Глыбокая плынь, частка 2
— Хм, здорава... Нясі! — загадаў нечакана камандзір, скончыўшы наліваць вёдры.Майбарада, нездаволены, што яго перабілі на самым цікавым, не з ахвотаю падняўся і панёс цяжкія вёдры з зямлянкі.Прыборны паглядзеў яму ўслед і весела ўсміхнуўся. «Ну і фантазія! — думаў ён. — Так і пруць з яго гэтыя выдумкі. Пачакай жа, я цябе здзіўлю...»Хлопец вярнуўся ў зямлянку, паставіў перад камандзірам вёдры і зноў бестурботна, адчуваючы сябе гаспадаром, сеў на ранейшае месца.— Значыцца, ты прапануеш паслаць Андрэя ў Берлін, калі вернецца з Масквы, з даручэннем знішчыць Птлера.Так? — спытаў нечакана Прыборны, як аб самым звычайным і даўно вядомым, не падняўшы нават галавы. Майбарада вытарашчыў вочы ад здзіўлення.— Ды вы як даведаліся? Я ж не казаў вам...— Мне — не, а ўсяму атраду даўно расказаў. Канспіратар!— Ну і што? — таямніча прашаптаў хлопец і нахіліўся да камандзіра.Прыборны падняў галаву і засмяяўся, гучна і весела.— Ну і глупства. Проста не разумею, як гэта такі сур"ёзны чалавек, як партызанскі разведчык Пятро Гаўрылавіч Майбарада, можа займацца такім глупствам.— А чаму глупства? Чаму? Здолеў жа ён пранікнуць у нямецкі штаб, забраць дакументы і машыну. Паехаў жа ён да фронту пад выглядам нямецкага салдата. Чаму ж ён не можа пераапрануцца афіцэрам і ехаць у Берлін? Чаму?— Нясі! — перабіў яго камандзір. — I ведай, галава яловая, што аб нас будуць успамінаць даўжэй і ў тысячу разоў болып удзячна, чым аб тваім Цэзару.Майбарада ўздыхнуў і нанёс апошнія вёдры, якія былі значна цяжэйшымі за папярэднія, бо камандзір разам з рэшткамі вады зачэрпаў нямала і пяску.Застаўшыся ў зямлянцы адзін, Прыборны пачау думаць аб тых, каго ў гэтую хвіліну не было ў лагеры. Многія ў гэты час былі ў дарозе, выконвалі баявыя заданні, і, можа здарыцца, хто-ніхто не вернецца назад. Ён з бацькоўскай трывогаю думаў аб кожным з гэтых людзей.Але болып за ўсё думаў ён аб адным чалавеку. «Андрэй! Дзе ты, наш легендарны Андрэй? Чаму так доўга не вяртаешся? Ці дабраўся ты?»Аб Андрэю Буйскім думаў не толькі адзін камандзір. Аб ім думалі ўсе сто пяцьдзесят чалавек у атрадзе. Думалі ўжо два месяцы... Часта ўвечары ці за абедам можна было пачуць у партызанскіх зямлянках:— Эх, браткі, дзе гэта Андрэй наш зараз?— Гуляе па Маскве. Дзе-небудзь у тэатры ці кіно.— Ну, часу ў яго не будзе бадзяцца па кіно.— А што ты думаеш, пабыць зараз у Маскве і не пабыць у кіно... Не, браткі, хто як, а што да мяне, то я не стрымаўся б ад такой спакусы.— А раптам?..— Што «раптам»? Трываць не магу людзей, якія ўсё жыццё сумняваюцца. Я такіх бы з атрада выгнаў. Не такі ж Андрэй, як ты, разява... Ён праз усе агні і воды пройдзе і сухім выйдзе. Вось што значыць навука! Шкадую, што я, гультай, вучыцца не хацеў. Сем класаў скончыў і рашыў, што я самы адукаваны чалавек у свеце...— А ты думает, што і ты такім быў бы? Не так твая галава зроблена. На гэта, брат, трэба асаблівы талент.Андрэй Буйскі быў светлай казкай у іх цяжкім лясным жыцці. Атрад жыў надзеяй на яго зварот з Масквы. Ён быў іх пасланец у сталіцу. Праўда, яшчэ ўвосень з атрада пасылалі пяць чалавек, але, відаць, загінулі хлопцы, бо колькі часу прайшло, а аб іх ніякіх чутак. I вось два месяцы назад паслалі Андрэя... аднаго. I ўсе цвёрда ўпэўнены, што ён дойдзе, пабудзе ў Маскве і вернецца назад. Не можа такі чалавек загінуць! Усе памятаюць, як ён і Майбарада з"явіліся ў атрадзе. Позна ўвосень, напярэдадні Кастрычніцкага свята, аднойчы раніцою група партызан натрапіла ў глыбі лесу на бліскучы нямецкі лімузін. Дзівосная машына ў такім глухім месцы вельмі здзівіла іх. Але, падышоўшы да яе, яны здзівіліся яшчэ больш: на пярэднім сядзенні, каля руля, ляжаў чалавек у звычайнай зашмальцаванаЙ вопратцы, а на заднім — нямецкі афіцэр. Мундзір яго, рамні, пагоны былі, як кажуць, з іголачкі. Хлопцы спачатку падумалі, што гэтыя двое — забітыя, але калі паспрабавалі адчыніць дзверцы, афіцэр падхапіўся і накіраваў на іх парабелум. У адказ партызаны паказалі яму некалькі гранат. I тады ён весела зарагатаў і пачаў трэсці за плечы таго, што спаў на шоферскім месцы.