Глыбокая плынь, частка 2
У сярэдзіне лагера, вакол двух доўгіх сталоў, размясцілася, значна большая за снайперскую, група партызан. На стале ляжалі міны рознай велічыні, розных марак і гатункаў. Гэта займалася група падрыўнікоў. Тут былі людзі розных узростаў: бязвусыя юнакі і такія, як Карп Маеўскі. Ды і сам камандзір гэтай групы, Свірыд Захаравіч Гнядкоў, быў пажылы чалавек з рудой, доўгай, як у папа, барадою. Гаварыў ён з волжскім вымаўленнем, бо быў патомны горкаўскі рабочы. Вайна застала яго ў службовай камандзіроўцы ў заходніх абласцях Беларусь Ён не ўправіўся выехаць: фронт перагнаў яго. Прабіраючыся на ўсход, ён, на шчасце, натрапіў на партызанскі атрад Прыборнага і застаўся ў ім. Механік па спецыяльнасці, Гнядкоў хутка пазнаў сакрэт мін і снарадаў і стаў камандзірам групы падрыўнікоў.Побач з падрыўнікамі, у самай вялікай і чыстай зямлянцы ўрач Алена Рыгораўна Зайчук займалася з санітарамі. Сярод слухачоў была і Тацяна Маеўская. Праўда, вучылася яна санітарнай справе не з вялікім жаданнем і вельмі часта, калі не было заняткаў з санітарамі, ішла да падрыўнікоў і адначасова з зайздрасцю паглядала ў той бок, дзе займаліся разведчыкі. Яна не супроць была перайсці ў адну з гэтых груп, але загад камандзіра — ёсць загад. Дысцыпліна тут суровая.Малы Віця, як гаспадар, хадзіў па партызанскаму шпіталю і ўжо некалькі разоў падыходзіў да дашчатаЙ перагародкі, за якой ляжалі раненыя, і стукаў кулачкамі ў дзверы:— Ту-ту... Дай, дай...Але туды яго не пускалі, бо там адразу падняўся б шум, смех раненых партызан — усе яны вельмі любілі жартаваць з гэтым забаўным хлапчуком. Нарэшце ўсё ж нехта з раненых адчыніў яму дзверы, і хлапчук непрыкметна нырнуў за перагародку.Побач з Аленай Рыгораўнай сядзела худзенькая дзяўчынка год дзевяці. Гэта была Ленка Лубян, якая толькі Што ачуняла пасля ранения.Астатнія партызаны займаліся ў глыбіні лесу звычайнай салдацкай справай: вучыліся перабягаць пад агнём, перапаўзаць, акопвацца, пералазіць праз розныя перашкоды, кідаць гранаты. Камандаваў імі малады, высокі камандзір у вайсковай форме з адзнакамі старшага лейтэнанта. Гэта быў абкружэнец Аляксей Іванавіч Паўленка. Ён прымкнуў да атрада з групай байцоў.Не займалася тблькі адна група, якая насіла назву «спецыяльнай», ці «агентурнай», і заняткі з якой заўсёды праводзілі самі камандзір і камісар атрада. Людзі гэтай групы выконвалі баявыя заданні. Болыпасць з іх пайшла дзён дзесяць назад на чале з камісарам атрада. Куды — аб гэтым у атрадзе не ведалі.Адзіны прадстаўнік гэтай групы Пятро Майбарада, сумуючы без работы, ляжаў на паляне на кучы свежага хваёвага галля, грэўся на сонцы і па-майстэрску іграў на трафейным губным гармоніку вясёлыя матывы. Час ад часу ён спыняў ігру і, не адрываючы гармошка ад губ, падоўгу глядзеў у неба, дзе плылі белыя хмаркі, а потым цяжка ўздыхаў; і тады з гармоніка вылятаў працягяы сумны гук. Неяк не пасавалі гэтыя ўздыхі да яго вясёлай, хвацкай ігры. Але ігра — ігрой, а ўздыхі — уздыхамі. Майбарада не мог стрымаць іх, калі глядзеў у неба, бо ўсё жыццё свае марыў быць лётчикам. Апрача таго, у яго былі і іншыя прычыны ўздыхаць. Ён быў пакрыўджаны і абражаны тым, што камісар не ўзяў яго з сабой на гэтае, мяркуючы па ўсяму, выключна важнае, небяспечнае і цікавае задание. Нават гэтую новенькую — Любу — узяў, а ад яго, старога спрактыкаванага разведчика, адмовіўся. Толькі ўсміхнуўся ў адказ на яго просьбу ды сказаў: