Глыбокая плынь, частка 2
Лясніцкі раз-пораз азіраўся назад, на ўсход, дзе неба паступова святлела. Азірнуўшыся, ішоў шпарчэй, але нядоўга — зморанасць перамагала, і ногі зноў чапляліся за траву.У Тацяны зліпаліся павекі. Вылі моманты, калі яна зусім засынала, і кожны раз ёй здавалася, што цела правальваецца ў нейкую бездань. Уздрыгнуўшы, яна расплюшчвала вочы.Дарогу ім перагарадзіў глыбокі палявы роў. Крутыя абрывы яго густа зараслі кустамі шыпшыны, малінніку, алешніку і чаромхі.Яны, не спыняючыся, пачалі спускацца на дно рова, чапляючыся за кусты, абдзіраючы да крыві твар і рукі аб вострыя калючкі шыпшыны. На дне рова пяшчотна булькаў невялічкі ручай.Лясніцкі ўпаў перад ім на калені, потым лёг ніцма, напіўся і акунуў у халодную ваду галаву. Тацяна таксама села на вільготны пясок, напілася, чэрпаючы ваду прыгаршчамі, прамыла вочы. Вада асвяжыла, прагнала сон. Але падымацца не хацелася, цяжка было паварушыцца. Хацелася хоць адну хвіліну пабыць вось так нерухома, нават стаіўшы дыхание, бо ад стомы ўжо пачынала балець і ў грудзях.Лясніцкі апусціў галаву, прыціснуўся шчакой да калючага пяску.— Адну хвіліначку, Танюша. Толькі ты не засні, — ледзь чутна прашаптаў ён і заплюшчыў вочы.Яна надумала аб тым, што вось ужо колькі разоў у апошнюю ноч ён назваў яе так проста, ласкава, звяртаючыся на «ты», чаго ніколі не рабіў раней. I ёй раптам стала шкада гэтага моцнага і шчырага чалавека.Слёзы замілавання і шчырай дачарынскай любові змачылі яе апушчаныя вейкі.«Яму так цяжка... Цяжэй, чым любому з нас, яго байцоў. Колькі ён ходзіць, колькі працуе!.. А за ім палююць сотні ворагаў. У-у, гады! Не ўзяць вам такога чалавека! Мы жывой сцяной абкружылі яго».Перапыніў яе думкі салавей. Ён нечакана зашчоўкаў у кустах.Яна падняла галаву. Радасная усмешка асвятліла яе твар. На нейкі момант яна забыла аб усім і захоплена, прагна слухала гэты спеў. Даўно ўжо яна не слухала салаўя. 3 мінулага года. Лёгкі смутак на нечым неасэнсаваным, але блізкім, неабходным для жыцця і шчасця, крануў яе сэрца.Салавей разбудзіў і Лясніцкага. Ён расплюшчыў вочы, паглядзеў у той бок, адкуль ляцелі яго звонкія трэлі. Убачыў маладое дрэўца, што прыгожым купалам выразна вырысоўвалася на фоне пасвятлеўшага неба, пабляклыя зоркі, адна з якіх, здавалася, прычапілася за самую верхавіну і вісела буйной спелай рабінінай. Адчуў пах адцвітаючага бэзу і водар лугавых кветак. Усё гэта чамусьці нагадала яму бязрадасную батрацкую маладосць і адзінае шчасце ў ёй — светлае каханне і жаніцьбу. Але шчасце гэтае было кароткім. Жонка памёрла ад першых родаў. У роспачы ён пакінуў вёску і пайшоў у горад.Прайшлі гады. Былы батрак вывучыўся, стаў сакратаром райкома, але сваё першае каханне не мог забыць і ніяк не мог завесці новую сям"ю....Лясніцкі паглядзеў на Тацяну і адчуў нейкую прыемную цеплыню. Яму здалося, пгго яна надобна на яго жонку, і, можа, таму захацелася ўзяць яе рукі, прыцягнуць да сябе і расказаць ёй аб сваім жыцці, аб даўнішнім светлым каханні. Часам з"яўляецца ў чалавека такая патрэба. Але ён умеў стрымліваць парыванні душы. Ён быў з ліку тых людзей, якія старанна абдумваюць кожны свой учынак, кожны крок. Ён рашуча сказаў: «Не!» і зноў прыціснуўся да зямлі. У галаве шумела: «Ісці трэба, ісці...» — але падняцца было цяжка, зморанасць перадужвала, самі зліпаліся цяжкія павекі...Пасля ён і сам не мог зразумець, ці то ён сніў, ці марыў. Але яму раптам уявіўся яго рабочы кабінет у райкоме. Ён працуе — рыхтуе чарговы даклад. Звоніць тэлефонны званок. Ён бярэ трубку і чуе дакорлівы голас Тацяны: