Глыбокая плынь, частка 2
Яму стала балюча, сорамна і брыдка. Ён ціха плюнуў і пайшоў па мяжы назад, нячутна ступаючы босымі нагамі па мяккаму мурагу сцежкі. Праз некалькі крокаў пачуццё агідлівасці змянілася злосцю. Стары сціснуў кулакі.«Будзь ты праклята, старая падла. Цьфу!.. Скаціна ненажэрная... Век ужо свой дажывае, а ўсё яшчэ паскудзіць... Ды і ён, дурань гэткі. Знайшоў каго. Гадоў, мабыць, на дзесятак старэйшая за яго. Жонкі з яго мала. Пайсці вось сказаць Ганне, хай паганяе хоць».Толькі ўжо за гародамі, каля ручая, ён схамянуўся і спыніўся, успомніўшы, што не выканаў задания камісара. Прасцей было б сказаць, што не застаў Куляша дома. А як сказаць цяпер, калі за два крокі быў ад яго, чуў яго голас? Схлусіць стары не мог, сказаць праўду таксама цяжка. Ды і смешная была б гэтая прычына, каб не выканаць задания. Трэба ісці назад. Але і назад ісці было цяжка.Карп зморана апусціўся пад вярбой на мокрую ад расы траву, сціснуў далонямі скроні. За некалькі кароткіх хвілін ён успомніў усё сваё жыццё. Успомніў жонку-нябожчыцу, маці, дзяцей. Успомніў і заплакаў першы раз па ёй. На пахаванні не плакаў, а цяпер, праз дванаццаць год, заплакаў, абражаны і зняважаны другой жанчынай.Потым успомніліся словы дачкі: «Не прыстае ў мяне душа да яе», — і адчуў яшчэ большае замілаванне да дзяцей і пагарду да гэтай чужой жанчыны. Падняўся і зноў рушыў да Палагеінай хаты. «Добрая ў цябе душа, дачушачка, — думаў ён аб Тацяне. — Недарма не прыставала яна ў цябе да гэтай старой паскудзіны. Прэч жа ты з майго сэрца, прэч назаўсёды. Не месца табе болып у ім!»Ужо не азіраючыся, падышоў ён да хаты і пастукаў у дзверы. Яны доўга не адклікаліся, відаць, напалоханыя нечаканым стукам.Карп пастукаў яшчэ раз.— Хто там? — дрыжачым голасам спытала Палагея.— Адчыні.Яна адчыніла, усклікнула і памкнулася абняць мужа.— Карп, даражэнькі!Ён адвёў яе рукі і спакойна сказаў:— Пакліч Мацеяі— Якога Мацея? Што ты плявузгаеш? А божачка мой!— Мацея Куляша з сваёй каморкі. Мне трэба пагаварыць з ім. — I, убачыўшы, што яна канчаткова разгуб! лася, паклікаў сам: — Мацей Дзянісавіч, выйдзі, калі ласка, на мінутку.Палагея горка ўсміхнулася.— Дык заходзь ужо ў хату. Там і пагутарыце. Карп моўчкі адышоў убок і пачаў чакаць. Кулеш збіраўся вельмі доўга. Нарэшце выйшаў.I Карп нават пры святле месячыка ўбачыў, што твар яго надзвычай белы, а ніжняя губа нервова дрьіжыць...— Адыдзем, — сказаў Карп і пайшоў першым. Кулеш пералез цераз агароджу і спыніўся.— Я далей не пайду.Карп зразумеў, што ён баіцца ісці, і раззлаваўся.— Не бойся. Ідзі сюды, — ён сеў на граду, у высокі кіяшнік. — Што ж, пагутарым і тут. Я каротка. Мяне накіравала да цябе наша камандаванне...Твар Куляша прыкметна пацямнеў.— Ты, можа, ведаеш, што старасту вашага, халуя гэтага, нашы хлопцы злавілі і пазаўчора, паводле прыгавору суда, расстралялі як здрадніка радзімы. Немцы будуць прызначаць новага старасту. Было б вельмі добра, каб ты зрабіўся ім, старастам... Вялікая справа мець свайго чалавека на такой пасадзе — ты ж разумеет...Узрадаваны Кулеш з пачуццём схапіў руку Маеўскага, паціснуў яе.— Карп Пракопавіч, ад усяго сэрца дзякую... усім вам... за давер, за тое, што не забылі маю маленькую паслугу. Эх, даўно ўжо я з вамі душой і сэрцам. Тыдзень шукаў вас па лесе, але трапіў да чарцей лысых. Добра, што вашага хлопца пазнаў, а то б і я разам з гэтымі бандзюгамі нізавошта б парыў маці-зямельку. Уздумаю, ажио мароз пад скурай бегае. Але ж затое пераканаўся я яшчэ мацнеЙ у вашай сіле. Як вы здорава іх, х-хі... I я... хоць сёння, хоць зараз з табой пайду ў атрад. Я, браце, ого! — першым партызанам буду. Але для гэтага не падыходжу я, Карп Пракопавіч. Не выйдзе ў мяне. Артыст я дрэнны. Баюся, сам правалюся і людзей правалю. Ды і людзі загрызуць мяне, жонка жывым з"есць. Не магу.