Глыбокая плынь, частка 2
Насця падхапілася.— Пайшлі, Таня. А то мы перашкаджаем чалавеку працаваць.— Пачакайце. Куды ж вы? Цікавыя вы госці! Нечакана прыйшлі, нечакана і ўходзіце. Сумна са мной, так?— Вельмі сумна. Мовы ды мовы, — засмяялася Насця і шпарка выбегла з зямлянкі.Тацяна папрасіла выбачэння ў збянтэжанага Андрэя, падзякавала і выйшла ўслед за сяброўкай. Тая стаяла пад хвоямі і глядзела ў блакітную бездань неба, дзе павольна плылі маленькія белыя хмурынкі, нібы кучаравыя ягняткі. Праменні сонца прабіваліся праз галіны хвой, і ўся яна была ў светлых сонечных плямах. Збоку здавалася, што смяецца ўся яе маладая гнуткая постаць, абцягнутая зялёным шоўкам. Але твар яе быў сумна-заклапочаны, а на вейках блішчалі слёзы.Тацяна ласкава ўпікнула яе:— Што гэта ты?.. Праўду кажуць: закаханыя, што Дзеці. Смяюцца і плачуць адначасова.I Насця зноў засмяялася.— Таня, які ён, а? Ведаеш, я марыла аб ім яшчэ тады, калі не знала яго. Яшчэ да в айны.— Як жа ты магла марыць?— Не ведаю... Але марыла. Уяўляла яго іменна такім. А як убачыла першы раз, так адразу сэрца і дрогнула: ён.Тацяна ўзяла яе за рукі.— Я зайздрошчу табе.— Сорамна табе, Таня, зайздросціць чужому каханню, ды яшчэ такому... аднабокаму. У самае вунь які сын. Вы ж кахалі адно аднаго. Кахалі?Тацяна сумна ўсміхнулася.— Кахалі. А цяпер мне хочацца пакахаць другога. Насця здзівілася і дакорліва паківала галавой.— А я б ніколі-ніколі нават не глянула б на каго другога, каб толькі ведала, што ён кахае мяне. Як жа гэта можна? А раптам ён дзе-небудзь ранены і думае... думав пра цябе? А ты... У-у, якая ты нядобрая! Я і не думала.— Не злуйся. Хадзем, я раскажу табе аб сваім каханні, — апошняе слова яна вымавіла з іроніяй. Ёй раптам захацелася расказачь Насці пра сябе і Віктара ўсю праўду. Навошта цяпер яе тайна? Яна толькі робіць яе адзінокай і не дае мажлівасці нікому даверыць свае дзявочыя думкі, перажыванні, часта пакутныя, незразумелыя самой, а даверыць іх абавязкова камусьці трэба. Вядома, не бацьку і не брату. Люба таксама наўрад ці зразумее. Можна Алене або Насці. Зараз лепей Насці......Як вучоны і разведчык, Андрэй прымушаў сябе разгадваць сэнс кожнай падзеі, нават самай звычайнай на першы погляд, нязначнай.3 якой мзтай прыходзілі дзяўчаты?» — задумаўся ён і пачаў успамінаць усе дэталі. I раптам успаміны спыніліся на вачах Насці, на яе прамяністым позірку, і як яна сарамліва пачырванела, спаткаўшыся з яго позіркам.Дык вось яно што! Ёкнула сэрца. Андрэй адчуў цеплыню ў грудзях. Падняўся, абышоў навокал стала, не прыкмячаючы, што ходзіць па кнігах. Пачаў успамінаць усе папярэднія сустрэчы з Насцяй. Іх было не многа, і ён памятаў нават яе позіркі і аб чым яны кожны раз гаварылі. I ўсё пацвярджала яго здагадку. А пачуццё гэтае яму было добра знаёма, бо ён захапляўся ўжо некалькі разоў і аднойчы кахаў сур"ёзна. Гэта было ў час вучобы ва універсітэце. Кахаў ён проста і шчыра, але ўсю справу сапсавала яго празмерная адданасць навуцы. Вывучыць к дваццаці двум гадам чатыры замежныя мовы, а к дваццаці пяці абараніць кандыдацкую дысертацыю — для гэтага трэба было нямала сіл і часу. З-за гэтага ён тыднямі не бачыў дзяўчыну. Яна не раз гаварыла яму аб гэтым, і ласкава і з абурэннем. Ён вінавата згаджаўся, але праз дзень-два ўсё ішло па-ранейшаму. Урэшце скончылася тым, што дзяўчына знайшла больш уважлівага хлопца і выйшла замуж. Андрэй балюча перажываў здраду. Але здарэнне гэтае дапамагло набыць самую дарагую якасць — уважлівасць да людзей.