Глыбокая плынь, частка 2

Аргумент быў пераканаўчы. Сапраўды, мог прадаць, забіць, а не прадаў, не забіў. Значыцца, можна верыць. I Майбарада апусціў аўтамат, а Куляша схапіў за каўнер, прыцягнуў да сябе і горача зашаптаў, аглядаючыся:— Калі так — дык слухай. Скачы зараз на Кляшчоў хутар. Трэцяя хата ад лесу. Знойдзеш там дзяўчыну. Ды ты ведаеш яе... Люба Кучаравенка. Передай: праз дзве гадзіны я выведу гэтую банду да Белай затокі. Зразумеў? Глядзі! Калі што — з-пад зямлі дастану. На кавалкі разарву. Ад мяне ты нідзе не схаваешся...З"явіліся першыя бандыты, адны — на конях, другая — пешшу. Крычалі і стралялі ў белы свет па невядомаму ворагу.Майбарада спыніў гэтую бяссэнсавую страляніну.— Спыніць агонь! Куды паліце, сволачы? — злосна крыкнуў ён і, выйшаўшы з-за дрэва, падышоў да трупа Гопкеля, павольна зняў шапку. У вачах яго заблішчалі слёзы.Бандыты таксама знялі шапкі. Ён падняў галаву, абвёў іх цяжкім позіркам і глуха прашаптаў:— П"яніцы няшчасныя! Колькі часу вас трэба было чакаць! Паўгадзіны прайшло! Візэнер душы з вас выцягне, — і, вылаяўшыся па-нямецку, павярнуўся і хутка пайшоў у лагер.Яны правялі яго спалоханымі позіркамі. Паглядзелі адзін на аднаго. Нехта цяжка ўздыхнуў.— Эх, жыццё наша капеечнае! Другі прапанаваў:— Хадзем хоць самагонку дап"ем.У лагеры яны пачулі, што Майбарада гаворыць па телефоне.Ніхто з іх не ведаў нямецкай мовы, і ніхто не разумеў, што Майбарада крычаў у трубку асобныя, бяссэнсавыя словы, якія вывучыў ад Буйскага, і што тэлефонны провад быў перарэзаны ім. Але тое, што ён размаўляе з Візэнерам па-нямецку, пераканала іх, што ён агент Візэнера і цяпер, безумоўна, іх камандзір. А бандытам было ўсё адно, хто імі будзе камандаваць, і ніхто з іх не сказаў ні слова, калі Майбарада выйшаў і злосна сказаў:— Візэнер перадаў, што павесіць усіх, калі мы не спаймаем гэтых... парашутыстаў. Далека яны не ўцяклі. Камандаваць атрадам загадаў мне. — I, хвіліну задуменна памаўчаўшы, ён гучна крыкнуў: — Па конях! — і павёў іх...Мацей Кулеш выканаў задание Майбарады. Быў у гэтым тонкі разлік праныры. Візэнер гвалтоўна накіраваў яго ў асобы атрад, прымусіў штодзённа рызыкаваць жыццём і перажыць такі жах, які ён яшчэ не перажываў ніколі.А ці ж для гэтага ён у першыя дні акупацыі з"явіўся да немцаў і прапанаваў ім свае паслугі? Не! Ён зрабіў гэта, каб ратаваць сваё жыццё, каб пражыць ціха. Ён хоча працаваць, служыць толькі так, каб ніхто-ніхто не ведаў аб яго рабоце, каб, у выпадку чаго, ён застаўся Мацеем Куляшом, простым, непрыкметным, маленькім чалавекам, звычайным селянінам. I ці мала ён зрабіў для іх, працуючы так? Дык не ж, мала з яго, з гэтага ненажэрнага немца! Яму захацелася, каб Мацей Кулеш разам з гэтымі «зайцамі» — паліцэйскімі — ездзіў па вёсках, забіваў людзей, каб усе бачылі яго і каб за ім паляваў сам Лясніцкі. А ад такога паляўнічага не схаваешся, не ўцячэш. Кулеш добра гэта ведаў, і жах скоўваў яго сэрца. Але ён баяўся ўцячы з атрада, баяўся, што Візэнер знойдзе яго і павесіць. I ён страшэнна пакутаваў, не ведаючы, што рабіць. Узбадзёрыла яго з"яўленне ў атрадзе Майбарады. Кулеш зразумеў намер партызан і не прадаў партызанскага разведчыка. Хацеў забіць двух зайцоў адначасова: вызваліцца ад атрада і заслужыць давер"е ў партызан. Таму ён ні на крок не адставаў ад Майбарады, сачыў за ім дзень і ноч, упарта дамагаўся яго давер"я, шукаў выпадку пагутарыць з ім...