Трывожнае шчасце, частка 4
Я не адказваў.— I цяпер, глядзі, як сэрца калоціцца.— Яна расшпіліла верхнія гузікі свайго элегантнага, беленькага, як снег, кажушка.Я адвярнуўся, паглядзеў у неба. Там, высока ў блакіце, прайшоў «Ю-88», акружаны чорнымі букетамі разрываў.«Кучна хлопцы б"юць! Малайцы!» — пахваліў я на гэты раз сяброў.Бомбы глуха бухалі недзе ў заліве. Радзелі залпы батарэй. Але я ўсё яшчэ глядзеў у неба, хоць з ямы яго было відаць нямнога,— абы не сустрэцца з яе позіркам. Яна дакранулася да маёй рукі і спытала зусім іншым голасам, чым гаварыла дагэтуль,— нясмелым, дрыготкім:— Ты пагарджаеш мной?«Я ненавіджу цябе»,— хацеў быў адказаць я, але чамусьці не мог вымавіць гэтыя бязлітасныя словы. Змоўчаў зноў. I яна раптам заплакала. Я разгубіўся.— Вядома, вы ўсе такія... Калі дзяўчына прыходзіць сама, выпачынаеце пагарджаць ёю,— праз слёзы гаварыла яна.— Вы думаеце чорт ведае што... А я таму, што люблю... цябе люблю.. , Аднаго цябе, дурань ты гэтакі... Мне многія пішуць пісьмы, клянуцца ў каханні... Дамагаюцца маёй узаемнасці... А я не магу... Не магу! Я хачу шчасця з табой. Што я — подлая з-за гэтага, разбэшчаная?..— Ты зрабіла нягоднікам мяне. Ты ж ведала: у мяне жонка... Мы звязаны да смерці...— Ах, гаротненькі! — раптам ад плачу перайшла яна на здзеклівы тон.— Яго спакусілі!.. Чысцюлька. Каб цябе сёння разнесла бомбай, твая жонка...— Сціхні, Тоня! — закрычаў я такім голасам, што яна на паўслове прыкусіла язык, спалохана адхіснулася ад мяне.— Мы доўга будзем сядзець тут?— спытаў я пасля хвіліны маўчання.— Падсадзі мяне, я вылезу.Я нахіліўся. Яна спрытна ўскочыла мне на плечы і вылезла з ямы. Потым падала руку, памагла выбрацца мне.Навокал было ціха. Па вуліцы ішлі людзі, хоць адбою яшчэ не давалі.Мы таксама выйшлі на вуліцу. Я раптам адчуў, што ў душы маёй няма той злосці на яе, якая была дагэтуль. Я сказаў прыязна:— Цябе кахае цудоўны чалавек. Сеня Пясоцкі... Ты не ўяўляеш... У адказ яна прашыпела з лютай злосцю, ажно перакасіўся ўвесьяе твар:— Пайшоў ты к чорту са сваім Пясоцкім! Я вас ненавіджу! Усіх ненавіджу! — і шпарка пайшла ў другі бок, пакінуўшы мяне, аслупянелага, пасярод вуліцы.Цяпер я думаю: што яна за чалавек? Адзін Сеня, магчыма, мог бы растлумачыць яе дзіўныя ўчынкі і словы. Але нельга пра гэта расказаць яму.13 снежня— Камандзір! Да камісара! — крыкнуў дзяжурны, адчыніўшы дзверы зямлянкі. Быў позні вечар, і я ўжо спаў. Падхапіўся. Апранаў кажушок, зашпільваўся і падпяразваўся на хаду. На сцежцы да афіцэрскай зямлянкі дагнаў амаль усіх сваіх калег — камандзіраў аддзяленняў.— Што здарылася, хлопцы?— Можа, зноў перадыслакацыя?— Хопім гора ў такую сцюжу, калі так. Да металу дакрануцца нельга.Мароз трашчаў. Але з заліва ўзнімаўся густы туман і ахутваў усё наваколле. Гэты туманны мароз — самы зябкі і непрыемны. Вартавы ў двух кажухах, ватніках і валёнках не можа пастаяць больш за паўгадзіны.— Выклікае камісар, значыцца, нейкая палітыка.На здзіўленне ўсім нам, дзверы зямлянкі адчыніў сам Сеўчанка і весела закамандаваў:— Залятайце куляй! А то холаду напусціце. Ускочыўшы разам з клубамі марознай пары ў зямлянку, нехта пачаў дакладваць:— Таварыш палітрук! Па вашаму загаду...— Ша,— адказаў аднекуль з цёмнага кутка камісар.— Слухайце! Ціха гаварыла радыё. Але голас дыктара, незвычайны, урачысты, прымусіў усіх нас адразу застыць на месцы, стаіць дыханне.«...у папярэдніх баях, перайшлі ў наступление супроць яго ўдарных флангавых групіровак. У выніку пачатку наступления абедзве гэтыя групіроўкі разбіты і хутка адыходзяць, кідаючы тэхніку, узбраенне і несучы вялізныя страты... »