пра сябе...— А я хачу, каб радаваліся ўсе.— А калі ў мяне няма прычын для гэтага?— Значыцца, вы дрэнны чалавек.Мікалай не знайшоў, чым запярэчыць на гэты просты адказ, і змаўчаў. Некалькі хвілін маўчала і Насця. Потым загаварыла эноў:— Я не люблю людзей, якія вешаюць нос. Сумота нараджае няўпэўненасць у свае сілы 1 нават, калі хочаце ведаць, баязлівасць. Не спрачайцеся са мной, калі ласка. Я вось раскажу вам... 3 таго дня, як расстралялі сем"і... Вам расказвала Сцепаніда? Дык вось... Мая маці не дае дзецям заставацца нанач у хаце. Зімой разводзіла па людзях, а цяпер і наогул ніхто не спіць у хаце, а дзе хто — у садзе, у пуні, на вышках... I гэты штодзённы страх, штодзённае чаканне смерці страшней за ўсё... Сам сябе пачынаеш ненавідзець... Ух, як агідна! Я не жадаю так жыць! I не буду! Не буду! — крыкнула яна, і шчокі яе зачырванеліся, пад лёгкай кофтачкай закалыхаліся высокія дзявочыя грудзі. — Ці ж гэта жыццё? Я і маці за гэта не люблю... Як я рада, як рада, што ў такі час пакахала. Ведаеце, у душы такое! Напляваць мне на смерць! — але, зірнуўшы на Мікалая, яна прыкусіла язык. — Чаго вы глядзіце так на мяне? — I, памаўчаўшы, д ад ала з пагардаю: — Эх вы! — і зноў пайшла ўперад.