Глыбокая плынь, частка 2
Яна вярнулася, пільна паглядзела на яго.— Я адчыню ім дзверы.— Я сам, Таня.— Апраніся. Я ведаю, — сказала яна і выйшла ў сенцы. Там яна нахілілася, падняла масніцу падлогі і дастала з-пад яе нешта, загорнутае ў масляную анучку, разгарнула і схавала пад хустку.Застукалі ў дзверы.Па лаянцы Тацяна пазнала голас Зайца. Яна хутка адкінула засаўку і стала за дзвярамі. Паліцэйскія, не заўважаючы яе, хутка пайшлі ў хату. Яна пайшла за імі.Заяц, не спыняючыся, накіраваўся да ложка, адкінуў коўдру і груба схапіў соннае дзіця за ручку каля пляча, падняў яго. Хлапчук прачнуўся, тварык яго перакрывіўся ад болю; шырока раскрыўшы роцік, ён бездапаможна махнуў ручкай, задрыгаў ножкамі.Люба першая кінулася да паліцая, схапілася за Віктара.— Пусці дзіця! Пусці! — закрычала яна. — Што ты робіш?Карп паклаў сваю жылістую руку на руку паліцэйскага, загадаў спакойна, але сурова:— Пакладзі дзіцяі Ваяка.Міцька другой рукой моцна піхнуў старога ў грудзі:— Прэч! Нам за такіх, як ты, шыі мыляць... супакою няма. Я вас усіхі — ён злосна вылаяўся і трасануў дзіця.У гэты момант Тацяна, абмінуўшы незнаёмага паліцэйскага, які моўчкі стаяў пасярод хаты, падышла да Зайца і, высунуўшы з-пад хусткі руку, паднесла да яго твару рэвальвер.— Пусці, сволач! — ціха сказала яна.Міцька ад нечаканасці ікнуў, вылупіў вочы і расчапіў свае жалезныя пальцы. Люба схапіла Віктара, і ён зайшоўся ад вялікага болю. Гэты крык нажом разануў сэрца Тацяны. Яна не памятала, як націснула спускавы кручок. Яна не чула нават стрэлу: у гэты момант пачуўся стук ззаду, і яна хутка павярнулася. На падлозе, счапіўшыся, качаліся бацька і незнаемы паліцай. У руцэ паліцэйскага быў заціснуты пісталет. Але стары моцна трымаў гэтую руку, не даючы паліцэйскаму падняць яе і стрэліць. Тацяна ўдарыла па ёй ботам. Паліцэйскі застагнаў і выпусціў пісталет. Яна нагой адпіхнула яго да дзвярэй. Бацька ўбачыў гэта і, выпусціўіпы паліцэйскага, пачаў падымацца, цяжка дыхаючы, схапіўшыся рукою за сэрца.Тацяна на хвіліну разгубілася. Магчыма, што яна і не стрэліла б другі раз, каб не ціхі загад бацькі:— Стреляй гада!Храпкевіч дзіка закрычаў. Яна стрэліла тры разы і бачыла, як падскочыла яго цела, потым сударгава задрыгала і выцягнулася.Тацяна застыла на месцы, утаропіўшы позірк на забітага. Пальцы яе рук неяк самі расціснуліся, і рэвальвер стукнуўся аб падлогу. Гэты стук схамянуў яе; яна аглянулася і пачула голас бацькі:— Збірайся хутчэй, Таня... Хутчэй!Стары, спяшаючыся, апранаўся; Люба захутвала Віктара.— Двух чалавек... адразу... я...Карп кінуўся да дачкі, схапіў яе за плечы.— Нелюдзі... нелюдзі гэта!.. Сабакі... А сабакам сабачая смерць. Збірайся хутчэй! Чуеш ты?Люба падала ёй кажух, хустку. Тацяна ўраз усё зраз ум ел а. Падняла рэвальвер, сунула яго ў кішэню кажуха, апранулася і ўзяла на ложку ўжо захутанага Віктара.Бацька падняў пісталет паліцэйскага, агледзеў яго і таксама паклаў у кішэню сваёй світкі.Люба выйшла першай, разведала і праз хвіліну паклікала іх. Але ўжо на гародзе, каля пуні, яна раптам спынілася.— А карова як?— Пакінь ты карову! — махнуў рукою Карп. — Не да каровы цяпер.— Ну не! Карову я ім не пакіну. Скулы ім! Ды і Віцю нельга без малака, — і Люба шпарка пайшланазад.Яны чакалі яе каля пуні. Яна вярнулася праз некалькі хвілін, ведучы за сабою карову.Са страхі пуні падалі буйныя кроплі. Заходні вецер біў ім у твары густым вільготным струменем, прыносячы пах блізкай вясны.