Глыбокая плынь, частка 2
— Вось і прыйшлі, — сказаў Лясніцкі, спыніўшыся і пільна ўглядаючыся наперад. Там, праз змрочнае святло месячнай ночы, вырысоўваліся туманныя і, здавалася, надзвычай вялізныя сілуэты будынкаў. Відавочна, там была веска. Але мёртвая цішыня не выдавала прысутнасці ніводнай жывой істоты.— Куды ж мы адхіліліся? Дзе ж тут гумно? — раздумліва спытаў Лясніцкі.— Вось там нейкая будыніна, — паказала Тацяна налева, дзе амаль каля самай цёмнай сцяны хвойніку віднелася вялікае гумно.Яны адышлі назад, у цень дрэў, і пачалі асцярожна падкрадвацца да гумна. Недалёка ад яго спыніліся. Лясніцкі доўга і напружана ўслухваўся, а потым тройчы ціха свіснуў. У адказ у гумне сіпла закукарэкаў певень.— Так... свае... Але на ўсякі выпадак дастаньце гранату, — загадаў ён Тацяне, а сам выцягнуў з кішэні пісталет, сціснуў яго ў руцэ і смела пайшоў да гумна. Ад цёмнай сцяны адарвалася постаць чалавека і накіравалася ім насустрач.— Жэня? — спытаў шэптам малады голас. Лясніцкі сунуў пісталет у кішэню. Тацяна надумалааб сакратару падпольнага райкома камсамола: «У кожнай вёсцы яго ведаюць. Як толькі ён упраўляецца?»— Замест яго, таварыш Сумак, — азваўся Лясніцкі. Малады хлопец (ён ужо быў так блізка, што можнабыло добра разгледзець яго твар) разгублена спыніўся з працягнутай для прывітання рукой, але не адважваючыся зрабіць яшчэ адзін крок, каб падаць руку.Камісар зрабіў гэты крок і паціснуў працягнутую РУку.— Вы-ы!.. Таварыш Лясніцкі? — радасна ўсхваляваны, спытаў ён. — Вось гэта цудоўнаі А то ведаеце, што сёння было? Стараста наш прыехаў з раённага цэнтра і клянецца, што бачыў, як вас арыштаванага вялі пад канвоем цэлай роты салдат.Лясніцкі засмяяўся.— Цэлай роты? Здорава ж яны баяцца мяне, калі думаюць канваіраваць цэлай ротай. Але... хлопцы сабраліся?— Шаснаццаць чалавек. Каля варот стану вартавы.Яны зайшлі ў гумно, а потым праз вельмі вузкі праход, які нагадваў хутчэй нару, залезлі ў ёўню. Яе чорныя пракураныя сцены і столь асвятляліся тонкім языком полымя невялічкай газоўкі, якая мігцела высока на стаяне. Дол быў у цяні, і Лясніцкі і Тацяна спачатку нікога не ўбачылі. Але іх убачылі адразу, і моладзь узрушана зашептала:— Лясніцкі!..— Сакратар райкома!— Павел Сцяпанавіч... Значыцца, падлюка стараста хлусіў.Лясніцкі ўзяў у руку газоўку, прысеў з ёй і ўбачыў групу юнакоў і дзяўчат, якія сядзелі на глінянай падлозе.— Пазналі? — усміхнуўся Лясніцкі. — Ну, здарова, сябры! Здзіўляецеся? А вы паменш слухайце нямецкай хлусні, тады і здзіўляцца менш будзеце. I баяцца не будзеце.— А мы і так не баімся, таварыш сакратар, — адгукнулася высокая дзяўчына, щто сядзела наперадзе. Лясніцкі пазнаў яе — даярка гэтага калгаса.— Правільна, Гаша! — Некалькі чалавек пераглянуліся, здзіўленыя, што сакратар ведае нават імя іх сяброўкі. — Баяцца нам нельга. Баязлівасць — наш злейшы вораг. Хай немцы баяцца нас. Аднак раскажыцека, як вы жывеце. Што робіце, што думаеце рабіць?Хвіліну цягнулася няёмкае маўчанне. Лясніцкі ўглядаўся ў маладыя твары, вывучаючы і запамінаючы рысы кожнага.«Якая прыгажуня, — падумаў ён, спыніўшы позірк на дзяўчыне год шаснаццаці з доўгімі залатымі косамі. — I яшчэ зусім дзіця».Сапраўды, Маша Плотнік выглядела самай маладой з усіх шаснаццаці камсамольцаў.I раптам, нечакана для яго, першай загаварыла яна:— Ды што нам расказваць, Павел Сцяпанавіч! Мы ўсё разумеем і гатовы зараз жа ісці за вамі. Вядзіце нас...