Трывожнае шчасце, частка 4

Яна села побач на табурэце, закрыўшы мяне ад суседзяў па палаце, правярала пульс, мерала тэмпературу і гаварыла шэптам. Выгляд у яе быў стомлены і засмучаны.— Начальнік штаба патрабуе аддаць цябе пад суд. Кажа, нельга дараваць, калі малодшы чын падымае руку на старэйшага...— А калі праз гэтага старэйшага чына гіне чалавек, гэта можна дараваць? Так? — абурыўся я.— А чаму ты крычыш на мяне? Людзі кажуць, што ты дурань. Знайшоў спосаб. I я згодна... Сеўчанка і Лазебны лаюць цябе, але — я адчула — будуць абараняць. 1м шкада цябе.Я змоўк, расчулены яе словамі. Мне таксама зрабілася шкадасябе. Я папрасіў, каб яна пакуль што схавала дзённік і, калі што здарыцца, паслала па адрасе, які напісаны на многіх старонках сшытка.— Толькі не чапай нічога.Яна паглядзела на мяне са здзіўленнем, відаць, не зразумеўшы, што там можна чапаць. Я растлумачыў:— Там дрэнна напісана пра цябе.Яна ўспыхнула ўся, сарамліва апусціла вочы:— Я ведаю.— Ты чытала?— Не. Я ведаю, што ты не мог напісаць пра мяне добра. Ты ўсё яшчэ ненавідзіш мяне?Я не адказаў. Нянавісці ў сваім сэрцы я не адчуваў больш, але не мог прызнацца ў гэтым ёй і нават баяўся прызнацца сам сабе. Мне здавалася, што прыязнае стаўленне да яе — абраза для Сашы. I ў той жа час абставіны, бязлітасныя абставіны вымушалі мне даверыць ёй самае запаветнае, што давяраюць толькі добраму другу.Дні праз два, калі я адчуў сябе лепш, мяне выклікаў камандзір дывізіёна — капітан Купанаў, былы камандзір нашай вучэбнай батарэі. Мяне ўсцешыла, што далі рэмень. I я ішоў на КП адзін, без канваіра, вольны і пры поўнай форме. Але ўсё роўна недалёкая дарога гэтая была для мяне нялёгкай. Чым бліжэй падыходзіў да КГІ, тым больш цяжэлі ногі, і, урэшце, мая хада стала нагадваць той кашмарны сон, калі хочаш ісці, энергічна падымаеш ногі, робіш крокі і заўважаеш, што не можаш скрануцца з месца. Апанаваў страх. Што скажа мне гэты маленькі чалавек, якога мы празвалі Напалеонам? Што я адкажу яму? У галаве ніводнай думкі. Здавалася, лягчэй было б стаць перад дзесяццю самымі суровым! суддзямі, чым перад адным капітанам. Я паважаў яго і баяўся. Просты, гаваркі Сеўчанка ніколі не выклікаў у мяне такіх пачуццяў: я паважаў яго не менш, але не баяўся нават тады, калі ён злаваўся і моцна «прапясочваў» за што-небудзь. Да яго я пайшоў бы з радасцю, гатовы выслухаць самы суровы прысуд.Купанаў, усё такі ж стройны, перацягнуты партупеяй, хутка падняўся, калі я, атрымаўшы дазвол, зайшоў і пачаў дакладваць. Ён выслухаў, што з"явіўся па яго загаду, і... маўчаў. Стаяў насупраць за планшэтным сталом, пільна ўглядаўся ў мой твар, быццам хацеў пазнаць ці, наадварот, убачыў упершыню і хацеў назаўсёды запомніць. Натуральна, што я не вытрымаў яго позірку, апусціў вочы і адчуў, што мне душна, на лбе, на шыі, на спіне выступае пот, ды такі едкі, што засвярбела ўсё цела. Але я не мог паварушыцца. Скоўвала думка — адзіная, якая свідравала мозг: калі ён паглядзіць гэтакмоўчкі яшчэ хвіліну, я не вытрымаю, мне стане млосна. Але ўрэшце капітан сказаў:— Я вас слухаю, сяржант Шапятовіч.I тады я ўстрапянуўся, «прарваўся», як кажуць: ступіў крок бліжэй, загаварыў так шпарка, быццам баяўся, што не здолею выказаць усяго за той час, які мне адпушчаны лесам і камандзірам:— Таварыш капітан! Я быў упэўнены і цяпер упэўнены, што ён... ён, Кідала... знарок кінуў Сеню... Пясоцкага. Я ведаю гэтага чалавека, я вучыўся з ім... У тэхнікуме і тут, у арміі. Ён ненавідзеў Пясоцкага. Завошта — я не ведаю... Помніце, у пачатку вайны?.. Кідала выдумаў тады, што Пясоцкі паражэнец. А потым гэтая гісторыя з гадзіннікам... Калі мы затрымалі нямецкага лётчыка, ён хацеў забраць у яго гадзіннік. А Сеня сказаў, што гэта марадзёрства! I вось ён адпомсціў яму. Як адпомсціў! Забойца!