Глыбокая плынь, частка 2
— Безумоўна. Лепшай кандидатуры не падабраць!— Работа з моладдзю, з інтэлігенцыяй, каб прыцягнуць іх у атрады, — адна з галоуних наших задач. Зараз ми павінны накіраваць дзесяткі агітатараў ва ўсе бакі, ва ўсе вёскі. Трэба дабіцца, каб да мая месяца ми выраслі, арганізавалі новия атради. Камендант раёна штурмфюрэр Койфер быў спакойны і вясёлы чалавек. На жыццёвым шляху ў яго не было ніякіх перашкод. Сын дырэктара буйнога крупаўскага завода, ён ніколі ні аб чым не турбаваўся: ні аб кавалку хлеба, ні аб асвеце, ні аб кар"еры, ні нават аб сваіх палітычных поглядах. Усё рабілася само сабой, дзякуючы грашам і імю. Ён ніколі не дапускаў думкі, што ў жыцці можа не пашанцаваць, нават слова гэтага не было ў яго лексіконе. Яму заўсёды шанцавала. Тлумачыў ён гэта тым, што ён, Вілі Койфер, заўсёды цудоўна разумеў сэнс жыцця і мэту яго.«Не трэба ніколі высоўвацца напер ад, але не трэба і адставаць. Трэба ісці аглядваючыся», — такой была яго філасофія асабістага жыцця.I ён ішоў у «адну нагу з Германіяй», як любіў гаварыць яго бацька. Калі захапілі Польшчу, ён у званні штурм-фюрэра прыехаў асвойваць новыя землі. Будучи камендантам аднаго з раёнаў Варшави, ён атрымаў шэраг падзяк і жалезны криж.У дзень нападу на Савецкі Саюз бацька паведаміў яму, што ён назначани дирэктарам буйнога маскоўскага завода, які павінен перайсці іх канцэрну. Гэта била яго канчатковая мэта, і ён пачаў з нецярпеннем чакаць захопу Масквы.Каб «крочыць у нагу з Германіяй», Вілі Койфер папрасіў пераводу на ўсход, у Расію, бліжэй да сваей мэты. Але зімой мэта гэтая раптам на некалькі сот кіламетраў аддалілася ад яго. Гэта бйў ашаламляючы ўдар, але ён суцешыў сябе тым, што атрымалі яго ўсе, у тим ліку і фюрэр.Камендант прыдняпроўскага раёна пачаў рабіць усё неабходнае, каб дапамагчы арміі вярнуць згубленае і зноў наблізіць сваю мэту. Але хутка на яго пасйпаліся градам другія ўдарй. За кароткі тэрмін Вілі Койфер атрймаў некалькі вймоў, папярэджанняў, службових пагроз. Лёс смяяўся над ім. I ўсё гэта за адно: за слабия дзеянні супроць партизан, за няўменне спыніць рост партизанскага руху, які ўсё шириуся і шириуся, асабліва ў яго раёне. Штурмфюрэр кідаўся ва ўсе бакі, прймаў самия жорсткія меры. Але тут ужо не дапамаглі ні імя бацькі, ні яго сувязі, ні грошы. Ён пазнаў суровыя законы вайны. Ранейшая жыццёвая мэта згубіла сваю першапачатковую прывабнасць. У яго больш не было ўжо ніякіх высокіх мэт, акрамя адной: ратаваць сваё жыццё, вырвацца з гэтага пекла жывым. Ён напісаў і болып месяца насіў у кішэні ліст да бацькі, у якім прасіў дапамагчы яму перавесціся назад у тыл, хоць бы на старое месца ў Варшаву. ЗвычайнаЙ палявой поштай ён баяўся адсылаць такі ліст, бо добра ведаў, як працуе ваенная цэнзура, і чакаў зручнага выпадку.Але пасля аднаго здарэння ён перамог страх перад цэнзурай і паслаў ліст.Гэта здарылася першага мая. Напярэдадні ён атрымаў пяшчотни ліст ад жонкі, у красавіку амаль не паступалі звесткі аб дзеянні партизан, і гэта падняло яго настрой. Ён прачнуўся ў той дзень вельмі рана, толькі што узыходзіла сонца. Вокни спальні выходзілі на ўсход, і пакой быў залітй яркай чирванню ад перших праменняў сонца. Ён надзеў халат і накіраваўся на двор. Але, адчыніўшы дзвери, камендант у жудасці адхіснуўся. На ўсходцах ганка ляжаў забіты вартави.Вілі Койфер доўга глядзеў на васкови твар забітага, а потим кінуўся назад у пакой, па прывичцы схапіўся за тэлефонную трубку. На шчасце, тэлефон працаваў. Ён вйклікаў каравул. Праз хвіліну салдати абкружйлі яго дом і ўбачылі над дахам чырвоны сцяг. Вялікае па-лотнішча, прымацаванае да бліскучай дзюралюмініевай штангі, купалася ў праменнях узыходзячага сонца.