Глыбокая плынь, частка 2
Мікалай зразумеў гэтае «эх вы», і яму зрабілася сорамна. Ён дагнаў яе, пажартаваў:— Цікава, у якога ж шчасліўца ты закахалася? Насця бліснула прыгожымі вачыма і хітра змянілатэму.Але ён пасля доўга думаў аб ёй.«Як гэта хораша ў яе: «жыць, змагацца і кахаць»... Але, змагацца і кахаць», — ён некалькі разоў паўтарыў гэтыя словы, і ў яго самога неяк пасвятлела ў душы, нібы ён раптам зразумеў ісціну, на выяснение якой патраціў шмат сіл і часу.Гадзіне а дзевятай раніцы яны падышлі да Ласінага.Дзень пачынаўся без хмурынкі на небе, без дыхания вецярка. Дрэвы прагнулі вільгаці і спускалі, скручвалі лісце. Нават перестала трапятацца чуткае лісце асіны.Каля рэчкі іх спыніў вартавы, але, пазнаўшы Насцю, адразу ж прапусціў, толькі нешта прашаптаў ёй на вуха. Яна ў адказ весела засмяялася.У лагеры было ціха і бязлюдна. Нікім больш не заўважаныя, яны прайшлі ў самы цэнтр і спыніліся каля зямлянкі-шпіталя.— Ну, кагосьці мы зараз здзівім, — усміхнулася таямніча Насця.Мікалай з цікавасцю аглядаў лагер.У гэты момант дзверы зямлянкі адчыніліся, і ён убачыў сястру. Тацяна трымала на руках чорнагаловага кучаравага хлапчука і, схіліўшыся над ім, з пяшчотнай усмешкай нешта гаварыла. Яна не бачыла Насці і брата, ажно пакуль не ўзышла на апошнюю прыступку ўсходцаў і не падняла галавы. I не адразу паверыла сваім вачам: стаяла, смешна маргаючы.— Ну, вось... Казала я! Цалуйцеся ж хутчэй! — здаволена засмяялася Насця.Тады Мікалай кінуўся да сястры, схапіў адной рукой хлапчука, другой — абняў яе.— Коля, родны! Адкуль жа гэта ты? Як ты трапіў да нас? — смяялася і плакала Тацяна.Пачуўшы шум, з зямлянкі выскачыла Люба і адразу ж кінулася да Мікалая, моцна абняла яго.— Дык вось гэты прадстаўнік! — крыкнула яна І, узяўшы яго за рукі, закружыла вакол сябе.— Дык гэта ты? Ты — прадстаўнік? — спытала Тацяна. Яна не ведала гэтага, бо Лясніцкі і Буйскаму, і пасля — Майбарадзе загадаў пакуль што не выяўляць прозвішча прадстаўніка. Не хацелі хваляваць раненага Карпа Маеўскага, ды і наогул лічылі самым разумным маўчаць, пакуль ён дзесьці блукае. — А цябе ўвесь атрад шукае. I камісар пайшоў, і камандзір, і Андрэй. Усе-ўсе...Вакол сабраліся партызаны.Мікалай убачыў іх ветлівыя, светлыя ўсмешкі, радасныя твары і адчуў сябе сярод іх найшчаслівейшым чалавекам. А калі з зямлянкі выйшаў бацька з забінтаванай галавой і, моўчкі абняўшы сына, заплакаў, бязгучна, па-мужчынску, Мікалай таксама не стрымаў слёз.Толькі адзін чалавек не выйшаў насустрач госцю — урач Алена Рыгораўна Зайчук. Убачыўшы праз адчыненыя дзверы яго, пачуўшы знаёмы голас, яна зайшла за перагародку і, збялелая, нерухома стаяла ў куце. I ў адзін міг перад ёй, як на экране, праплыло яе жыццё, яе каханне, маладосць....Пачалося яно, іх каханне, яшчэ ў дзевятым класе, калі яны сядзелі на адной парце. 3 чаго пачалося — цяжка сказаць. Хадзілі яны ў школу за сем кіламетраў. I вось аднойчы, калі астатнія вучні з іх вёскі не былі ў школе і яны ішлі толькі ўдваіх, Мікалай пачаў гаварыць ёй аб сваім каханні. Праўда, гаварыў ён вельмі туманна і ні разу не ўпамянуў слова «каханне», але ўсё адно яна зразумела. Шчога не адказала яму, але з таго дня глядзела на яго зусім другімі вачамі. I пачалося для іх не жыццё, а цудоўная казка, песня. Што ім былі кпіны сяброў і старэйшых! Яны слухалі і толькі радаваліся, што людзі гавораць аб іх каханні, а яны лічылі сваё каханне незвычайным, самым прыгожым, лепшым у свеце.