Глыбокая плынь, частка 2

Трохі пачакаўшы, ён крыкнуў па-савінаму — даў умоўны сігнал Буйскаму, каб сысціся. Начны лес праглынуў гэты сумны крык. Адказу не было. Ён крыкнуў яшчэ некалькі разоў. Зноў ціха. Дзе ж шукаць Буйскага? Як дабрацца да Ласінага вострава? У дзяцінстве ён чуў аб ім, але дарогі туды не ведаў. Давядзецца, мабыць, ісці на запасную яўку. «Што ж, гэта яшчэ лепш, адразу даведаюся пра сваіх», — узрадавана падумаў ён, успомніўшы словы генерала: «Арэхаўка, Сцепаніда Зайчук. Толькі ўначы». У яго тады ажио закалацілася сэрца. Яму вельмі хацелася, каб гэта была галоўная яўка, каб адразу ж прыйсці ў родную вёску, да цёткі Сцепаніды, і адразу ж даведацца пра блізкіх: пра бацьку, Тацяну, пра Алену. Пасля ён і ганарыўся, што непрыкметная старая калгасніца выконвае такое надзвычай важнае партызанскае задание, і адначасова хваляваўся, раўніва думаў, чаму яўка ў Сцепаніды, а не ў яго бацькі.I вось гэтая яўка стала галоўнай і самай надзейнай.Але каб вызначыць туды дарогу, трэба чакаць раніцы, і Маеўскі, адышоўшы з паўкіламетра ад месца пасадкі, лёг пад густой елкай і хутка бестурботна заснуў.Прачнуўся ён, калі ўжо ўзышло сонца і лес напоўніўся вясёлым гоманам птушак. I на душы ў яго таксама было светла і радасна. Нарэшце ён у родным лесе, недалёка ад роднай вёскі, ад сям"і, ад партызанскага атрада. Засталося толькі выйсці на край лесу, вызначыць свае каардынаты пД, можа, нават так пазнаць мясцовасць і потым смела ісці ў родную вёску.Ён пайшоў па компасу на захад, зусім не думаючы аб небяспецы, адчуваючы сябе поўным гаспадаром у гэтым лесе.Часта спыняўся, з цікавасцю аглядаў магутныя елкі і дубы, слухаў спевы птушак і па-майстэрску перадражніваў іх. 3 дзяцінства ён меў здольнасць да гукапераймання. Але ў апошні час не было ні часу, ні настрою, ні ўмоў заняцца гэтай улюбёнай забавай, і цяпер ён слухаў сам сябе з асалодаю. Успомніўшы свой стан і свае думкі ў першыя хвіліны налёту і параўнаўшы іх з цяперашнімі, ён пахваліў сябе: «А ўсё ж ты малайчына, Мікалай Карпавіч! Далібог, малайчына. 3 цябе будзе добры партызан».I раптам спалохана скочыў убок, схаваўся за тоўстым дубам, выхапіў з кішэні пісталет.3-за такога ж дуба, што стаяў на яго шляху, за ім сачыла пара бліскучых пільных вачэй. Ён выпадкова заўважыў іх, не дайшоўшы да дрэва не больш дваццаці крокаў.Ён доўга стаяў нерухома, слухаючы моцныя і частыя удары сэрца і абдумваючы, што рабіць. «Дасвістаўся, чорт вазьмі...» Наперадзе крыкнулі:— Эй, ты, там, за дубам! Выходзь! Нас больш, — і з-за розных дрэў высунулася на момант тры галавы.Мікалай маўчаў.— Таварыш, не валяй дурака] Мы свае і шукаем цябе. Я — камандзір аднаго з партызанскіх атрадаў, — і чалавек, сказаўшы гэта, смела выйшаў з-за дуба, сунуў нямецкі парабелум у кабуру.— Пароль? — сурова спытаў Маеўскі і, выглянуўшы з-за дрэва, накіраваў на яго пісталет.Чалавек скочыў назад за дуб і злосна вылаяўся.Мікалай зразумеў, што перад ім ворагі. Ён мог бы згадзіцца, што гэта партызаны якога-небудзь другога атрада. Але ж калі яны заяўляюць, што шукаюць яго, і ў той жа час не ведаюць умоўленага пароля, значыцца, тут нешта не так.«Будзьце вельмі асцярожнымі, калі разлучыцеся з Буйскім», — успомніў ён папярэджанне генерала і зрабіў свой вывад: «Тут заўсёды трэба быць асцярожным. 3 Буйскім і без Буйскага. Вось зараз памазгуй, як выкруціцца».А вораг перад ім сапраўды быў сур"ёзны. Чалавек з выцягнутым тварам, які паспрабаваў выйсці з-за дуба і назваў сябе камандзірам партызанскага атрада, у сапраўднасці быў Ганс Гопкель, камандзір бандыцкага атрада, якому Візэнер даў назву «Кугель» («Куля»). Генрых Візэнер асабіста кіраваў штодзённай дзейнасцю гэтага атрада, планаваў чарговыя правакацыйныя налёты. Кожную раніцу ён выклікаў да сябе камандзіра атрада для інструкцый.