Глыбокая плынь, частка 2
— Я пакінуў яго з вашага дазволу. А вось вы... Вас усе бачылі, як вы ў адных сподніках уцякалі з дома.Камендант абмяк, зморана апусціўся ў крэсла, успомніўшы свой ганебны страх.3 гэтага дня Койфер згубіў усялякую душэўную раўнавагу. Па начах ён не спаў: усю ноч яму трызнілася, што хтосьці паўзе да дома, рэжа вартавых і лезе праз акно да яго. Ён раз-пораз аглядаўся на вартавога, які дзяжурыў у спальні, і, пераканаўшыся, што яго нерухомая постаць на месцы, накрываўся коўдрай з галавой. Але тады пачыналі гучаць стрэлы, крыкі. Калі ж яму на якую гадзіну ўдавалася заснуць, то ў сне ён бачыў яшчэ большыя жахі.Удзень ён хадзіў як цень, бязвольны, змучаны бяссонніцай. Яго фантазія канчаткова вытхнулася, і ён не мог ужо прыдумаць ніводнай новай меры супроць партызан. Неяк само здарылася так, што ўсе абавязкі каменданта пачаў добраахвотна выконваць Візэнер. I выконваў іх старанна. Койфер зразумеў гэта, прачытаўшы яго загад аб тым, што той, хто зловіць былога сакратара райкома партыі Лясніцкага, атрымае ад нямецкага камандавання 15 тысяч марак, 25 гектараў зямлі, трох коней, пяць кароў і іншую маёмасць. Ен здзівіўся, як гэта да такой простай рэчы не дадумаўся ён сам, і прымірыўся з дзейнасцю свайго добраахвотнага намесніка, пастараўся забыць нават на тую абразлівую размову, якая адбылася паміж імі першага мая.Візэнер штовечар акуратна дакладваў яму аб падзеях дня. Але з усяго гэтага камендант разумеў толькі адно. 3 наступлением вясны незлічоная колькасць партызанскіх агітатараў навадніла ўсе вёскі, увесь раён і вядзе сваю работу. Партызанскія атрады разрастаюцца ў нябачаную, няўлоўную вялізную армію, якая ўжо з"яўляецца надзвычай сур"ёзнай небяспекай для нямецкай арміі. Партызаны робяцца сапраўднымі гаспадарамі ў раёне глыбокага нямецкага тылу, а ён, камендант, прадстаўнік вялікай Германіі, прысланы сюды, каб устанавіць «новы парадак», вымушаны толькі абараняць самога сябе, дрыжаць за сваё жыццё. Становішча было да неверагоднасці недарэчнае, крыўднае. Койфер адчуваў гэта і пакутаваў яшчэ болып, не ўмеючы вынайсці новых мер для барацьбы з партызанамі. Некалькі разоў ён хацеў было спытаць парады ў Візэнера, але гонар не дазволіў яму знізіцца да гэтага.Вывеў яго з такога цяжкага становішча сакрэтны загад фельдкаменданта. Загад яму прывёз афіцэр фельд-сувязі пад вельмі ўзмоцненым канвоем — легкавую машыну экскартаваў грузавік з салдатамі. Убачыўшы такі канвой праз акно кабінета, Койфер перапоўніўся найвялікшаю павагаю да невядомай яшчэ паперкі і чакаў яе з надзеяй і страхам. 3 хваляваннем ён разарваў канверт і прачытаў усё ад першага слова да апошняга некалькі разоў. I раптам твар яго асвяціўся ўсмешкай, ён выпрастаўся, велічна прайшоў ад дзвярэй, дзе ён спаткаў афіцэра сувязі, да стала, сеў у крэсла, паклаўшы нагу на нагу.— Цудоўна!У адну хвіліну ён раптам зноў зрабіўся суровым штурмфюрэрам, Богам і царом даверанага яму раёна. Уладарным кіўком галавы ён запрасіў афіцэра сесці і спытаў:— Вы знаёмы са зместам загаду?— Так. У выпадку... у мяне было ўсё нарыхтавана знішчыць яго і потым аднавіць па памяці.— Геніяльна прыдуманаі — Койфер у захапленні стукнуў далоняй па паперы.— Але поспех будзе залежаць ад такога ж геніяльнага выканання яго, — заўважыў афіцэр сувязі.— Я зраблю ўсё, каб выканаць такі загад. Перадайце... — ён падняўся, і афіцэр сувязі падскочыў таксама, — перадайце, што загад будзе выканан дакладна.