Глыбокая плынь, частка 2
— Ды што ты кажаш? — здзівіўся Кулеш. — Значыцца, яна замужам не была?— Ды чорт яе ведае! Можа, яна дзесяць разоў замужам была. Але дзіця гэтае не яе. Хацела мне галаву адурыць, ды не з такіх я. 3 першага дня разгадала, у чым справа. Яна: «сыночак, сыночак», а малака ў самае няма і не было. У пялёнкі захутаць не ўмее, чым карміць не ведала, і дзіця імя свайго доўга не разумела — не тое імя. Ды і так дурному відаць, што яўрэйскае дзіця. Толькі дурны бацька не здагадваецца і ўсё яшчэ верыць ёй.Кулеш ціха і задаволена засмяяўся і падсунуўся бліжэй да жанчыны, зноў абняў.— Разумная ты, Поля. Цябе вакол пальца не абвядзеш.— А ты хацеў абвесці? Мала кашы з"еў.— Што ты! Чаго нам абводзіць адно аднаго. Мы з табой па-свойску, як кажуць, па-роднаму. Праўда? — ён наліў яшчэ. — Слухай... К слову прыйшлося... Балбочуць у вёсцы, што партызаны заходзяць да Масол а. Праўда гэта?— Сам кажаш, што балбочуць. Значыць, балбатня і ёсць, — адказала Палагея, насцярожыўшыся. — Ніякіх партызан не бачыла я, ды і не было іх. Думает, Карп такі дурань, каб звязвацца з якім-небудзь Лубянам? Ён разумней за цябе. Хто калі абдурыў яго? А ніколі ніхто. Вось толькі пляменніца яго, Хрысціны дачка, дык тая з языка не спускав партызан. У сне іх бачыць. 3-за гэтага і я ўцякла ад іх. Сказалі: з пахавання з партызанамі пайшла. Ну, я і злякалася. Думаю: чаго гэта я за яко-гасьці чорта лысага галаву сваю буду падстаўляць? На-што мне гэта здалося?Кулеш слухаў яе вельмі ўважліва, прыхільна ківаў галавой.— Але нікуды яна не пайшла, толькі балбоча ды людзей з тропу збівае.— Шкада табе Масола. Сумуеш? — усміхнуўся іранічна Кулеш.— Было б па чым сумаваць! Толькі і звання, што муж...—Ах і баба! — у захапленні ўсклікнуў Кулеш і пагасіў газоўку...Ён выйшаў ад яе апоўначы, калі толькі ў адной школе, у паліцэйскіх, свяціўся аганёк — ён ніколі не пагасаў там. Снег перастаў ісці. 3 захаду дзьмуў пругкі вільготны вецер і прыносіў той характэрны пах, па якім пазнаецца, што блізка вясна,Кулеш на гэты раз не туліўся да хат, ішоў смялей і не так хутка. Яму не хацелася вяртацца дамоў, дзе, ведаў ён, жонка спаткае лаянкай. Ёй вельмі не падабаюцца гэтыя яго начныя адлучкі, знікненні на два-тры дні і асабліва тое, што ён прыносіў дамоў грошы, рэчы і не ўмеў растлумачыць, адкуль усё гэта ён бярэ. Праўда, у апошні час ён «шчыра прызнаўся», што звязаны з партизанам!, і яна крыху супакоілася, але патрабавала, каб ён расказваў, дзе быў, адкуль што ўзяў.Тацяна адвярнулася і выцягнула з-за пазухі пачку паперы, працягнула Сумаку.— Наша газета. Вазьміце пачытайце, перадайце народу.— I пішыце нам, — дадаў Лясніцкі. — Ну, бывайце, таварышы. Праз тыдзень чакайце ў госщ. Пайшлі, Тацяна Карпаўна, — ён накіраваўся да выхаду, але каля дзвярэй спыніўся, павярнуўся да камсамольцаў і ціха спытаў:— Хлопцы, у каго-небудзь акрайца хлеба не знойдзецца? А то мы з Тацянай з учарашняй раніцы пастуем.Хлопцы разгублена зашапталіся. Хлеба ні ў каго не было...— Што ж тэта вы?.. Сабраліся ў паход і па кавалку хлеба не ўзялі! Ну і салдаты! — пажартаваў Лясніцкі.— Мы зараз прынясем, таварыш камандзір. Пачакайце хвіліначку, — азваліся некалькі чалавек і памкнуліся бегчы за харчамі.Лясніцкі паківаў галавой.— Дрэнныя з вас яшчэ канспіратары, — і першы хутка нырнуў у цесны квадрат дзвярэй.У Зноў яны моўчкі ішлі полем. Лясніцкі — наперадзе, Тацяна — за ім. Але ішлі цяпер значна павальней, зморана схіліўшыся, цягнучы ногі. Іх ужо не цікавіў ні месячык, што спусціўся ніжэй і зрабіўся бялейшым, ні начны водар майскага поля.