Трывожнае шчасце, частка 4
Ёй не хацелася думаць пра Лялькевіча кепска. Але у бяссонныя ночы чаго толькі не трызнілася. Нават падумала, што ён мог сказаць Пецю нешта крыўднае, абразлівае, а таму той ударыў яго і знік так паспешліва. Праўда, ёй тут жа зрабілася сорамна за такое падазрэнне. Не, не такі чалавекУладзімір Іванавіч!На трэці дзень суседка Аксана сказала:— Што ты, дурная, марнуеш сябе? Ідзі да яго. Памірыцеся. Ці мала я лаялася са сваім! Павер майму слову, ён там, у Будзе, таксама мучаецца.«Ідзі!» — слова гэта як бы схамянула Сашу.— Я ведаю,— сказала яна Полі і Даніку, калі суседка пайшла,— дзе яго шукаць. Ён заходзіў да Ані. Я павінна пайсці туды.Поля ледзь утрымала сястру, каб тая не кінулася напроціў ночы,— так яна пераканала сябе, што толькі там можна натрапіць на Пецеў след.На досвітку Саша пабегла. Дакументы ў яе былі — часта хадзіла ў горад па заданию арганізацыі. За гэты час яна прывыкла да немцаў і даўно ўжо не мела таго страху, як у пачатку вайны. Аднойчы ў Гомелі яе нават затрымалі і прывялі ў камендатуру, і яна адказвала на ўсе пытанні смела і хітра.Але паблізу таго месца ў міжрэччы, дзе ў пачатку вайны іх з Аняй хацелі расстраляць параштутысты, Саша зноў адчула страх. I, дзіўная рэч, ён больш не пакідаў яе і ў лесе, і ў полі, і нават у вёсцы, праз якую ішла. Гэта быў нават не страх, а прадчуванне нечага нядобрага. Яна баялася сустрэчы з немцамі. I хутка сустрэлася з імі. На беразе Дняпра. Яны выскачылі з кустоў, з засады, чалавек восем, абкружылі і наставілі аўтаматы на бяззбройную жанчыну з маленькім вузялком у руках, у якім былі акраец хлеба, паўдзесятка яблык ды фунт солі — несла ў падарунак Ані.У Сашы ёкнула сэрца.Немцы нешта злосна гаварылі пра партызан, глядзелі на яе ваўкамі, вырвалі з рук вузялок і трымалі яго з перасцярогай — ці не міна там? Адзін балюча штурхануў яе аўтаматам у плячо. Нарэшце пасадзілі ў човен і пад вартай двух салдат павезлі ў мястэчка.У чоўне Саша з палёгкай уздыхнула: плылі ў мястэчка, дзе многія ведаюць яе. Прыгадаўшы той час, калі яна прыходзіла сюды зПецем, Саша нават пачала любавацца знаёмым дняпроўскім прасторам і забылася на страх. Толькі калі ўбачыла, што лодка прыстае каля бальніцы, сэрца забілася зноў, але ўжо інакш...Узышлі па вузкай сцежцы на кручу, і першае, што кінулася ў вочы,— свежае папялішча на тым месцы, дзе стаяла школа. Сіратліва і страшна, як прывіды, узвышаліся белыя печы і абгарэлыя чорныя таполі. А бальніца цэлая, усе тры будынкі.Сашу павялі да галоўнага корпуса, дзе яна ляжала, калі нарадзіла Ленку.— Партызан! — сказаў адзін канвойны вартавому каля бальніцы.— О-о! — здзівіўся той і накіраваў на яе аўтамат.I раптам Саша ўбачыла Марыю Сяргееўну. Тая выйшла з другога будынка — старой бальніцы, дзе да вайны размяшчалася амбулаторыя. Выйшла, як урач, у белым халаце, у касынцы з чырвоным крыжам. Усё такая ж, як год назад, хіба толькі з твару пастарэла. Саша крыкнула:— Марыя Сяргееўна!Тая глянула і адразу пазнала:— Саша! Друг мой!Памкнулася да яе, але вартавы спыніў рухам аўтамата.— Марыя Сяргееўна! Я ішла да вас, да Ані, каб адведаць, а яны затрымалі... Наскочылі на тым беразе, як бог ведае на каго... Скажыце ім...На ганак выйшаў малады прыгожы афідэр.Канвойныя выцягнуліся і пачалі дакладваць. Афіцэр сярдзіта нешта спытаў. Канвойныя яўна разгубіліся і пачалі апраўдвацца, перабіваючы адзін аднаго. Афіцэр крыкнуу на іх. Тады да яго звярнулася Марыя Сяргееўна: