Глыбокая плынь, частка 2
Ён зрабіў паўзу, глыбока ўздыхнуў і паглядзеў на партызан. Ўсе яны застылі ў напружаным маўчанні, прагна ловячы кожнае слова. Толькі шумелі хвоі пад свежымі подыхамі ветру.Ён пачаў чытаць далей, не спыняючыся. Але калі дачытаў да слоў «Кроў за кроў, а смерць за смерць», нехта гучна шэптам паўтарыў гэтыя словы. Усе павярнуліся і ўбачылі Яўгена Лубяна і Прыборнага. Яны падышлі непрыкметна.Мікалай пазнаў старшыню райвыканкома і памкнуўся насустрач — прывітацца, далажыць. Але Прыборны слышу яго:— Чытай да канца, Мікалай Карпавіч. Зноў загучаў яго ўсхваляваны голас:Так ад нечысцяў ачысцім Нашы нівы і лясы, Фашыстоўскіх псоў панішчым, I схінуцца, як калісьці, Для нас нашы каласы.— Зашумяць каласы! — падхапіў Прыборны. — Яшчэ як зашумяць! Паляціш зноў у Маскву — так і перадай дарагому Купале. А цяпер пацалуемся, крылаты веснік радасці. Мы цябе два дні шукалі, — і камандзір брыгады абняў Мікалая.XI Дзейнасць санітаркі не здавальняла Тацяну.Яна адчувала невядомую дагэтуль сілу, душэўны ўздым, і яе нястрымнае сэрца прагнула актыўнай барацьбы, подзвігу. Думка, што яна нічога яшчэ не зрабіла для перамогі, калі не лічыць забойства паліцэйскіх, мучыла яе. Яна зайздросціла і Любе, і Жэньку, якія амаль штодня хадзілі на задание, і нават бацьку, які і ранены ні хвіліны не сядзеў без работы. Для яго ўсё шчасце было ў працы. Партызанскую дзейнасць ён не ўяўляў без самаадданай працы. Стары калгаснік з аднолькавым натхненнем падрываў нямецкі цягнік і рыў вакол лагера акопы, майстраваў міны і рабіў драўляныя лыжкі, будаваў зямлянкі і ішоў пасыльным у самыя далёкія атрады і вёскі. Ён не шукаў нейкага асаблівага занятку, а рабіў тое, што даручалі, і ўсё лічыў важным і неабходным.Яму вельмі не падабаліся такія партызаны, як Май-барада, які ператварыўся ў нейкага прафесіянала і, акрамя разведкі і дыверсіі, болып нічога не хацеў ведаць, увільваў ад фізічнай работы і часта, калі людзі працавалі, грэўся на сонцы, як кот, і няспынна іграў на сваім губным гармоніку.— Гультай! — каротка і знішчальна гаварыў аб ім.Не пахваліў ён і дачку, калі яна неяк шчыра прызналася, што нездаволена сваімі абавязкамі.— А гэта таму, што бяздзейнічаеце вы там, у шпіталі сваім, — сурова сказаў ён. — Адна Алена працуе за вас. Яна нябось здаволена. Колькі работы навокал, а ты сама не ведаеш, чаго хочаш.Тацяне зрабілася сорамна. Яна хацела быць такой, як бацька, працаваць так многа і аддана. Але душа яе патрабавала іншага.«Тры месяцы называюся партызанкай, а ніводнага стрэлу не зрабіла», — з абурэннем думала яна.— Усяму свой час, Тацяна Карпаўна, — спакойна і ветліва адказваў на яе просьбы Лясніцкі. — Хопіць подзвігаў і на вашу долю. А зараз пачнем з самага скромнага, — і ён накіраваў яе ў далёкую вёску — распаўсюдзіць партызанскую газету, правесщ гутарку з насел ьніцтвам.У другі раз ён узяў яе з сабой у падарожжа па раёну. I хоць прайшлі яны ціха і непрыкметна, але ўсё ж гэта была сапраўдная работа. Яна дала Тацяне магчымасць зразумець усю цяжкасць іх суровай барацьбы. А падзеі, якія адбыліся ў канцы іх падарожжа, канчаткова выветрылі з яе галавы рэшткі рамантыкі. Усё гэта велічна, але сурова і небяспечна, — зразумела яна і з таго часу стала больш падобнай да бацькі.Але ў яе быў яшчэ і другі бок жыцця, глыбока інтымны, — той, што звязаны з Віцем. Пачуцці гэтага жыцця былі яшчэ больш складаныя і незразумелыя.