Глыбокая плынь, частка 2

— Баішся? — коратка спытаў Карп.— Баюся... Але не за сябе, Карп Пракопавіч. Не за сябе... За справу.— Ну што ж, я сваё выканаў. Так і скажу начальству. — Карп хутка падняўся, аглянуўся, сказаў: — Бывай, — і пайшоў насустрач туману, што нечакана выплыў 3 ольховых кустоў каля раўчака і белай коўдрай засцілаў нізіну ў канцы гародаў.Кулеш дагнаў яго каля гэтай коўдры, папрасіў:— Правядзі мяне ў атрад.— Не маю дазволу на гэта. Загадаюць — у любы час правяду. Пачакай.Кулеш яшчэ хвіліну ішоў поплеч з ім. Маеўскі спыніўся.— Ну, куды ты?— Карп Пракопавіч... таго... Даруй, брат. Я тут ні пры чым. Чортава баба спакусіла, сілком зацягнула. Пачалося з чаркі, а скончылася...Маеўскі толькі махнуў рукой, павярнуўся і схаваўся ў тумане.Не бачыў і не здагадваўся партызан, што амаль да самага лагер а за ім ішоў здраднік.XIII Ніхто з партызан не ведаў, якія заданні выконвае Андрэй Буйскі пасля звароту з Масквы. Ведалі толькі, што ён робіць нешта вельмі важнае, надзвычайна адказнае. Ён нечакана знікаў з лагера і нечакана вяртаўся назад.Па загаду камандзіра брыгады яму была пабудавана асобная зямлянка. У яго адсутнасць зямлянка была зачынена на вялікі адмысловы замок. Ключы ад гэтага замка знаходзіліся ў Лясніцкага.Вярнуўшыся з задания, Андрэй дзень-два амаль не выходзіў з свае зямлянкі. Што ён там рабіў — таксама ніхто дакладна не ведаў. Кожны меркаваў па-свойму. Заходзіць да яго ў гэты час, падглядваць было забаронена: аб гэтым папярэдзіў камісар брыгады перад строем.Але пасля Андрэй выходзіў сам і адразу ж рабіўся блізкім для ўсіх чалавекам. Яго акружалі, з ім раіліся, спрачаліся, прымушалі чытаць паэмы Лермантава, маналогі з «Барыса Гадунова» і здзіўляліся яго памяці. А памяць у яго сапраўды была незвычайная.Маладыя партызаны жадалі ва ўсім быць падобнымі да яго і пераймалі кожны яго рух, нават гаворку. Пятро Майбарада ўсё болын і больш захапляўся і ганарыўся сваім сябрам.— УхІ Якая гэта галава! Які розумі — звычайна гаварыў ён, сабраўшы вакол сябе моладзь, і пачынаў расказваць бясконцыя прыгоды, якія быццам бы здарыліся з ім і з Андрэем у першыя месяцы іх вандравання па Беларусі. Болынасць слухачоў добра ведала, што Пятро бяссорамна хлусіць, выдумляе, але слухала з цікавасцю, бо тут можна было і парагатаць да колікаў у жываце, і раптам адчуць, як варушацца на галаве валасы і па спіне прабягае халадок жудасці. Аднойчы ён сказаў:— Андрэй гляне на чалавека і бачыць яго наскрозь, як на рэнтгене. Усе яго думкі, пачуцці, перажыванні, чым ён дыхае нават...Гэта пачула Насця Зайчук і са злоснай усмешкай адказала:— Нічога ён не бачыць, твой Андрэй. Сляпы ён, як кацянё.Шбы бомба выбухнула сярод слухачоў Майбарады. Усе яны падхапіліся, абурана зашумелі. А сам апавядальнік паважна падышоў да Насці і сказаў, пагардліва працэджваючы словы скрозь зубы:— Хлопцы, дайце мне мікраскоп, я разгледжу гэтую бактэрыю. — I грозна павысіўшы голас: — Вось што, паважаная! Толькі ваш пол і іншыя там жаночыя якасці не даюць мне права зрабіць з вашага курносага носа свіное адбіўное.Насця жартліва дзьмухнула на яго і хутка адышла, зашумеўшы шоўкавай сукенкай, якую яна заўсёды апранала, прыходзячы ў лагер.У яе былі сур"ёзныя падставы сказаць так. Дзяўчына кахала, кахала ўпершыню і абуралася, што той, хто крануў яе сэрца, не здагадваецца аб яе пачуццях.На другі дзень пасля сутычкі з Майбарадой яна сказала Тацяне: