Глыбокая плынь, частка 2

Убачыўшы сваіх салдат, Койфер у адным халаце выскачыў на двор і кінуўся ўцякаць.— Дом замініраваны! Там міны! — закрычаў ён.Такое паведамленне, нібы магутная хваля ад выбуху, адкінула ад дома ўсіх салдат.Толькі Генрых Візэнер, які выпадкова начаваў з невялікім атрадам сваіх салдат у гзтую ноч у раённым цэнтры, застаўся на месцы і спакойным голасам, хаваючы іранічную ўсмешку, загадаў салдатам агледзець дом і зняць сцяг.Салдаты не знайшлі нічога падазронага ні ў доме, ні каля яго, акрамя слядоў босых ног, пасыпаных ці палітых нечым такім, ад чаго сабакі-ішчэйкі ўраз згубілі здольнасць ісці па гэтых слядах. Але калі салдат па загаду Візэнера падняўся на страху, каб зняць сцяг, у паветры ціўкнула куля, і немец, прастрэлены ў спіну, грымнуўся дадолу. Стрэл ляснуў дзесьці далека на канцы горада. Ён ледзь дакаціўся да таго месца, дзе куля трапіла ў цэль, і ніхто з салдат і афіцэраў не мог дакладна паказаць яго напрамак.Паднялі трывогу. Затрашчалі маторы машын і матацыклаў, спалоханыя і азвярэлыя ад жаху салдаты памчаліся па вуліцах соннага гарадка.Койфер зайшоў у каравульнае памяшканне і не выходзіў адтуль. Усім камандаваў Візэнер. Назіраючы праз акно, з якім спакоем той гэта рабіў, і ўспамінаючы свой спалох, камендант узненавідзеў падначаленага афіцэра.Нарэшце ён выйшаў з памяшкання, загадаў ардынарцу прынесці мундзір. Але ў гэты момант другі салдат, які падняўся на страху за сцягам, быў паранены ў руку. Здалося, што стрэл прагучаў ужо зусім убаку і таксама далёка.Сцяг збілі кулямётнай чаргой.Партызан не знайшлі, хоць і перавярнулі ўвесь гарадок. Па загаду Койфера забралі некалькі мірных жыхароў, мужчын і жанчын, і расстралялі іх, хоць Візэнер быў супроць гэтай меры.А праз некалькі гадзін у камендатуру пачалі паступаць адно за другім паведамленні аб дзейнасці партызан у розных месцах раёна. У адным — разгромлен паліцэйскі гарнізон, у другім — павешаны стараста, у трэцім — спалена станцыя, узарваны чыгуначны і шасейны масты, забіта варта і многа іншага.У Койфера кружылася галава ад гэтых звестак, цямнела ў вачах.Візэнер, забыўшыся на ўсялякую субардынацыю, злосна папракаў яго:— Я папярэджваў вас, пан штурмфюрэр. Трэба было чакаць, чорт вазьмі, што яны адзначаць сваё свята і з яшчэ болыпай сілай нанясуць удары. А мы лавілі варон. вуцешылі сябе тым, што яны перад святам на некалькі дзён прыціхлі. Трэба было разумець!Раздаўлены Койфер маўчаў.Але хутка пасля гэтага з"явіліся чатыры салдаты з атрада Візэнера і паведамілі аб разгроме гарнізона ў Прыгарах. Іх чацвёра — гэта было ўсё, што засталося ад сарака чалавек гітлераўцаў і паліцэйскіх, якіх Візэнер пакінуў у вёсцы. Обер-лейтэнант пабялеў. А Койфер зларадна ўсміхнуўся: у душы ён чакаў такога паведамлення, каб у сваю чаргу папракнуць Візэнера. Калі салдаты і дзяжурны афіцэр выйшлі і яны засталіся ўдвух, Койфер з ядавітай іроніяй сказаў:— О, я цудоўна вас разумею, пан обер-лейтэнант. Вы ведалі ці здагадваліся аб гэтым налёце і, каб ратаваць сваё жыццё, уцяклі з вёскі...Візэнер падхапіўся, як уколаты; твар яго наліўся чырванню. Яго абурыла, што гэты тупы, як ён заўсёды лічыў, эсэсавец разгадаў такі тонкі і хітры манеўр яго.— Я не дазволю! — закрычаў ён.Койфер таксама падхапіўся, ударыў кулаком па стале.— Вы — баязлівец! Я аддам вас пад суд... Вы не мелі права пакідаць гарнізон!Візэнер злосна засмяяўся.