Глыбокая плынь, частка 2
— Нічога, таварыш камісар. Гэта ад недасыпання. Я ж тры ночы не спаў.Камісар уздыхнуў. Шкада хлапца.«Сволачы! Аднялі такую маладосць! Вучыцца б яму зараз, кахаць, будаваць шчасце. А тут...» — і цяжка было сказаць, што і гэтую ноч спаць не давядзецца, а заўтра на світанні трэба будзе ісці за трыццаць кіламетраў. Спытаў:— Ведаеш аб падзеях у Любаўцы і Касіне? Жэнька кіўнуў галавой і, крыху падумаўшы, сказаў:— Трэба газету выпускаць, таварыш камісар. Я тут ужо трохі падрыхтаваў, — ён дастаў з кішэні некалькі лісткоў паперы, спісаных дробным почыркам.Хваля бацькоўскай пяшчоты да гэтага нястомнага юнака захлынула камісара. Ён падняўся, зрабіў крок да Жэнькі, але тут жа стрымаў сваё парыванне і, нават не спытаўшы, калі ж ён справіўся зрабіць усё гэта, проста сказаў:— Вось і добра. Сядай. Пачытаем, надумаем. Дапішам рэшту.Праз некалькі мінут з"явіўся Майбарада. Каранасты, шыракаплечы, з поўным тварам, налітым ружовасцю, ён быў рэзкай супрацьлегласцю Жэньку. Здавалася, у яго моцным целе звініць кожны мускул, а ў вачах ніколі не згасаюць іскры вясёлага смеху.Лясніцкі трохі недалюбліваў гэтага бестурботнага жартаўніка і фантазёра. Майбарада ведаў гэта і стараўся менш трапляць камісару на вочы. Але затое з камандзірам у яго было асаблівае сяброўства. Два весельчакі добра разумелі адзін аднаго.Майбарада з вялікім здзіўленнем выслухаў задание камісара. Да гэтага часу ён цвёрда быў упэўнены, што камісар ніколі не дасць яму сур"ёзнага задания, якое праславіла б яго, вучня Андрэя Буйскага. I раптам... Ён адразу зразумеў надзвычайнасць і важнасць задания — важней за гэта, магчыма, была толькі камандзіроўка Андрэя ў Маскву — і разгубіўся ад нечаканасці.Камісар каротка сказаў:— Выканаеш?— Я? Таварыш камісар! Ды я іх усіх уласнымі рукамі перадаўлю, як клапоў.— Ну-ну, пачынаецца, — сурова перабіў яго Прыборны.Майбарада ўраз зразумеў сваю памылку, выцягнуўся, зрабіўся надзвычайна сур"ёзным.— Выканаю, таварыш камісар. Усё, як загадаеце. Лясніцкі ўсміхнуўся.— Сядай. Абмяркуем дэталёва.Але іх размову перапыніў тупат конскіх ног. Усе насцярожыліся.Коннік спыніўся каля зямлянкі. Было чутно, як ён саскочыў на зямлю і як цяжка захроп яго стомлены конь.Прыборны хацеў было паглядзець, хто прыехаў, але не паспеў. Шзкія і вузкія дзверы зямлянкі засланіла вялікая постаць чалавека.Усе пазналі Жаўну і чамусьці падхапіліся. Адзін Лясніцкі спакойна сядзеў і, усміхаючыся, разглядаў нечаканага госця.— Вось ён, лёгкі на ўспамін.Яны разам доўга ўзгаднялі дэталі плана — як хутчэй знішчыць бандыцкі атрад.Калі выйшлі з зямлянкі, Жаўна адклікаў Лясніцкага ўбок.— Ёсць адна дужэ пільная справа, Павел Сцяпаныч, — ціха сказаў ён.Яны селі на свежы бруствер акопа.Але Жаўна доўга маўчаў і задуменна стукаў хлыстом па халяве. Потым павярнуўся, дапытліва зірнуў камісару ў вочы.— Чы не думаеце, вы, Павел Сцяпаныч, што воны ўзялі маё імя таму, што я беспартийны?Лясніцкі зразумеў і ледзь прыкметна ўсміхнуўся.— Не думаю.— А я думаю, Павел Сцяпаныч. Бо воны хоць і дурні дурнямі, але ж добра ведаюць, шчо такому паклёпу на камуніста ніхто не паверыць.— Ды скуль народу ведаць?..— Не, не кажыце, Павел Сцяпаныч. Народ, ён добра ведае, хто партызаны, а хто не. Гэтага не схаваеш. — Ён хвіліну памаўчаў, потым дадаў: — Не падумайце, Павел Сцяпаныч, шчо я толькі зараз надумаўся... Не-е... Я шчэ да вайны думаў... Але ўсё пытаў сябе: «А ці годны ты, Фёдар?» I ўсё здавалася, што не дарос яшчэ... Як вы думаеце, Павел Сцяпаныч?