Глыбокая плынь, частка 2

Душнае паветра было напоўнена парамі спірту, пахам бруднага чалавечага поту, прэлых ануч і гнілога Дрэва.Міцька Заяц сядзеў у адной сподняй кашулі. Яго сабутыльнік, паліцай Храпкевіч, быў апрануты ў кажух і бесперапынна ікаў. Між імі ляжала класная Дошка, на ёй стаялі тры бутэлькі самагону і ў беспарадку валяліся хлеб, сала, цыбуля, нямецкія сігары, кавалак паперы.Ад святла печкі твары паліцаяў былі ненатуральна чырвонымі, а рысы расплываліся, і яны былі дзіўна падобныя адзін на аднаго, як двое блізнятаў.— Адсунь ты гэтую свінню. Ваніць, — сказаў Міцька Заяц сябру.Храпкевіч паглядзеў на таго, што ляжаў, паморшчыўся агідліва і сказаў:— Ну яго к чорту! Набраўся — хай здыхае, — але, падумаўшы, павярнуўся і, упёршыся нагамі ляжачаму ў бок, адкаціў яго за сябе, а потым узяў кажух і накрыў ім ваніты. Заяц засмяяўся.— Вытры яго кажухом, хай заўтра чысціць, свінтус такі. Не ўмее піць... Піць трэба ўмець. Няхай у мяне павучыцца, блазнюк. Я вядро выпіваю. Во-о-о! — ён узяў бутэльку і, раскруціўшы яе, накіраваў горлачкам у свой шырокі рот. Забулькала вадкасць. Сударгава задрыжаў вялікі кадык.— У-у, які бык ты! Налі і мне.Заяц працягнуў яму бутэльку. Храпкевіч наліў у кансервавую банку, падняў і горка ўсміхнуўся:— Жры, Сцяпан, усё адно здохнеш. Гэта мой нябожчык бацька заўсёды так гаварыў. I здох на Салаўках.— Ну, мы на Салаўкі не пападзем!— Нас тут павесяць, як сабак. Як старасту Ліпскага — на калодзежным жураўлі.— Пайшоў ты... гад ты такі!.. — закрычаў Заяц. — Пакуль мяне, дык я раней...— Фіць! — свіснуў Храпкевіч. — Кароткія рукі!— Не кароткія.— Кароткія, дружок. Усіх іх не перавешаеш. Чуеш? Злаві іх у лесе! Яны ўсе ў лес пойдуць. Чуеш? Эх ты! Не разумееш ты гэтага і не бачыш за бутэлькамі. А я вось зразумеў пасля здарэння з Бугаём. Калі Бугай быў за іх, то хто ж тады не за іх? Хто? Скажы мне!..— Пакончыць з тымі — змоўкнуць і гэтыя, душа з іх вон. Змоўкнуць! Немцы навядуць парадак. А пакуль — пі, гуляй, Міцяга! Чуеш ты, ікаўка?Заяц схапіўся за другую бутэльку, але Храпкевіч працягнуў руку і прытрымаў яе.— Немцы навядуць парадак. Навя-яду-ць, — працягнуў ён. — Але цаной нашых галоў. Вось затапталі нас у гэтую шчыліну і чакай, як вол абуха. Чакай, калі Лясніцкі перарэжа нам глоткі. Што мы? Жменя. Дзевяць чалавек. А ты — «пера-а-вешаю. Дурань! Перавешай іх!Змоўкні ты, баба! — крыкнуў Заяц і ўдарыў кулаком па дошцы._ Не магу маўчаць! Ты баішся смерці і я таксама.а жыць хачу, жыць! Чуеш ты? Я адзінаццаць год чакаў гэтага часу. Я гаспадаром хачу быць! А цяпер я хто? Халуй. Немцы мною ад партызан загарадзіліся. А я жыць хачу!_Дык ідзі ты к чорту на ўсе чатыры бакі. Хто цябетрымае? I не гнаі ты душы нам! Я гуляць хачу! Шць!.. Я хачу так пажыць, каб іскры сыпаліся, каб на тым свеце не гніць. Напляваць мне на ўсё! Дай бутэльку! — Заяц выхапіў бутэльку і, зноў раскруціўшы яе, пачаў піць.Храпкевіч змоўк і пільна глядзеў на яго. Калі Заяц скончыў піць, ён ужо спакойна сказаў:— Я, можа, і пайшоў бы, каб не Лясніцкі. Разумееш? Адзінаццаць год я паляваў на яго. Два разы страляў. I вось зноў ён. Зноў не дае мне жыцця. Зноў я баюся яго. А ты кажаш — наша ўзяло. Мае возьме тады, калі я пабачу яго на асіне. Пабачыў бы і пайшоў бы, гаспадаркай завёўся б. Жыў бы, як бацька мой. Але не дачакацца мне гэтага, не дачакацца. Задавяць яны мяне...— Дачакаешся, — буркнуў Заяц, разрываючы зубамі вялікі кавалак мясістага сала.