Трывожнае шчасце, частка 4
— Кіньце пісталет! I рукі ўгору! (ням.)— Першы раз (ням.).— Фашысцкі вырадак!— Што ён сказаў?Сеня не адразу здолеў перадаць нам.— Нахабная морда! Ён яшчэ пагражае! Гаворыць, каб мы не радаваліся, што збілі яго і ўзялі ў пал он. Бачыш, выходзіць, палонны не ён, палонныя — мы. Кажа, што тры дні назад вялікая армія фюрэра пачала сваё рашаючае наступленне і ўжо штурмуе Маскву. Што нам тут усім хутка капут. Мы вымушаны будзем скласці зброю... Вось жа гад! Я адказаў, што яго смярдзючаму фюрэру не бачыць Масквы, як сваіх вушэй... Не на тых напалі! А вось мы... Мы прыйдзем у яго Берлін... Вір комен нах Берлін! — крыкнуў Сеня па-нямецку.— Чуеш, сволач гітлераўская?Фрыц панурыў галаву, згорбіўся, як бы чакаючы ўдару. Пад"ём быў круты, цяжкі, мы адчувалі стомленасць, і было не да размоў. На перавале на хвіліну спыніліся, каб адпачыць. Цяпер можна не спяшацца, хаця і вечарэла ўжо; сонца даўно схавалася за гарамі (яно выглядвае яшчэ ўдзень гадзіны на дзве), неба на паўднёвым захадзе гарэла барвова-фіялетавым агнём, а на паўночным усходзе было цёмна-сіняе: адтуль, з мора, наступала ноч.Мы бачылі сваю батарэю, адчувалі, што нашы сябры глядзяць на нас, бачаць чатыры постаці на фоне неба і радуюцца, што мы затрымалі фашыста.За светлым ад водбліску снегу залівам жыў, дыхаў горад — дымам паравозаў, комінаў, параходаў каля прычалаў.Палонны доўга не зводзіў з яго вачэй. Напэўна, яго ўразіла, што горад жыве; можа, яму здавалася, што іх бомбамі ён знішчаны ўшчэнт. Ва ўсякім разе, нешта прымусіла яго сур"ёзна задумацца, бо ён раптам цяжка ўздыхнуў і як бы падумаў услых.Сеня зняважліва хмыкнуў:— Дайшло. Гаворыць, што гэта будзе сусветная трагедыя, калі, не дай Божа, мы прыйдзем калі-небудзь у Берлін.Не, хлусіш! Будзе сусветная радасць!.. Ді ганцэ вэльт вірд фро зайн...7 Калі мы збавім людзей ад карычневай чумы.Немец глянуў на Сеню з нянавісцю: у задуменні ён, мабыць, забыўся, што адзін з нас ведае яго мову.Калі мы пачалі спускацца, то збоку, прыкладна за юламетр, убачылі трох чалавек. Яны ішлі напярэймы нам і махалі рукамі.— З войск НКВД, па палоннага,— здагадаўся Кідала. Ён дастаў з кішэні новенькі бліскучы пісталет лётчыка, з жалем агледзеў яго.—Увесь свет узрадуецца... (ням.)Забяруць мой трафей. Гэтыя дружкі сваю справу ведаюць. На гару нябось не кінуліся. У першую чаргу да парашута пайшлі.У тэты момант, як на тое, немец расшпіліў спражку на рукаве сваёй курткі і зірнуў на гадзіннік. Гадзіннік быў цудоўны: вялікі, з чорным цыферблатам, белымі стрэлкамі. Я ўбачыў, як у Сцяпана прагна бліснулі вочы, сквапная думка вылезла на шырокі самазадаволены твар.— Пясоцкі, скажы гэтаму тыпу, каб аддаў мне гадзіннік.— Навошта? — здзівіўся наіўны Сеня.— На памяць. Дарэмна хіба мы яму жыццё ратавалі? — цынічна ўсміхнуўся Кідала.Сеня зразумеў, сумеўся, ажно пацямнеў з твару, але сказаў з верай, што можна пераканаць гэтага несвядомага чалавека:— Т-таварыш малодшы лейтэнант! Але ж гэта... м-марадзёр-ства...— Ну...тымяне не вучы. Яны паўсвету абрабавалі, можа, маці тваю забілі, а ты мне — марадзё-ёрства!.. Рабі, што загадваю! Твая справа цялячая.— Я... я не магу гэта перакласці... Хочаце — забярыце самі. Ён зразумее без слоў...Кідала натапырыўся, прыпыніўся, апусціў доўгія рукі, перайшоў на той афіцыйны тон, які любяць не вельмі разумныя камандзіры, ветлівы і ў той жа час пагрозлівы і здзеклівы:— Вы што, Пясоцкі? Не выконваць загаду? У баявых абставінах? Так-так-так... Фашыста пашкадавалі? Сваячка знайшлі? Так...