Трывожнае шчасце, частка 4
Камбат, калі наведаў пост, правёў з намі вучэнне па абароне ад нападзення з зямлі і з паветра. Тады я глядзеў на вучэнне крыху скептычна, а цяпер зразумеў, як яно было дарэчц: кожны ведаў, дзе яму залегчы, што рабіць.Умомант даўшы патрэбныя ўказанні, я кінуўся да тэлефона. Мы былі звязаны з паўстанкам, дзе на камутатары дзяжурылі дзяўчаты. Па першаму слову «паветра» яны давал! нам «Елку» — штаб батальёна, і мы перадавалі даныя аб палёце варожых самалётаў. У непагадзь Чуб любіў «пакалякаць» з тэлефаністкамі, «адвесці душу», як ён казаў. У апошнія дні і я часам «адводзіў душу» — прыемна сярод сонечнай пустэчы і цішыні пачуць жаночы голас, пажартаваць. Але была сярод тэлефаністак адна вельмі злосная, «баба-яга», як ахрысціў яе Чуб; яна не любіла гэтых пустых размоў, часам пагражала, што даложыць нашаму начальству, чым мы займаемся.— Дзяўчына! Дарагая,— паклікаў я, пачуўшы ў трубцы адказ на званок.— Якая я вам дзяўчына? Пустабрэхі. Спакою ад вас няма...— Маці! Таварыш дарагі!.. Перадайце на «Елку», на «Калугу» (штаб тылавой часці, якая размяшчалася каля паўстанка)... На возерывораг, лыжнікі. Уступаем у бой. Просім дапамогі! Дапамогі!.. Голас тэлефаністкі адразу змяніўся:— Перадам! У сё перадам... Трымайцеся, родныя мае!..На размовы не было часу. Кінуўшы трубку, я схапіў ручны кулямёт, банку з дыскамі і палез на скалу.Сушылаў ляжаў на самым краі абрыву. Я прымасціўся побач, падсунуўшы кулямёт яму — ён лепшы стралок. Ад яго ўзяў вінтоўку.— Вось яны ўжо дзе... Бачыш? — прашаптаў ён.Так, цяпер на фоне снегу вырысоўваліся рухомыя цёмныя плямы — твары, рукі, часткі непрыкрытай зброі. Вецер данёс нават голас, але пакуль што невыразны, нельга было зразумець, на якой мове. Размаўляюць, значыцца, не ведаюць пра нас. А можа?..Сумненне, якое ўзнікла ў мяне, выказаў Сушылаў:— Камандзір, а раптам — свае?Падумалася аб тым, што ў батальёне засмяюць, калі трывога, якую я ўзняў, акажацца дарэмнай. А галоўнае — сапраўды не ўдарыць бы па сваіх.— Пачакаем. Яны ідуць да нас,— прашаптаў я.— Будзем трымаць на мушках.Я лічыў плямы, налічыў больш за пяцьдзесят. Вось яны зусім блізка, метраў за сто ўнізе, ужо і постаці добра відаць, нягледзячы на маскхалаты.— Можа, аклікнуць? — прашаптаў Сушылаў. I ў бясстрашнага паляўнічага пачыналі здаваць нервы.— Пачакаем.I раптам выразная каманда на чужой мове.Не , не маглі пасярод ночы, у такое надвор"е ісці з захаду на ўсход свае!— Агонь!Кулямёт паласнуў доўгай чаргой. Крык, стогн, гучная чужая каманда — і ўсё сціхла. Я прытрымаў Сушылава за локаць. Прыслухаліся, угледзеліся. Постаці як пад лёд праваліліся — нідзе ніводнай плямы. Пракляты месячык! Як на злосць, нырнуў за самую цёмную хмару! Мацней засвістаў каля вушэй вецер. На возеры мяце пазёмка, рухомы снег схаваў ворагаў, якія заляглі, накрыліся халатамі і, безумоўна, некуды паўзуць. Але куды? Адступаюць назад ці падпаўзаюць да берага, да нас? Хаця б зрабілі адзін стрэл. Яны не маглі не засекчы ўспышак кулямёта. Якая чартоўская вытрымка! Мне здалося, што нехта застагнаў пад самай скалой. Я дастаў з кішэні гранату, шпурнуў уніз. Глуха грымнуў выбух. I зноў ніякага адказу.— Страшны звер залёг,— сказаў Сушылаў.— Майстры!— Калі яны надумалі атакаваць нас, то зробяць гэта адтуль, з сушы. Пільнуйце тут, Яфрэмавіч, а я з кулямётам да Чуба.Я падняўся — і адразу над галавой у мяне ціўкнула куля. Стрэл прагучаў не з возера, а з берага бухты, куды спускалася наша цясніна. Вунь яны дзе! Значыцца, блакіруюць, абкружаюць.